Вайна1414

Ходзіць па Мазыры з аўтаматам: малады бацька паехаў ваяваць за Расію і не хавае гэтага

Малады бацька дваіх дзяцей Дзмітрый Кажарскі працаваў у калгасе і гатэлі, але потым раптам вырашыў стаць «вагнераўцам». Пра нетыповага найміта са спісу «Хачу жыць» расказаў «Флагшток».

Тут і далей фота: «Флагшток» / соцсеткі

Дзмітрый Кажарскі з Мазыра, яму 26 гадоў. Гэта просты хлопец з мікрараёна Пхоў, дэпрэсіўнай мазырскай ускраіны. Кажарскі паспеў папрацаваць у калгасе і на «Мазырсолі». У Беларусі крыміналу за ім не было — прыцягваўся толькі да адміністрацыйнай адказнасці за дробныя правапарушэнні.

Апошняе месца працы Кажарскага ў Беларусі — мазырскі гатэль «Прыпяць» (май 2022 года). А пасля малады чалавек з сярэдняй адукацыяй, жонкай і дзвюма дочкамi стаў наймітам расійскай ПВК «Вагнер» і адправіўся на вайну супраць Украіны.

Дакладную дату, калі мазыранін стаў штурмавіком «Вагнера», назваць складана, але шэўрон і сцяг з фатаграфій, якія ён публікуе ў сацсетках, сведчаць, што, хутчэй за ўсё, гэта адбылося яшчэ пры Яўгене Прыгожыне.

Цяпер, меркуючы па шэўронах, Кажарскі прывязаны да 417-га асобнага разведвальнага батальёна, які дзейнічаў, у прыватнасці, на Запарожскім кірунку. Таксама прасочваецца яго прыналежнасць в/ч 47084 — гэта 58-я агульнавайсковая армія Паўднёвай ВА ВС РФ, якая дыслакуецца ва Уладзікаўказе. Гэтая армія брала ўдзел у дзвюх Чачэнскіх войнах, вайне супраць Грузіі, а цяпер ваюе супраць Украіны.

Дзмітрый апублікаваў фота пасведчання баявой узнагароды «Крыж штурмавы» па загадзе камандзіра в/ч 47084 ад мая 2024 года (адпаведнае пасведчанне выдадзена 23 лютага 2025 года) і граматы «за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў» ад часовага выканаўцы абавязкаў камандзіра 42-й гвардзейскай мотастралковай дывізіі, размешчанай у Грозным, — таксама ў 2024 годзе.

Фатаграфіі на старонцы Кажарскага сведчаць пра тое, што ён часта бывае на поўдні Расіі, і, верагодна, мае магчымасць вяртацца дадому. Сярод фотаздымкаў ёсць здымкі з аўтаматамі — найміт гуляе з АК па родным Пхове і паказвае аўтаматы мазырскім сябрам. Меркаваць пра тое, ці з'яўляецца зброя баявой, даволі цяжка — яна візуальна не адрозная ад гульнявых вырабаў.

Нагадаем, найміцтва забаронена беларускімі законамі. Але ў рэальнасці вагнераўцы свабодна дыслакаваліся ў Беларусі.

Франтавых фатаграфій у мужчыны няшмат: тэхніка штурмавога адзела — матацыкл, джып і квадрацыкл, занятыя вясковыя дамы (верагодна, на акупаваных тэрыторыях). На групавых фатаграфіях саслужыўцы, часцей за ўсё з Расії, але ёсць на фота і найміты-замежнікі — афрыканец і азіят.

Увогуле, найміт не саромеецца свайго ўдзелу ў агрэсіі супраць Украіны. Пазыўны «Пхоў» Кажарскі ўзяў па раёне свайго пражывання. Фатаграфію асабістага жетона (ПВК, 7 ШВ, 4 ШО, Пхоў, С-9850) і свой аўтограф на сцягу штурмавога адзела 4-га ўзвода групы Вагнера з пазыўнымі ён таксама публікаваў на сваёй старонцы.

На гэты момант Дзмітрый Кажарскі, напэўна, жывы — на сваю старонку ў «Аднакласніках» ён заходзіў зусім нядаўна.

Каментары14

  • Batushka
    14.05.2025
    Царствие ему небесное!
  • Filipp
    14.05.2025
    То ні дзіва, пад час воін што былі на нашай тэрыторыі, даволі часта суседзі з аднага сяла маглі быць на розных баках.
  • ))
    14.05.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Слова «Унаватуна» значыць «рай». Дзе на Шры-Ланцы адпачывала Мельнікава13

Слова «Унаватуна» значыць «рай». Дзе на Шры-Ланцы адпачывала Мельнікава

Усе навіны →
Усе навіны

На Канскім фестывалі забаранілі «голыя» сукенкі2

Кобрынскі блогер паказаў, як вырабляюцца легендарныя «Мясныя падушачкі»9

У беларуса, што некалькі дзён таму з пагоняй затрымлівалі ў цэнтры Варшавы, знайшлі кілаграмы наркотыкаў9

«Эканамічная газета» спыніла існаванне3

Маладых мазырскіх скінхэдаў з «Духа Русі» будуць судзіць за «прапаганду тэрарызму»8

ПВК «Вагнер» могуць з Афрыкі перавесці ў Беларусь10

Дорага і з гнільцой: што робіцца з бульбай у крамах пасля праверак2

Фальсіфікацыі ў даследаваннях хваробы Альцгеймера. Як вынікі прывялі не туды20

На МКАД можа з’явіцца чацвёртая паласа — для ціхаходнага транспарту і спецтэхнікі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Слова «Унаватуна» значыць «рай». Дзе на Шры-Ланцы адпачывала Мельнікава13

Слова «Унаватуна» значыць «рай». Дзе на Шры-Ланцы адпачывала Мельнікава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць