Вайна33

Расія пачала сцягваць свае войскі да мяжы ў раёне Харкава

Расія спрабуе сканцэнтраваць свае войскі каля мяжы з Украінай у раёне Харкава. Паводле звестак Узброеных сіл Украіны і заходніх вайсковых аналітыкаў, гэта можа быць падрыхтоўкай да летняга наступлення на Харкаўскую і Сумскую вобласці, піша Sky News.

Расійскія войскі рыхтуюцца да параду ў Маскве на 9 мая. Фота: Sefa Karacan/Anadolu via Getty Images

Прадстаўнік штаба ўкраінскай брыгады «Хартыя» паведаміў, што расійскае камандаванне сцягвае войскі бліжэй да лініі фронту на Харкаўскім напрамку, але спробы штурму пакуль безвыніковыя.

Паводле інфармацыі Sky News, непадалёк ад мяжы размешчаныя рэшткі 50-тысячнай расійскай групоўкі, якая раней дзейнічала ў Курскай вобласці.

Вайсковы аналітык Майкл Кларк мяркуе, што Расія рыхтуе шырокамаштабнае наступленне, у якім могуць удзельнічаць элітныя падраздзяленні Паветрана-дэсантных войскаў. Калі яны застануцца на гэтым участку, то расійскі наступ вельмі верагодны; калі ж іх перакінуць у іншае месца, напрыклад, пад Пакроўск — то верагоднасць наступу на паўночным усходзе зменшыцца.

Брытанскі эксперт з Каралеўскага аб'яднанага інстытута абаронных даследаванняў (RUSI) Джэк Уотлінг лічыць, што расійскае наступленне будзе паступовым, з павольным павелічэннем колькасці і маштабу атак, і што гэты працэс ужо пачаўся.

Ён таксама адзначае, што ў Расіі ёсць прыкладна чатыры месяцы для дасягнення поспеху, бо запасы яшчэ савецкай тэхнікі могуць вычарпацца да сярэдзіны восені. Потым Расіі давядзецца абапірацца толькі на тое, што яна зможа вырабіць сама.

Нядаўна прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў, што расійскім кіраўніцтвам прынята рашэнне стварыць «буферную зону бяспекі» ўздоўж мяжы.

Каментары3

  • Канапнік
    24.05.2025
    На месцы Захаду даў бы ўкраінцам пару тактычных ядраных зарадаў, хай усё гэта заходзіць ва Ўкраіну, а потым адным махам знішчыць - на ўкраінскай тэрыторыі. І даць цвёрда зразумець маскалям, што калі яны ў адказ прыменяць нешта ядранае, наступны раз паляціць па Маскве. Толькі так гэта і скончыцца, і чым пазней, тым у большых маштабах.
  • Нацык
    24.05.2025
    Канапнік, чаму на ўкраінскай тэрыторыі? Вы баценька сацакунс?
  • Канапнік
    24.05.2025
    Нацык, каб маскалі не енчылі, што па іх тэрыторыі ўжыта. Сунуліся на чужую тэрыторыю - атрымалі ядзеркай тамака ж - адвалілі. Хочуць ядзеркі ў сябе дома - ласкава запрашам.

Цяпер чытаюць

28‑гадовую ўкраінку з Марыупаля асудзілі ў Мінску за палітыку. Чаму яна прыехала з Польшчы ў Беларусь, няясна4

28‑гадовую ўкраінку з Марыупаля асудзілі ў Мінску за палітыку. Чаму яна прыехала з Польшчы ў Беларусь, няясна

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску адкрыўся філіял Нацыянальнага мастацкага музея2

Белая ліса завітала ў двор пад Лагойскам2

Статыстычны паказчык кажа, што беларусы ўжо багацейшыя за палякаў і нават італьянцаў. Як такое магчыма?45

Ці вы падумалі б, гледзячы на гэтую жанчыну, што яна агентка?20

Папа Леў XIV прызначыў новага кіраўніка для беларускіх грэка-каталікоў. Ім стаў беларус4

Коўл прыляцеў у Вільню9

«Спадзяюся на цуд, магчыма, памылка». Бацька хакейнага суддзі пра сына, якога падазраюць у забойстве цяжарнай жанчыны9

«Ён легенда». Гродзенцы шукалі таго самага добрага кіроўцу з аўтобуса. Аказалася, Леаніда ведае ўвесь горад8

Віктар Марціновіч выдаў новы раман16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

28‑гадовую ўкраінку з Марыупаля асудзілі ў Мінску за палітыку. Чаму яна прыехала з Польшчы ў Беларусь, няясна4

28‑гадовую ўкраінку з Марыупаля асудзілі ў Мінску за палітыку. Чаму яна прыехала з Польшчы ў Беларусь, няясна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць