Грамадства55

«Адпусціце, калі ласка, сына!» Амерыканца з амнезіяй, які нелегальна прыехаў у Беларусь, не аддаюць маці

Беларускія ўлады не адпускаюць грамадзяніна ЗША і Чэхіі Антона Роса, які ў сакавіку 2025 года нелегальна прыехаў у Беларусь з Літвы ў грузавым чыгуначным вагоне. Імаверна, на яго завялі крымінальную справу. Пра гэта рэдакцыі Reform.news паведаміла маці маладога чалавека. Раней дзяржаўныя СМІ паведамлялі, што пасля адміністратыўнага пакарання Рос будзе дэпартаваны ў Літву. Хлопец пакутуе на страту памяці. 

Антона Роса затрымалі 31 сакавіка 2025 года пры праверцы грузавога саставу, які прыбыў з Літвы. Хлопца абвінавацілі ў незаконным перасячэнні мяжы і прызначылі адміністрацыйнае пакаранне ў выглядзе штрафу.

Маці Антона Ларыса Рос паведаміла рэдакцыі Reform.news, што аплаціла штраф і выдаткі на ўтрыманне сына ў беларускай установе, аднак дэпартацыя так і не адбылася.

Па словах жанчыны, 2 красавіка яна спрабавала патрапіць у Беларусь з боку Літвы, каб забраць сына, але памежнікі яе не прапусцілі.

«Я ехала туды 2 красавіка, але мяне вярнулі беларусы на мяжы», — расказала яна выданню.

14 красавіка да затрыманага замежніка не змог патрапіць наняты адвакат. У той жа дзень жанчыне стала вядома, што Антона «перавялі ў цэнтральны апарат Следчага камітэта Беларусі».

«Вось абяцалі дэпартаваць хлопца, і СМІ раструбілі. Я чакала-чакала, і мне сказалі, што перавялі сына ў цэнтральны апарат Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь. Гэта значыць захацелі крымінальную [справу] зварганіць, хворага чалавека не адпусціць, а дамучыць, зламаць. За што? Што хацеў у Беларусь. Хаця і нелегальна. Палюбіў, хацеў даехаць і пажыць, сказаў жа ў камеру, як палюбіў краіну… І што далей? Хлопец хворы, ёсць страта памяці, дэзарыентацыя. Нашто ім ён? Я хацела забраць кнігі, працягнуць абследаванні і лячэнне», — у роспачы распавяла маці хлопца.

Жанчына падкрэслівае, што Рос пакутуе стратай памяці і мае патрэбу ў лячэнні.

«За што? Было адміністрацыйнае пакаранне і рашэнне аб дэпартацыі, штраф я заплаціла. Чаму не дэпартавалі, каб я магла лячыць сына ў Празе, дзе ён жыве па медыцынскай страхоўцы?

Яна звярнулася з просьбай да беларускіх уладаў:

«Адпусціце, калі ласка, сына! Дома яму будзе лепей! Бо ўжо пакаралі адміністрацыйна, што, яшчэ і крымінальна за адно і тое ж дзеянне?» — сказала яна. 

Каментары5

  • ...
    27.04.2025
    Подонки.
  • :-[
    27.04.2025
    Пасля асуджэння Дзмітрыя Гопты няма пытанняў. Вырадкам пляваць, каго трымаць у закладніках, а пашпарт ЗША для іх як дадатковы бонус у гандлі.
  • Biedny chłopiec
    27.04.2025
    Čarhovy zakładnik dla abmienu na aryštavanych FSBšnikaŭ-KDBšnikaŭ, handlaroŭ narkotykami i zbrojaju, zabojcaŭ, terarystaŭ dy inšych siabroŭ i słužak Putlera.

Цяпер чытаюць

Жонка агента-каханка Анжалікі Мельнікавай звязаная з арганізацыяй Руская мадэль эфектыўнага спакушэння25

Жонка агента-каханка Анжалікі Мельнікавай звязаная з арганізацыяй Руская мадэль эфектыўнага спакушэння

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскія ІТ-асацыяцыі просяць Пуціна абараніць «Лесту» ад нацыяналізацыі

На мяжы Беларусі і Украіны праходзіць найбуйнейшы абмен палоннымі ў фармаце 1000х10007

«Мы ўсе рускія». Дэпутат Дзяржаўнай думы заявіў, што мэта вайны — стварыць адзіную дзяржаву Расіі, Беларусі і Украіны25

На пажары ў Камянецкім раёне загінулі двое дзяцей

У Расіі мама папрасіла знаёмага ўтапіць сваю 12-гадовую дачку, бо тая кепска сябе паводзіла1

«Мы ўсе гасударавы людзі». Каранік на развітанне заявіў пра сваю вернападданасць14

Схемы, па якіх дзейнічае ГБ. Выйшла расследаванне пра піцерскіх сексотаў ФСБ

Памёр 19-гадовы мінскі міліцыянер16

«Шмону ўжо няма»: як цяпер правяраюць беларусаў на мяжы з Літвой

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жонка агента-каханка Анжалікі Мельнікавай звязаная з арганізацыяй Руская мадэль эфектыўнага спакушэння25

Жонка агента-каханка Анжалікі Мельнікавай звязаная з арганізацыяй Руская мадэль эфектыўнага спакушэння

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць