Свет11

Эрдаган: Без Турцыі Еўропа не зможа гарантаваць сваю бяспеку

Ва ўмовах нестабільнасці ў свеце і росту напружанасці ў некаторых яго рэгіёнах Еўропа можа абаперціся на Турцыю, без якой немагчыма гарантаваць бяспеку кантынента. Пра гэта заявіў турэцкі прэзідэнт Рэджэп Таіп Эрдаган, выступаючы на штогадовым дыпламатычным форуме ў Антальі, піша Euronews.

Рэджэп Таіп Эрдаган. Фота: Mert Gokhan Koc / dia images via Getty Images

Эрдаган заявіў, што ягоная краіна можа дапамагчы пераадолець геапалітычныя рознагалоссі, звязаныя з Украінай, Сірыяй і гандлёвай вайной, якая ўзнікла з-за уведзеных Злучанымі Штатамі мытаў.

«У чарговы раз стала ясна, што еўрапейская бяспека немагчымая без Турцыі. Турцыя гатовая ўзяць на сябе адказнасць за еўрапейскую бяспеку і ў будучыні», — сказаў ён на адкрыцці трохдзённага форуму.

Па меры пагаршэння трансатлантычных адносін пры адміністрацыі Дональда Трампа Турцыя, якая мае другія па колькасці ўзброеныя сілы ў блоку НАТА і развітую абаронную прамысловасць, імкнецца да таго, каб адыгрываць больш значную ролю на міжнароднай арэне. Так, Турцыя стала ключавым пасярэднікам у перамовах па Чарнаморскай ініцыятыве, падтрымліваючы дыялог як з Украінай, так і з Расіяй.

Пры гэтым як Эрдаган, так і Трамп не раз казалі пра добрыя асабістыя стасункі паміж імі.

«Я веру, што наша супрацоўніцтва са Злучанымі Штатамі будзе развівацца ва ўсіх галінах падчас другога прэзідэнцкага тэрміну Трампа, у тым ліку дзякуючы нашай моцнай дружбе з ім», — сказаў турэцкі прэзідэнт і гэтым разам.

Гаворачы пра ўведзеныя Трампам тарыфы, Эрдаган адзначыў, што 10%-я мыты на турэцкія тавары могуць мець і станоўчы эфект для эканомікі краіны.

«Мы робім усё магчымае з мэтай не дапусціць, каб вострая камерцыйная канкурэнцыя праз мытныя тарыфы стала разбуральнай, — сказаў Эрдаган. — Турцыя будзе сярод краін, якія выйграюць ад гэтага працэсу».

Сам турэцкі прэзідэнт усе апошнія месяцы спрабуе ўтаймаваць маніфестантаў, якія праводзяць акцыі ў падтрымку галоўнага палітычнага праціўніка Эрдагана, мэра Стамбула Экрэма Імамоглу, які знаходзіцца ў турме.

Каментары1

  • Andrew
    12.04.2025
    Браво, Эрдоган!

Цяпер чытаюць

Ва ўладу вярнулі Надзею Каткавец1

Ва ўладу вярнулі Надзею Каткавец

Усе навіны →
Усе навіны

У Віцебскай вобласці экспертыза ДНК абвергла довады ўсіх удзельнікаў суда па справе аб бацькоўстве5

«Можа, дзе і пабачымся»: саліст гурта «Тяні-Толкай» пайшоў працаваць у таксі5

За таямнічым «Фондам першага» стаіць Абельская і яе нявестка19

З Міністэрства культуры звольнілі першага намесніка Маркава10

Канстытуцыйны суд Казахстана афіцыйна абнуліў прэзідэнцкія тэрміны Такаева15

Лосік расказаў пра асаблівы від катаванняў у ШІЗА4

Сакрэта з крыўдай расказаў, як намесніца кіраўніка МЗС Літвы аддала перавагу Ціханоўскай, а не яму11

У Беларусі зноў растуць цэны на паліва1

У Расіі спецназ затрымаў агрэсіўнага крымінальніка, які напярэдадні спрабаваў заправіцца без чаргі і абражаў людзей10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва ўладу вярнулі Надзею Каткавец1

Ва ўладу вярнулі Надзею Каткавец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць