Свет1616

У Расіі 19-гадовай дзяўчыне далі тры гады за верш Шаўчэнкі 

Раённы суд Пецярбурга прыгаварыў 19-гадовую Дар’ю Козыраву да двух гадоў і васьмі месяцаў калоніі па абвінавачанні ў паўторнай «дыскрэдытацыі» расійскай арміі, піша Бі-бі-сі.

Фота: Медыязона

Абвінавачанне патрабавала для Козыравай шэсць гадоў пазбаўлення волі. У суд дзяўчына, якая чакала прысуду на волі, прыйшла з торбай рэчаў для СІЗА.

Крымінальная справа аб «дыскрэдытацыі» арміі супраць Козыравай была распачатая ў лютым 2024 года. Гэта адбылося пасля таго, як у другую гадавіну расійскага ўварвання ва Украіну яна наклеіла на помнік украінскаму паэту Тарасу Шаўчэнку лісток з радкамі з ягонага верша «Запавет»:

  • Поховайте та вставайте
  • Кайдани порвіте
  • І вражою злою кров’ю
  • Волю окропіте.

Дзяўчыну затрымалі проста каля помніка. Спачатку затрыманне было аформлена паводле адміністрацыйнага артыкула аб непадпарадкаванні супрацоўніку паліцыі, а затым пачаліся следчыя дзеянні ўжо ў межах крымінальнай справы.

Яшчэ да затрымання каля помніка Шаўчэнку Козыраву штрафавалі па адміністрацыйным артыкуле аб «дыскрэдытацыі» арміі за пост пра вайну ў сацсетцы «УКантакце».

З-за гэтай адміністрацыйнай справы Козыраву адлічылі з першага курса медыцынскага факультэта СПбДУ. У жніўні 2024 года стала вядома, што Козыравай дадалі новае абвінавачанне па крымінальным артыкуле аб «дыскрэдытацыі» — за інтэрв’ю, якое актывістка дала праекту «Север.Реалии».

З лютага 2024 года Козырава знаходзілася ў СІЗА, аднак у лютым гэтага года ёй змякчылі меру стрымання, прызначыўшы «забарону пэўных дзеянняў».

Справу Козыравай аб паўторнай «дыскрэдытацыі» арміі суд пачаў разглядаць яшчэ ў жніўні мінулага года.

У лістападзе дзяўчына, выступаючы ў судзе, расказала, што Тарас Шаўчэнка — яе любімы паэт і ў яго вершах не можа быць «дыскрэдытацыі» расійскай арміі, бо ён жыў у той час, калі Расійская Федэрацыя не існавала.

У сваім апошнім слове Козырава працытавала верш Шаўчэнкі і сказала, што, апынуўшыся ў наш час, паэт бы не здзівіўся: «Дзіўная рыса расійскай гісторыі. Які б тут ні панаваў рэжым, быццам бы рэлігія гэтага рэжыму не дазваляе проста ўзяць і пакінуць Украіну ў спакоі».

У снежні 2022 года Козырава, яшчэ будучы школьніцай, была затрыманая за нанясенне надпісу «Забойцы, вы разбамбілі яго. Іуды» на інсталяцыю «Два сэрцы», устаноўленую ў Пецярбургу ў гонар Марыупаля.

Тады Козыраву абвінавацілі ў наўмысным пашкоджанні маёмасці, аднак з тых часоў ніякіх следчых дзеянняў па гэтай справе не праводзілася, а ў 2024 годзе па ёй мінулі тэрміны даўнасці.

Каментары16

  • Андрусь
    19.04.2025
    Зараз у гэтага верша ёсць новая інтэрпрэтацыя:
    Хай лани широкополі
    І Дніпро, і кручи
    Стануть вам поперек горла,
    москалі їб*чі!
  • Filipp
    19.04.2025
    Для Беларусі гэта не дзіва(
  • бабруйчанін
    19.04.2025
    Пакуль на усходзе есць падобныя дзяўчынкі хлопчыкі а падобных шмат ні ўсе ...страчана

Цяпер чытаюць

«Дыялект падазроны». Спявак Сярога прыйшоў на расійскае рэаліці і сабраў усіх хэйтараў6

«Дыялект падазроны». Спявак Сярога прыйшоў на расійскае рэаліці і сабраў усіх хэйтараў

Усе навіны →
Усе навіны

На фестывалі «Берасцейскія сані» ў Брэсце выпеклі гіганцкі пірог і зварылі вялізны казан шурпы6

Дальнабойшчык з Брэста за кантрабанду ў 3,5 мільёнаў даляраў сеў у турму ў Вялікабрытаніі1

68‑гадовую бібліятэкарку з Беларусі судзяць у Расіі за данаты Фонду Навальнага2

AFP: Ціханоўская пераязджае з Літвы ў Польшчу45

«Мне столькі гадоў, як Ісусу Хрысту, калі ён памёр і ўваскрос». Дзяніс Капусцін даў першае інтэрв'ю пасля інсцэніроўкі ягонай смерці

У Варшаве заўважылі сачэнне за беларусамі з дзецьмі29

Будуць бамбіць Лацінскую Амерыку? ЗША папярэдзілі грамадзянскую авіяцыю3

Б'юці-блогерку з Гомеля асудзілі за палітыку5

Пад Мінскам пасажыры маршруткі ехалі з незачыненымі дзвярыма2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дыялект падазроны». Спявак Сярога прыйшоў на расійскае рэаліці і сабраў усіх хэйтараў6

«Дыялект падазроны». Спявак Сярога прыйшоў на расійскае рэаліці і сабраў усіх хэйтараў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць