Здароўе

Кітайская закусачная прадавала кліентам капсулы з чалавечай плацэнты для «ўмацавання здароўя»

У горадзе Чанчжоу закусачная, звязаная з традыцыйнай кітайскай медыцынай, прапанавала капсулы, вырабленыя з чалавечай плацэнты і жэньшэня, як сродак для паляпшэння здароўя. Улады закрылі ўстанову і пачалі расследаванне, піша South China Morning Post.

Паводле паведамленняў, закусачная змешвала плацэнту з жэньшэнем, перамолвала сумесь і фармавала капсулы. Цана паслугі складала 300 юаняў (каля 40 долара ЗША), калі кліент прыносіў уласную плацэнту, і 800 юаняў (каля 110 долараў), калі плацэнта давалася ўстановай.

Пры гэтым сцвярджалася, што «ўсе выкарыстаныя плацэнты паступаюць ад парадзіх у бальніцах».

У інтэрнэце з’явіліся фатаграфіі працэсу вытворчасці, што выклікала абурэнне сярод карыстальнікаў сацыяльных сетак. Адзін з каментатараў напісаў: «Я сапраўды не магу паверыць, што ёсць людзі, якія ядуць плацэнту як ежу. Гэта так агідна».

Хаця ў Кітаі гандаль чалавечай плацэнтай забаронены з 2005 года, практыка яе спажывання працягваецца. Медыкі папярэджваюць, што спажыванне плацэнты можа быць небяспечным, бо яна можа ўтрымліваць вірусы, такія як гепатыт B, ВІЧ і сіфіліс. 

Традыцыйна ў кітайскай медыцыне плацэнта лічылася карыснай для здароўя, але сучасныя медыцынскія даследаванні не пацвярджаюць гэтага.

Муніцыпальная камісія аховы здароўя Чанчжоу паведаміла, што ўстанова закрытая на праверку. «Цяпер мы высвятляем крыніцу паступлення плацэнты. Папярэднія дадзеныя сведчаць аб тым, што яны не паступалі з бальніц», — паведаміў прадстаўнік ведамства.

Каментары

Цяпер чытаюць

Топ сучасных элітных жыллёвых комплексаў Мінска. Квадрат там каштуе да 11 000 даляраў

Топ сучасных элітных жыллёвых комплексаў Мінска. Квадрат там каштуе да 11 000 даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Ізраіль заявіў пра забойства архітэктара ядзернай праграмы і адной з самых уплывовых фігур Ірана Алі Ларыджані10

Ізраіль заяўляе, што забіты кіраўнік іранскай арганізацыі «Басідж», якая падаўляе пратэсты5

Турчын заявіў, што Беларусь не будзе канфіскоўваць літоўскія фуры10

Беларускі добраахвотнік збіраецца адкрыць у Кіеве рэстаран3

Рыбакі знайшлі на Бярэзіне дзіўную палонку, побач ляжаў ледабур2

Венгрыя цісне на ЕС адмяніць пошліны на беларускія ўгнаенні2

«Прывязалі да турніка, галаву абматалі скотчам». Блізкія вайскоўцаў у «ДНР» паскардзіліся на катаванні 10

Ветэрана Беларускага металургічнага завода асудзілі. Меркавана, за Гаюна3

«Адбярыце ў гэтых неадэкватных пілу!» Як дэпутаты «навялі парадак» на гістарычных могілках у Брэсце3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Топ сучасных элітных жыллёвых комплексаў Мінска. Квадрат там каштуе да 11 000 даляраў

Топ сучасных элітных жыллёвых комплексаў Мінска. Квадрат там каштуе да 11 000 даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць