Спорт11

ФІДЭ падтрымала вяртанне зборнай Беларусі на шахматныя турніры

Генеральная асамблея Міжнароднай шахматнай федэрацыі (ФІДЭ) у нядзелю прагаласавала адразу за дзве рэзалюцыі, якія прадугледжваюць допуск беларускіх і расійскіх зборных да міжнародных спаборніцтваў.

Абедзве рэзалюцыі прадугледжваюць зняцце ўсіх абмежаванняў, у тым ліку на выкарыстанне нацыянальнай сімволікі, для юнацкіх каманд Беларусі і Расіі. Некалькімі днямі раней Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) парэкамендаваў адмяніць абмежаванні для юнацкіх і паралімпійскіх каманд з Расіі і Беларусі, адзначыўшы, што канчатковае рашэнне застаецца за спартыўнымі федэрацыямі.

Таксама ФІДЭ прыняла рашэнне вярнуць зборныя Расіі і Беларусі ў камандныя спаборніцтвы сярод дарослых.

Праект Федэрацыі шахмат Расіі прадугледжваў, што і дарослыя каманды будуць выступаць пад нацыянальнымі сцягамі, у той час як праект савета ФІДЭ прадугледжваў выступленні з нейтральнай сімволікай.

Дэлегаты ў выніку падтрымалі абодва праекты (за расійскі прагаласавала 61 дэлегацыя, супраць — 51; за праект ФІДЭ — 69 дэлегацый пры 40 галасах супраць), што стварыла юрыдычную калізію. У прэс-службе ФІДЭ заявілі, што звернуцца ў МАК па кансультацыі наконт магчымасці выкарыстання расійскай нацыянальнай сімволікі ў спаборніцтвах сярод дарослых.

ФІДЭ таксама зняла абмежаванні на правядзенне турніраў пад эгідай арганізацыі ў Беларусі.

Абмежаванні былі ўведзеныя ў сакавіку 2022 года ў сувязі з паўнамаштабным расійскім уварваннем ва Украіну. Расійскія шахматысты працягвалі ўдзельнічаць у спаборніцтвах у нейтральным статусе (пад сцягам ФІДЭ), аднак у камандных турнірах удзельнічаць не маглі. У лістападзе гэтага года ФІДЭ, аднак, дазволіла жаночай зборнай Расіі прыняць удзел у камандным першынстве свету пад сцягам ФІДЭ, нягледзячы на пратэсты Украіны і шэрагу еўрапейскіх федэрацый.

Каментары1

  • 12345
    17.12.2025
    А хто кіруе ФІДЭ?

Цяпер чытаюць

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі17

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінская пенсіянерка заплаціла выкуп за «арабскага мільянера». Ён развёў яе двойчы3

У алімпійскай чэмпіёнкі Ганны Гуськовай перад Алімпіядай памерла мама1

15‑гадовы акцёр з Гродна з надрывам зачытаў «Гой ты, Русь моя, родная». І справядліва адхапіў ад беларусаў41

Хірург-афтальмолаг расказаў пра першыя сімптомы катаракты3

Забіла мужа і напісала дзіцячую кнігу, каб перажыць гора. Як выкрылі пісьменніцу7

Бабарыка: Я быў кандыдат, зручны для ўсіх беларусаў. Хто быў за Расію, жылі ў міфе, што гэта выгадна Расіі36

У сталічнай паліклініцы на Захадзе-4 апарат МРТ цяпер працуе кругласутачна — можна прайсці абследаванне хоць пасярод ночы4

Скандал у футболе: праз два месяцы ў Сенегала забралі тытул пераможцы Кубка Афрыкі

Топ сучасных элітных жыллёвых комплексаў Мінска. Квадрат там каштуе да 11 000 даляраў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі17

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць