Усяго патроху2323

Як Надзея Кадышава стала новай зоркай стадыёнаў — расійская моладзь скача ў карагодах

Калі ў вас ёсць тыкток, верагодна, вы сустракалі ролікі, у якіх поўная зала падлеткаў ладзіць дзікія карагоды на канцэртах ансамбля «Залатое кальцо». Убачыць слэм пад «Течет ручей, бежит ручей» — гэта тое, да чаго жыццё не рыхтуе нікога. І нейрасеткі тут ні пры чым, распавядае Onliner.

Гэта праўда: у 65 гадоў Надзея Кадышава нечакана прыйшла да выступленняў на вялікіх арэнах, дзе ўжо на трэцяй песні поўная зала маладых людзей забівае на сядзячыя месцы і скача ля сцэны, нібыта да іх прыехалі Limp Bizkit. Трэк «Плыве вяночак» разрывае тыкток, маладыя прадзюсары робяць на яго драм-н-бэйс– і фонк-рэміксы, а сама Надзея на хвалі моладзевага хайпа павялічвае ганарар за свае выступы ў 20 разоў.

Жадаеце «Залатое кольца» на карпаратыў? Цана пытання — сціплыя $238 тысяч. На дадзены момант яна самая дарагая спявачка СНД. Калісьці за такія грошы можна было Снуп Дога прывезці хоць да сябе на дачу. 

Усплёск цікавасці да песень «Залатога кальца» ў Расіі музычныя крытыкі звязваюць з двума фактарамі. Першая — суседская тэндэнцыя «ўсё народнае» ў поп-музыцы. 

@katy__milash Весь Урал был там #кадышева #веночек ♬ оригинальный звук - Katy Milash

Другая важная дэталь, якую трэба разумець, разважаючы аб папулярнасці Надзеі, заключаецца ў тым, што зумеры не могуць любіць нешта падобнае без іроніі — такі дыскурс метамадэрну. Гэта як знайсці на гарышчы майку дзеда з прынтам «Пі піва — беражы ваду» і насіць яе, змешваючы ў луках з арыгінальным Burberry. Гэта заўсёды пра правакацыю, але неабавязкова злосную.

У гэтым плане тэза «Я ўчора тусіў(ла) на канцэрце Кадышавай» гучыць вельмі нават прыдатна. Калі б на ўваходзе на канцэрты «Залатога кальца» адымалі тэлефоны, вельмі хутка залы б прыкметна парадзелі. Таму што галоўны перфоманс такога вечара — гэта не паскакаць пад «Плыве вяночак», а зняць, як ты скачаш пад «Плыве вяночак». Паказаць, што ты ў тэме гэтага элітарнага пастыранічнага трэнду. Што, зрэшты, не замінае шмат каму атрымліваць шчырае задавальненне.

Уся гэтая гісторыя сапраўды гучыць як нешта сезоннае і недаўгавечнае, але фенаменальнае. 

Каментары23

  • Абу
    28.04.2025
    Ну, чакаем у нас на шалёную папулярнасць гурта "Бяседа".
  • Пастіронія метаіроніі
    28.04.2025
    Як казаў Сяргей Міхалок, сапраўдны гуру метамадэрну, маска прырастае да твару. Сцёб стаў рэальнасцю. Гэта тое ж самае. Багата мерканцільнага так сама, моладзь выкарыстоўвае відосікі пад правільную кадышаву, каб атрымаць палёгку у вучобе, ці прасоўвацца па кар'еры. Я гэта ўсе бачыў сваіма вачыма, як па камандзе, па дамове здымаюцца прапагандысткія тіктокі, пад "Зямлю ў ілюмінатары" напрыклад. Гэта прыкра ўсё.
  • Іржа
    28.04.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах2

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна абвясціла на чацвёра сутак рэжым цішыні3

Навукоўцы разгадалі таямніцу нараджэння Месяца9

Пад Мінскам паказалі новыя сарты вінаграду, прыдатныя для беларускага клімату1

Трамп: Уіткаф і Кушнер вязуць у Маскву і Кіеў прапанову аб завяршэнні вайны1

У Смалявічах расіянін на дзіцячай пляцоўцы напаў на школьніка15

Нумар нямецкага часопіса выйшаў з рускім матам на вокладцы5

У некаторых месцах у Беларусі забароняць рабіць відэаназіранне5

Беларуску Ірыну Халіп уключылі ў рэестр расійскіх «іншаземных агентаў»4

ААН прагаласавала за адмову ад традыцыйнай карты свету21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах2

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць