Грамадства77

«Трэба адштурхнуцца ад дна, але гэтага штуршка не адбываецца». На змаганне з падзяжом жывёлы выйшаў генерал Караеў

Разам з Лукашэнкам на барацьбу з падзяжом буйной рагатай жывёлы, які пасля 30-годдзя «адраджэння сяла» дасягнуў «гістарычнага максімуму», выйшлі і ў рэгіёнах. Нараду па гэтым пытанні правёў і два месяцы таму прызначаны на пасаду старшыня Гродзенскага аблвыканкама, былы міністр унутраных спраў Юрый Караеў, які падышоў да пытання па-вайсковаму рашуча.

У зале пасяджэнняў Гродзенскага аблвыканкама Караеў сабраў усіх старшыняў райвыканкамаў вобласці і іх першых намеснікаў, якія курыруюць сельскую гаспадарку. Як мэту нарады Караеў акрэсліў «падштурхоўванне на барацьбу з падзеннем буйной рагатай жывёлы», а старшыні камітэта сельскай гаспадаркі загадаў «апісаць сітуацыю і паспрабаваць раскласці яе на складнікі».

Пры гэтым Караеў адзначыў, што пісаць і паказваць праўду добра, але спыняцца на гэтым нельга. Бо праўда патрэбна толькі для таго, каб выявіць сапраўдныя прычыны «падзення» жывёлы і бачыць, з чым змагацца.

«І калі прычыны названыя, вам трэба адштурхнуцца ад дна і паплысці ўверх, але гэтага штуршка не адбываецца. Спадзяюся, вы мяне пачулі, я не павінен чуць пра выяўленне фактаў бяздзейнасці і безадказнага стаўлення да выканання кіраўнікамі сельгасарганізацый сваіх абавязкаў», — заявіў ён.

Прэс-служба аблвыканкама пры гэтым адзначыла, што на стале ў Юрыя Караева ляжыць «Працоўны сшытак Першага», дзе на кожнай старонцы ёсць цытата або тэзіс з выступу Лукашэнкі. Акрамя таго, Караеў уносіць туды задачы на дзень або проста запісвае свае разважанні.

Каментары7

  • Мх
    29.05.2025
    Можа надыйшоў час перастаць "расстрэльваць" (саджаць у турму) спецыялістаў, і пачаць з імі нарэшце ўзаемадзейнічаць? Каб людзі не баяліся адказнасці за праблемы, а нарэшце неяк іх пачалі вырашаць?
  • Ёсік
    29.05.2025
    Над сваім ложкам трэба партрэт дырэктара саўгаса павесіць, ёлупень. Хай чыноўнікі маладняк дамоў сабе забяруць да дасягненьня 6 месяцаў, глядзіш, быдла выжыве. Мо с.ацца не трэба было з усім сьветам, глядзіш, і прышчэпкі б былі добрыя для БРБ, корм які даецё, у гноі па цыцкі ці ў нармалёвых стойла знаходзяцца. А шчэ можна на шыю кожнай карове маленькі партрэт лукашэнкі павесіць, такі праваслаўны амулет.
  • на фота гляджу
    29.05.2025
    таварыш на першым плане сядзіць (рукі склаўшы), як першакласнік у школе

Цяпер чытаюць

У Калінкавічах у каналізацыі загінулі трое работнікаў «Водаканала»

У Калінкавічах у каналізацыі загінулі трое работнікаў «Водаканала»

Усе навіны →
Усе навіны

«Прывет, дарагая, гэта Аляксей Хлястоў». Нехта стварыў фэйкавы акаўнт спевака

Архітэктара Шабунеўскага рэпрэсавалі за «злачыннае будаўніцтва моста» цераз Сож. Там і цяпер праблемы з пераправай

«Каб увесь свет гаварыў па-руску, вывучайце аўтамат Калашнікава». У Расіі ўдзельнік вайны даў наказ школьнікамі 1 верасня21

Праз 30 гадоў суд назваў вінаватага ў забойстве Тупака Шакура — аднаго з самых уплывовых рэпераў у гісторыі1

Расія масіравана атакавала Украіну: 12 загінулых, сярод іх грамадзянін Індыі

Латвія з 1 верасня забараніла адусюль увоз беларускіх кніг, адзення і цацак8

Памёр грэка-каталіцкі святар Ігар Кандрацьеў. Падчас пратэстаў у Брэсце ён патрабаваў ад уладаў выпусціць вязняў2

Цім Кук развітаўся з пасадай генеральнага дырэктара Apple пасля 15 гадоў кіраўніцтва

Маладога юрыста Міраслава Бандарэнку асудзілі за палітыку і аб’явілі «тэрарыстам»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Калінкавічах у каналізацыі загінулі трое работнікаў «Водаканала»

У Калінкавічах у каналізацыі загінулі трое работнікаў «Водаканала»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць