Мова2121

«Ніколі не чуў слова «куліч» у жывой народнай мове». Як называць па-беларуску велікодную выпечку?

Напярэдадні Вялікдня ў беларускіх крамах традыцыйна з’яўляецца святочная выпечка, падпісаная на цэнніках як «кулічы». Гэтае слова можна пачуць як у шараговых размовах беларусаў, так і ўбачыць у медыях, у тым ліку — недзяржаўных. Аднак мовазнаўцы, гісторыкі і іншыя адмыслоўцы ў народнай культуры кажуць адназначна — слова «куліч» у беларускай мове няма, гэта русізм. У нашай краіне велікодную выпечку ніколі так не называлі, піша «Белсат». 

Велікодныя булкі. Фота: «Белсат»

«Куліч — інвазіўнае слова»

Слова «куліч» мае грэцкае паходжанне — яно ўтварылася ад κουλλίκι(ον) — «хлеб круглай формы», але ў Беларусь яно прыйшло з Расеі і стала «інвазіўным», распавядае вядоўца праграмы «Мова нанова» на «Белсаце» Віктар Шукеловіч.

«Я ніколі не чуў слова «куліч» у жывой народнай мове, хоць і папаездзіў у свой час па розных рэгіёнах Беларусі», — зазначае журналіст.

«Куліч» інвазіўны, бо «выцясняе ды выштурхоўвае нашыя спрадвечныя назвы велікоднай выпечкі: паска, пасачка, пірог, святочная булка, баба, бабка і г.д.», кажа Віктар.

Акрамя слоўнага замяніцеля, паводле вядоўцы моўнай праграмы, «крамлёўскі тэлевізар» падсоўвае нам таксама ўзор, як мае выглядаць гэты салодкі пачастунак: мучны выраб у форме цыліндра, паліты зверху глазурай.

«Насамрэч раней не было нейкага адзінага канону і ў кожнай хаце велікодны пірог мог мець розны выгляд і форму. На жаль, імперыі, горнучы пад сябе новыя землі, накідваюць на іх свае культурныя ўзоры; каланізатары насаджаюць каланізаваным свае звычкі; таталітарныя сістэмы ўсё навокал пераробліваюць на адзін капыл, не пакідаючы месца для індывідуальнасці, разнастайнасці, лакальнага каларыту і нейкіх асаблівасцяў. Дыктатуры любяць усё аднолькавае, дзе ўсе ходзяць у падобнай вопратцы (найлепш вайсковай) і роўнымі шэрагамі падчас парадаў. Уніфікацыя ў гэткіх сістэмах закранае ўсе сферы, у тым ліку і святы. Нават іх адзначэнне мае адбывацца паводле адной акрэсленай схемы», — кажа журналіст.

«Пры святочным стале лепш размаўляць па-беларуску»

Каб не паддавацца гэткім вонкавым уплывам, найлепш распытаць бацькоў ці дзядулю з бабуляй пра даўнейшыя сямейныя традыцыі і звычаі, ды пастарацца іх аднавіць, а калі сярод родзічаў няма носьбітаў традыцыі, можна сягнуць па адпаведную літаратуру, раіць Віктар Шукеловіч.

«Важна памятаць, што гэтую накінутую, чужую для нас схему ломіць таксама беларуская мова, таму пры святочным стале найлепш размаўляць па-беларуску», — рэзюмуе вядоўца.

Пра тое, што беларусы не ведалі слова «куліч» да Расейскай імперыі, кажа таксама мовазнаўца Вінцук Вячорка.

«У галавах сучасных беларусаў яго замацавала расейская інфармацыйная прастора і незлічоныя палітыя глазурай стандартныя «куличи» у супермаркетах. У тым ліку беларускай вытворчасці», — распавядаў навуковец у эфіры «Радыё Свабода».

Спадар Вінцук таксама заўважаў, што «куліч» кажуць нават не ва ўсёй Расеі, а ў Паўночнай і Цэнтральнай, ў паўднёварасейскіх землях велікодная выпечка — гэта «паска», як ва Украіне. У беларускіх жа гаворках поўначы і паўночнага захаду велікодны пірог могуць назваць бабка, баба, булкі, але тая ежа, якую прыносяць у царкву ці касцёл, будзе звацца паска.

«І ў роце бабкі раставалі»

У расейскай традыцыі таксама ёсць велікодная страва «пасха», але гэта не выпечка — яна гатуецца з тварага і мае фому ўсечанай піраміды. Для беларускай кухні такі кандытарскі выраб не ўласцівы.

Пра велікодны стол пісаў Якуб Колас у паэме «Новая зямля» — кулічоў там не было, толькі бабкі:

«А пірагі, як сонца, ззялі,

І ў роце бабкі раставалі.

Са смакам елі і багата —

На тое ж даў Бог людзям свята».

На расейскае паходжанне слова «куліч» у апошнія гады звяртаецца шмат увагі ва ўкраінскіх медыях, якія таксама падкрэсліваюць, што ва Украіне так ніколі не казалі — гэта русізм. А традыцыйная ўкраінская назва для велікодных пірагоў — паска, якая, як мяркуюць даследчыкі, пайшла ад габрэйскага «песах». Пражыванне на адной тэрыторыі прывяло да ўзаемапранікнення ў мовах. Ва ўкраінскай мове таксама ёсць варыянты: баба, папушнік — салодкі хлеб з пшанічнага дрожжавага цеста. 

У беларускіх рэгіёнах, памежных з Польшчай, існавала яшчэ адна назва велікоднай выпечкі — мазуркі. Гэта круглы пірог з пясочнага цеста, у які дадаюць разынкі, арэхі, зверху паліваюць мёдам ці цукровай поліўкай.

У Польшчы таксама ёсць мазурэк, але там ён уяўляе сабой плоскі пірог круглай ці квадратнай формы з багатай аздобай. А традыцыйная велікодная выпечка ў Польшчы — гэта бабка. Ад беларускай адрозніваецца тым, што звычайна мае адтуліну пасярэдзіне, можа быць як з дрожжавага, так і з пясочнага цеста.

Каментары21

  • Новаму тэрміну - новае слова
    17.04.2025
    Куліч і паска - дзве розныя стравы. Куліч - пірог цыліндрычнай формы, зверху паліты глазур'ю. Паска - шырэйшы у дыяметры пірог, зверху нічым не паліты, можа быць абмазаны яйкам і ўпрыгожаны крыжыкам з цеста.
  • Pcič
    17.04.2025
    Булка.
  • Яніна
    17.04.2025
    Цалкам згодна. Заўсёды гаварылі "бабка".

Цяпер чытаюць

Крык душы Жыгара пра групу Кавалеўскага: Гучаць заявы, што Лукашэнка легітымны прэзідэнт, хоць і не абраны дэмакратычна43

Грамадстваабмяркоўвайце!43

Крык душы Жыгара пра групу Кавалеўскага: Гучаць заявы, што Лукашэнка легітымны прэзідэнт, хоць і не абраны дэмакратычна

Усе навіны →
Усе навіны

Названыя нобелеўскія лаўрэаты па фізіцы5

У Польшчы прадставілі яшчэ адзін законапраект аб грамадзянстве: 15 гадоў жыцця ў краіне, польская на ўзроўні С1 і даведка аб несудзімасці на радзіме41

«Мельнікава не абавязкова агентка КДБ, яна можа быць ахвярай. А Лабееў яе купіў тым, што назваўся адзінокім бацькам з дзецьмі»20

Даносчыца Бондарава занялася магамі9

У Расіі заблакавалі інтэрнэт-роўмінг для беларусаў праз страх перад украінскімі дронамі. Ці дапаможа?1

Стала вядома, якія прозвішчы прыкрыцця далі сынам Пуціна і Кабаевай20

Літва знізіла ўзровень фізічнай аховы Святланы Ціханоўскай149

У Маладзечне пасля татуіроўкі памерла 21‑гадовая дзяўчына 7

«Абурае не тое, што Меркель хацела дамаўляцца з Пуціным у 2021-м, а тое, што ў 2025‑м не хоча прызнаць: дамаўляцца з ім не было пра што»36

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Крык душы Жыгара пра групу Кавалеўскага: Гучаць заявы, што Лукашэнка легітымны прэзідэнт, хоць і не абраны дэмакратычна43

Грамадстваабмяркоўвайце!43

Крык душы Жыгара пра групу Кавалеўскага: Гучаць заявы, што Лукашэнка легітымны прэзідэнт, хоць і не абраны дэмакратычна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць