Грамадства6262

Украінскі праект «Хачу жыць» назваў імёны больш за 700 беларусаў, якія ваявалі на расійскім баку ПОЎНЫ СПІС

Паводле апублікаваных даных, у шэрагах расійскай арміі ваявалі не менш за 742 чалавекі з беларускімі пашпартамі. Пры гэтым адзначаецца, што гэты спіс далёка не поўны. Загінулі не менш за 96 чалавек. Гэта тыя, пра каго вядома дакладна — калі і дзе яны загінулі і пахаваныя, паведамляе праект. 

Як паведамляюць аўтары спісу, па стане на пачатак 2025 года ў расійскай арміі былі як мінімум 742 найміты з пашпартам Рэспублікі Беларусь. У спіс не ўвайшлі грамадзяне РБ, якія таксама маюць расійскі пашпарт. 

Аўтары канала мяркуюць, што калі для наймітаў з іншых краін вырашальным матывацыйным фактарам з'яўлялася беднасць, то ў выпадку з грамадзянамі Беларусі гаворка хутчэй ідзе пра ідэалагічны складнік. «Ні для каго не сакрэт, што беларускае грамадства, па сутнасці, жыве ў адзінай інфармацыйнай прасторы з РФ, таму мужыкі хочуць верыць у казкі прапагандыстаў пра «нацыстаў ва Украіне» і ваююць за «агульнае савецкае мінулае». Не спыняе іх нават перспектыва атрымаць да 15 гадоў пазбаўлення волі за найміцтва згодна КК РБ», — пішуць аўтары.

Яны звярнуліся непасрэдна да беларусаў, што выбралі расійскі бок: «Колькі б вас ні апрацоўвала расійская прапаганда, гэта вайна не ваша. Гэта вайна двух шалёных дыктатараў, якія разменьваюць тысячы жыццяў дзеля сваіх уласных амбіцый. Калі вы апынуліся на вайне ва Украіне — звяртайцеся ў праект «Хачу жыць», дзе вам дапамогуць здацца і захаваць жыццё».

Дакладнай лічбы беларусаў, якія ваявалі за незалежнасць Украіны ў складзе Палка Каліноўскага і іншых структур УСУ, не называлася. Меркавана, гэта да тысячы чалавек. 

Каментары62

  • Алеся
    28.04.2025
    Нужно было и города опубликовать, откуда они. Чтоб каждый город знал своих "героев"
  • Так
    28.04.2025
    Алеся, згодзен, няхай бы кіберпартызаны апублікавалі б адкуль яны, з якіх гарадоў, і іншую інфу - кім працавалі, куды калі ездзілі, якія сувязі маюць (некаторыя прозвішчы па 2-3 разы паўтараюцца, нават з імем па бацьку паўтор - могуць быць братамі, ці бацькамі і сынамі, то бок цэлымі сем'ямі).
  • Gre
    28.04.2025
    Даже лукашенко есть в списках)

Цяпер чытаюць

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром33

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчы злавілі беларуса-педафіла, які паўгода хаваўся пасля суда4

Былы слесар вайсковай часці ў Плешчаніцах ішоў на рэкорд па колькасці судзімасцяў — але знік у першым жа мясным штурме5

«Знайшоў перапіску ў тэлефоне цешчы». Што вядома пра падазраванага ў двайным забойстве ў Брэсце2

«Маё вяртанне — дакладна ў турму». Алесь Бяляцкі — пра прыклад Пачобута і магчымую рэальную колькасць палітвязняў3

Другі дзень запар у Еўропе паведамляюць пра бомбы на самалётах. Сёння — на двух рэйсах да Варшавы1

У Даніі скандал вакол ТБ-шоу: коміка патаемна здымалі, пакуль ён думаў, што здымае кіно. Грамадства ў шаленстве3

Лукашэнка пра кіраўніцтва Польшчы: Кузькіну маць ім яшчэ пакажуць12

Літва пазбавіла Скіндзерава статуса бежанца і выганяе з краіны14

«Зразумела, што ў праграмаванні проста вяну». Беларуска сышла з IT і стала ў Польшчы персанальным стылістам3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром33

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць