Грамадства66

Улады Вільні зменяць статут гімназіі імя Францішка Скарыны

18 сакавіка Віленская гарадская рада на сваім пасяджэнні разглядае пытанне аб змене статутаў трох школ, якія працуюць на мовах нацыянальных меншасцей.

1 Верасня ў гімназіі Францішка Скарыны

Гэта дазволіць фарміраваць класы, асноўнай мовай навучання ў якіх будзе літоўская, паведаміла агенцтва BNS.

Змены плануецца зрабіць у віленскіх гімназіі імя Францішка Скарыны, дзе навучанне адбываецца па-беларуску, школе імя Льва Карсавіна з рускай мовай навучання і гімназіі ў Грыгішках, дзе выкладаюць па-польску і па-руску.

«Змяняюцца статуты некаторых школ, дадаткова ўводзіцца літоўская мова, што адкрывае магчымасць фарміраваць класы, асноўная мова навучання ў якіх — літоўская», — сказаў віцэ-мэр Вільні Вітаўтас Міталас напярэдадні пасяджэння.

Паводле віцэ-мэра Міталаса, да такога рашэння ўдалося прыйсці без канфрантацыі і пры падтрымцы саміх школ.

«Прадстаўнікі нацыянальных меншасцей і надалей змогуць вывучаць сваю родную мову, але асноўнай мовай прадметаў, паколькі на гэтай мове здаюцца экзамены, будзе дзяржаўная літоўская мова», — падкрэсліў Вітаўтас Міталас.

Віцэ-мэр адзначыў, што такія змены неабходныя, каб навучэнцы лепш падрыхтаваліся і здалі экзамены, паведаміла BNS.

У Віленскай гімназіі імя Францішка Скарыны пазітыўна ўспрынялі прыняцце зменаў у статут установы. Намесніца дырэктара гімназіі Юратэ Нарвайшэне назвала такі крок вельмі слушным.

«Гэтак павінна быць паводле закона. У школах нацыянальных меншасцей павінны быць дзве мовы навучання: дзяржаўная літоўская як асноўная і мова нацыянальнай меншасці. Усё проста, цяпер гэта будзе пазначана і ў статуце ўстановы», — сказала Свабодзе спадарыня Нарвайшэне, якая часова выконвае абавязкі дырэктара гімназіі.

Радыё Свабода пагаварыла з Мікалаем, бацькам аднаго з навучэнцаў гімназіі імя Францішка Скарыны.

Ён мяркуе, што змены ў статут гімназіі не будуць замінаць беларускаму навучанню дзяцей, але забяспечаць адпаведнасць закону і паспрыяюць прыёму новых беларускіх дзяцей.

«Гэта рашэнне чакалася, я б яго вітаў, бо яно будзе спрыяць інтэграцыі і даваць дадатковыя магчымасці дзецям засвоіць літоўскую мову, якая ім вельмі спатрэбіцца. У той жа час, безумоўна, большасць бацькоў лічыць вельмі важным захоўваць беларускамоўную сутнасць гімназіі — таму беларусы свядома аддаюць дзяцей вучыцца менавіта сюды. І адміністрацыя гімназіі запэўніла бацькоў, што навучальны працэс будзе захоўвацца як пераважна беларускамоўны, а ўстанова застанецца беларускай у сутнасці», — мяркуе Мікалай.

Паводле Мікалая, бацькі навучэнцаў гімназіі віталі афіцыйную пазіцыю горада Вільні, калі сёлета 28 студзеня муніцыпальная рада прыняла пратакольную рэзалюцыю, у якой адзначыла ўнікальны характар гімназіі як адзінай за межамі Беларусі дзяржаўнай школы з беларускай мовай навучання і дэкларавала намер і далей яе падтрымліваць.

«Як адзін з бацькоў я вельмі спадзяюся, што даданне дзяржаўнай мовы ў статут гімназіі не прывядзе да выціскання беларускай і што горад стрымае сваё слова», — падзяліўся спадзевамі Мікалай.

Віленская гімназія імя Францішка Скарыны, у якой займаюцца каля 400 вучняў, заснаваная ў 1994 годзе спачатку як школа, а ў 2013 годзе атрымала статус гімназіі. Гэта адзіная дзяржаўная навучальная ўстанова ў Літве з навучаннем па-беларуску.

Каментары6

  • Мова Статута ВКЛ
    18.03.2026
    Гэта адзіная дзяржаўная навучальная ўстанова ў Літве з навучаннем па-беларуску./
    У краіне, дзе галоўным дзяржаўным дакументам быў Статут ВКЛ на старабеларускай мове....
    Выціснулі афіцыйную мову Статута, па якой жыла краіна ВКЛ стагоддзямі - ў адзіную на ўсю краіну школу.

    Ніхто з літоўцаў не ў стане прачытаць галоўны дакумент ВКЛ....
  • Вялікаму знаўцу статутаў
    18.03.2026
    Мова Статута ВКЛ, Наколькі я разумею, у гімназіі імя Ф. Скарыны мёртвыя мовы не выкладаюцца. Таму ніводзін выпускнік гімназіі не змог бы прачытаць ніводнай старонкі Статута ВКЛ ў арыгінале. Аднак ён, напэўна, змог бы перачытаць канстытуцыю Лукашэнкі не толькі па-руску, але і па-беларуску.
  • .
    18.03.2026
    Як былы студэнт гэтай ''школы'', мне вельмі шкада бачыць гэта.
    Беларуская мова ў школе і так была слабая і гэта ніяк не зробіць сітуацыю лепш.

Цяпер чытаюць

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?27

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Усе навіны →
Усе навіны

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

Мая любілі не толькі золата, але і ртуць. Ці магло гэта загубіць іх цывілізацыю?2

Кіраўнік Nvidia Джэнсэн Хуанг прызнаўся, што здраджваў жонцы. Яго каханкай была меркаваная кітайская шпіёнка1

ШІ дапамог знайсці «натуральны Аземпік»4

Колькі кажаноў гіне ад ветракоў? Маштаб аказаўся значна большым, чым чакалі3

Грузія выдварыла 39 беларусаў за дзевяць месяцаў 2026 года6

За мірганне далёкім святлом можа пагражаць штраф да 450 рублёў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?27

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць