Здарэнні88

Літоўскія памежнікі затрымалі семярых студэнтаў, якія паўзлі і каціліся з Беларусі ў бок мяжы ВІДЭА

У нядзелю ўдзень памежнікі ў Варэнскім раёне блізу Гродна праз сістэму відэаназірання зафіксавалі 7 нелегальных мігрантаў.

У Чапкельскім балотным масіве побач з мяжой з Беларуссю з-за нестабільнага грунту і прыродных перашкод немагчыма было ўсталяваць канцэрціну і ахоўны плот. Таму мяжу ў гэтым месцы памежнікі ахоўваюць іншымі спосабамі. Адзін з іх — сістэма назірання, у поле зроку якой трапляе кожны, хто зможа дабрацца да гэтага месца праз балота, паведамляе Памежная служба.

З тэрыторыі Беларусі 7 мігрантаў перасяклі мяжу паўзком і каціліся адзін за адным па зямлі. Яны лічылі, што так не будуць заўважаныя памежнікамі і не трапяць у камеры.

Аднак як толькі яны перайшлі мяжу і апынуліся ў Літве, у зарасніках у вільготным месцы балота іх адразу затрымалі супрацоўнікі Дзяржаўнай памежнай службы.

Шасцёра парушальнікаў назваліся грамадзянамі Гамбіі, адзін — Маўрытаніі. Яны збіваліся ў тлумачэннях і непаслядоўна сцвярджалі, што з'яўляюцца студэнтамі, якія нібыта вучацца ў навучальных установах Беларусі.

Ніводны з гэтых дарослых мужчын не меў дакументаў. Частая практыка сярод такіх асоб — пазбаўляцца дакументаў яшчэ на беларускай тэрыторыі, каб пры затрыманні ў Літве было цяжэй высветліць іх асобу і каб яны маглі даваць ілжывыя звесткі.

Памежная служба зазначае, што яны адпавядаюць тыповаму партрэту нелегальнага мігранта, які цяпер спрабуе прарвацца з Беларусі ў Літву: мужчына ва ўзросце каля 20—40 гадоў, фізічна моцны, здаровы. Ён не шукае дапамогі, Літва ці прытулак у ёй яго не цікавіць, мэта — нелегальна трапіць далей на Захад, найчасцей — у Германію.

Супрацоўнікі Дзяржаўнай памежнай службы правялі з затрыманымі звычайныя для такіх выпадкаў працэдуры. Гэтым разам патрэбы ў медыцынскай дапамозе не было — усе мігранты адчувалі сябе добра і былі падрыхтаваныя да спробы пранікнення.

Памежнікі таксама ацанілі вопратку і абутак затрыманых, ці патрэбна іх замяніць. Падраздзяленні Дзяржаўнай памежнай службы маюць запас такіх рэчаў і могуць, калі трэба, пераапрануць і пераабуць тых, каго вяртаюць.

Пасля індывідуальнай ацэнкі і пераканання, што замежнікам, якія паўзлі ў Літву, нічога не пагражае, было прынята рашэнне не ўпускаць іх у краіну ў адпаведнасці з заканадаўствам. Гэта было зроблена ў той жа дзень — у нядзелю.

Перад гэтым усім замежнікам літоўскія памежнікі прапанавалі гуманітарныя пакеты з ежай і іншымі рэчамі, прыдатнымі для знаходжання на адкрытым паветры. Паўзуны ад іх адмовіліся.

Каментары8

  • Serge
    03.06.2025
    Малінаўка, таварыш Сексот, якое дачыненне мае Ціханоўская да неграў з Афрыцы?
    • Таварышу маёру
      03.06.2025
      Serge, вам не здаецца, што нават гэтыя негры з Афрыкі нашмат больш рашучыя і вынаходлівыя, чым Ціханоўская?
  • Поцык
    03.06.2025
    Малінаўка, а почему ваши африканские студенты от вас уползают? Вроде хорошая страна, стабильная.

Цяпер чытаюць

«Забіць яго ці адрэзаць яму яйкі я не рашыўся». Падрабязнасці трагедыі ў Гданьску, дзе ваяр катаваў бойфрэнда, а пасля забіў сябе21

«Забіць яго ці адрэзаць яму яйкі я не рашыўся». Падрабязнасці трагедыі ў Гданьску, дзе ваяр катаваў бойфрэнда, а пасля забіў сябе

Усе навіны →
Усе навіны

Расіяне тры гадзіны білі па Харкаве КАБамі, балістыкай і шахедамі. Здзейснена камбінаваная атака на Дняпро2

«Купалаўцы» анансавалі пачатак новага тэатральнага сезона1

Пасажырка «не ўклалася ў таймінг» падчас санітарнага прыпынку — міжнародны аўтобус паехаў без яе5

Стаў вядомы лёс збеглых дзікабразаў у Рэчыцкім раёне2

Берасцеец увозіў у Польшчу бярозавае палена. Аказалася, гэта костка маманта2

Выдаліў акаўнт, пачысціў тэхніку — і ўсё адно прыйшлі. Мікіта Лосік расказаў, як яго вылічылі сілавікі25

«Белфармацыя» назвала фэйкам інфармацыю пра нібыта недахоп лекаў у краіне

У Вільні збілі журналіста Malanka Media16

Трамп заявіў, што Пуцін і Зяленскі абавязкова сустрэнуцца4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Забіць яго ці адрэзаць яму яйкі я не рашыўся». Падрабязнасці трагедыі ў Гданьску, дзе ваяр катаваў бойфрэнда, а пасля забіў сябе21

«Забіць яго ці адрэзаць яму яйкі я не рашыўся». Падрабязнасці трагедыі ў Гданьску, дзе ваяр катаваў бойфрэнда, а пасля забіў сябе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць