Здарэнні44

Мужчына ў Воранаўскім раёне памёр ад укусу пчол

Ён спрабаваў самастойна зняць рой з дрэва.

Няшчасце здарылася 19 мая ў вёсцы Дайлідкі, піша Newgrodno.by.

Пенсіянерка выявіла рой і папрасіла дапамогі ў суседзяў. Яны паспрабавалі ўтылізаваць рой у мяшок. Пчолы праявілі агрэсію і нанеслі ім мноства укусаў, у выніку чаго мужчына і жанчына страцілі прытомнасць.

Гаспадыня дома выклікала хуткую медыцынскую дапамогу. Па прыбыцці медыкі канстатавалі смерць мужчыны.

Жанчыну ўдалося выратаваць, пасля аказання першай медыцынскай дапамогі яе даставілі ў рэанімацыйнае аддзяленне Воранаўскай ЦРБ. Яе здароўю нічога не пагражае. Рой быў зняты з галіны дрэва і знішчаны ратавальнікамі.

Супрацоўнікі РАНС нагадваюць: у выпадку выяўлення рою пчол у грамадскім месцы нельга спрабаваць разагнаць яго самастойна, а неабходна патэлефанаваць у экстраную службу па нумары 101.

Каментары4

  • Фіма СОбак
    24.05.2025
    >Пенсіянерка выявіла
    знайшла
    заўважыла
    угледзела
    прыкмеціла
    убачыла
  • Вася
    24.05.2025
    Андрусь , Абсолютно верно. Вредительство и дурь. Пчелы КРАЙНЕ нужны в природе. Рой на ветке долго бы не сидел. Обычно рой вылетает когда место "переезда" пчелы уже определили. Это или лес или какая другая пасека. У меня в пустующие улья пару раз очень неплохие рои прилетали. Это - как деньги нашел.
  • did
    24.05.2025
    Навошта яны да іх палезлі, дурні?

Цяпер чытаюць

Сын Наталлі Пяткевіч з прыдыханнем расказаў, што знайшоў работу ў піцерскай фірме12

Сын Наталлі Пяткевіч з прыдыханнем расказаў, што знайшоў работу ў піцерскай фірме

Усе навіны →
Усе навіны

«Гэта штосьці па-расейску?» Дзяўчына з Кобрына запусціла брэнд тэкстылю Samobranka — і пачалося19

«Няхай гэты час прынясе ў ваш дом мір». Ціханоўская павіншавала беларусаў з Раством5

«Дайце мне пыласос». Васілеўская ўспомніла, як рабіла ўборку на МКС. І расказала пра сумесную традыцыю з Навіцкім13

У цэнтры Мінска таямніча знікла дачка дырэктара буйнога агракомплексу17

Беларусь стала галоўным пакупніком расійскіх закатак з агуркамі6

Ад 45 да 9000 рублёў: як выраслі штрафы за парушэнне ПДР1

Атэстацыю ў Нацбанку цяпер змогуць прайсці толькі палітычна лаяльныя банкіры, якія не ставяць лайкі, дзе не трэба4

Трамп патрабуе ад Венесуэлы выгнаць Расію, Кітай, Іран і Кубу11

Адзіночка стварыў гульню па гісторыі Зельцара: шмат гвалту і трупы рэальных сілавікоў31

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сын Наталлі Пяткевіч з прыдыханнем расказаў, што знайшоў работу ў піцерскай фірме12

Сын Наталлі Пяткевіч з прыдыханнем расказаў, што знайшоў работу ў піцерскай фірме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць