Грамадства1919

Скакалі з 4 метраў: літоўскія памежнікі паказалі, як пакістанцы і афганцы прарываюцца з Беларусі ў Літву ВІДЭА

У сераду літоўскія памежнікі зафіксавалі найбуйнейшую з лютага спробу прарыву мяжы мігрантамі. Затрымалі 48 чалавек.

Скрыншот відэа Памежнай службы Літвы

У сераду літоўскія памежнікі не дазволілі 48 мігрантам патрапіць у Літву з Беларусі. Гэта найбуйнейшая з лютага спроба прарыву мяжы.

Яны спрабавалі прарвацца ў ЕС у Лаздзейскім раёне і самакіраванні Друскінінкая. Адна з такіх груп іншаземцаў лезла праз фізічны бар’ер з дапамогай лесвіцы, іншая перасекла мяжу па Нёмане. Трэцяя група падышла да лініі мяжы, але не паспела праслізнуць у Літву — калі падскочылі памежнікі, сама вярнулася ўглыб Беларусі, паведамляе Памежная служба Літвы.

Яшчэ ў аўторак каля 22-й гадзіны супрацоўнікі пагранічнай заставы Капчамесціс Варэнскага пагранічнага атрада праз сістэму відэаназірання зафіксавалі, як у цемры на тэрыторыі Лаздзейскага раёна з боку Беларусі падышла група мужчын. Яны прынеслі з сабой лесвіцу, якую прыставілі да фізічнага бар’ера, устаноўленага з літоўскага боку — плота з калючым дротам і такой жа пірамідай на зямлі. Да гэтага месца адразу былі накіраваныя найбліжэйшыя патрулі памежнікаў.

Мігранты шпарка ўзлазілі па прыстаўленай лесвіцы і скакалі з вышыні больш за 4 метры на літоўскі бок. Апынуўшыся на зямлі, яны спрабавалі разбегчыся ў розныя бакі. Так у Літву паспеў пранікнуць 21 чалавек, аднак усіх аператыўна затрымалі літоўскія сілавікі. Асобы, што засталіся з беларускага боку і не паспелі пералезці ў Літву, схапілі лесвіцу і вярнуліся ўглыб Беларусі.

10 затрыманых прадставіліся грамадзянамі Пакістана, 11 — Афганістана. Толькі 4 з іх мелі пашпарты. Часта такія асобы пазбаўляюцца дакументаў яшчэ на тэрыторыі Беларусі, каб у выпадку затрымання ў Літве было цяжэй усталяваць іх асобу і каб яны маглі паведаміць пра сябе ілжывыя звесткі.

Члены гэтага атрада, як адзначае памежная служба, адпавядалі тыповаму вобразу мігранта, што спрабуе прабіцца ў Літву з Беларусі: гэта мужчына ва ўзросце прыкладна 20—40 гадоў, фізічна здаровы, нахабны, які імкнецца пралезці ў Літву і любой цаной пазбегнуць кантакту з супрацоўнікамі Службы аховы дзяржаўнай мяжы. Яго мэта звычайна — дабрацца далей у Заходнюю Еўропу, найчасцей у Германію.

Мігрантам не спатрэбілася медычная дапамога. Было прынята рашэнне не ўпускаць іх у Літву ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку. Памежнікі сцвярджаюць, што прапанавалі іншаземцам гуманітарныя пакеты з ежай і іншымі прадметамі, прызначанымі для знаходжання на адкрытым паветры, але тыя адмовіліся.

У той жа дзень памежнікі затрымалі яшчэ 16 мігрантаў, якія пераплылі Нёман. Яшчэ адна група з Беларусі спрабавала пранікнуць у самакіраванне Друскінінкая. Калі 11 асоб падышлі да лініі мяжы, на літоўскім баку да гэтай кропкі ўжо імчалі службовыя машыны. Спалохаўшыся, мігранты разгарнуліся і зніклі ў лесе на беларускай тэрыторыі.

Каментары19

  • П-л ты мяне называла
    11.05.2025
    Вось цікава, калі яны "ўсіх аператыўна затрымліваюць", каго ж увесь час у багажніках возяць на Захад праз тую Літву? https://d2accbiqacj5y8.cloudfront.net/367395
  • даведка
    11.05.2025
    Официально прибыли три десятка пакистанцев, из них треть неофициально съехала.
  • А хто там ідзе
    11.05.2025
    У кантэксце гэтай тэмы варта нагадаць, што гэтым нелегальным мігрантам дапамагаюць розныя левыя НДА арганізацыі пад шчырмай "дапамогі бедным мігрантам". Тымсамым гуляюць на адным баку з Расіі і Беларусі.

Цяпер чытаюць

Антон чатыры гады хаваўся ад лукашыстаў у родных Баранавічах — затрымалі, калі вырашыў здаць на правы1

Антон чатыры гады хаваўся ад лукашыстаў у родных Баранавічах — затрымалі, калі вырашыў здаць на правы

Усе навіны →
Усе навіны

Мядзведзеў прыкусіў язык пасля рашэння Трампа адправіць да Расіі ядзерныя падлодкі8

Паўтара дзясятка карцін. Знойдзена самая жывапісная тэраса Мінска

Рыэлтар: У параўнанні з мінулым годам арэнда жылля падаражэла на 20—30%2

На мяжы з Польшчай у чарзе больш за 2000 аўто1

61-гадовы мужчына прапаў на пункце пропуску «Брэст»

Саша Філіпенка расказаў, што яго раман «Слон» можна купіць у Беларусі. Прапагандысты знялі яго з продажу за некалькі гадзін 14

17-гадовага на Audi спынілі стральбой з табельнай зброі1

«Паўстання такіх памераў у Беларусі ніколі не было». Гісторык расказаў, чым унікальны 2020-ты і што мы возьмем з яго на будучыню82

Беларускі рэжысёр расказаў, як у маладосці пазнаёміўся ў ЗША з адным з самых уплывовых украінцаў7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Антон чатыры гады хаваўся ад лукашыстаў у родных Баранавічах — затрымалі, калі вырашыў здаць на правы1

Антон чатыры гады хаваўся ад лукашыстаў у родных Баранавічах — затрымалі, калі вырашыў здаць на правы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць