Вайна

«Праціўнік імітуе рэжым цішыні, але штурмы працягваюцца». Украінцы расказалі пра стан на фронце на Вялікдзень

Даклад галоўнакамандуючага Украіны Аляскандра Сырскага па сітуацыі на фронце па стане на 6:00 20 красавіка апублікаваў канал прэзідэнта Украіны.

Ілюстрацыйны здымак. Украінскія вайскоўцы адпачываюць каля лініі фронту, Данецкая вобласць, Украіна. Фота: Oleg Petrovich / Ukraine's 24th Mechanised Brigade via AP

Паводле паведамлення, станам на 6 гадзін раніцы расійскія войскі здзейснілі ўжо 59 абстрэлаў і пяць спробаў прарыву на розных участках фронту.

На напрамках, за якія адказваюць асобныя аператыўна-тактычныя групоўкі (АТГ), зафіксавана:

— у сектары «Старабільск» — адно баявое сутыкненне,

— у сектары «Данецк» — тры сутыкненні на Покроўскім і Навапаўлаўскім напрамках,

— на Запарожжы — яшчэ адно, у раёне Стэпавога.

Расіяне актыўна выкарыстоўваюць FPV-дроны. На Куршчыне былі артылерыйскія абстрэлы.

«Нашы воіны паўсюль адказваюць так, як вораг гэтага заслугоўвае ў канкрэтных баявых абставінах. Украіна будзе дзейнічаць і далей люстрана», — гаворыцца ў паведамленні.

Як піша ўкраінскае камандаванне, на раніцу Вялікадня «ствараецца ўражанне», што Расія імкнецца дэманстраваць перамір’е. Але лакальныя атакі сведчаць пра іншае — яны працягваюць штурмаваць.

Украінскі бок выступае за поўную цішыню і прапанаваў працягнуць перамір’е яшчэ на 30 дзён — пасля поўначы. Аднак рэальныя дзеянні расіян будуць вызначаць і ўкраінскі адказ, адзначаецца ў паведамленні.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік15

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Усе навіны →
Усе навіны

Пад ціскам феміністак Фурманаў адмяніў прэзентацыю з удзелам Дзядка128

У Перу адкрылі самую высокую ў свеце статую Папы7

«Камунарка» выпусціла да навагодніх святаў музычную шкатулку2

Старадаўні фальварак з вежамі пад Наваградкам купілі за 94,5 рубля. Што там збіраюцца адкрыць3

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі21

«Белтэлекам» збіраецца выйсці на рынак мабільнай сувязі ў наступным годзе4

Некаторым людзям сапраўды хапае чатырох гадзін сну. Што пра гэта кажа генетыка

«Пагоню» на камяніцы XVIII стагоддзя ў цэнтры Магілёва замалявалі па ўказанні расійскіх дыпламатаў19

Расія забыла пра «дэмілітарызацыю» і «дэнацыфікацыю» ў працэсе перамоў з Украінай29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік15

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць