Свет

У Эстоніі затрымалі танкер расійскага ценявога флоту

Сілы абароны Эстоніі затрымалі каля вострава Аэгна танкер Kiwala, піша выданне Postimees. Гэта першы выпадак затрымання эстонскімі ўладамі судна ценявога флоту Расіі.

Фота: Eero Vabamägi

Камандуючы ВМС Эстоніі Іва Вярк паведаміў, што мэтай затрымання стала праверка дакументаў і юрыдычнага статусу судна.

У дэпартаменце паліцыі і памежнай аховы Эстоніі заявілі, што танкер Kiwala знаходзіцца пад санкцыямі Еўрасаюза, Канады, Швейцарыі і Вялікабрытаніі.

Выданне піша, што падчас затрымання стала ясна, што ў судна няма сцяга якой-небудзь дзяржавы, а таму яно не мае права на законнае плаванне. Праўда, пасля затрымання на судне давалі сертыфікат, што нібыта яно ходзіць пад сцягам Джыбуці, аднак прадстаўнік гэтай усходнеафрыканскай краіны паведаміў, што судна не лічыцца ў іх рэестры. Таксама адсутнічае інфармацыя пра ўладальніка танкера.

Паведамляецца, што капітан судна, грамадзянін Кітая, пайшоў на супрацоўніцтва з эстонскімі ўладамі. Астатнія 23 асобы, якія знаходзіліся на судне — верагодна, грамадзяне Маўрытаніі. Судна ішло з індыйскага порта Сіка ў расійскі порт Усць-Луга.

Паводле даных паліцыі і памежнай аховы Эстоніі, у апошні год у Фінскім заліве з'яўляецца ўсё большая колькасць суднаў без адпаведных дакументаў, што сведчыць пра больш шырокую актыўнасці расійскага «ценявога флоту ў абыход міжнародных санкцый».

Каментары

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі42

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

Памёр вядомы хірург, былы галоўны анколаг Мінска

Улад Калячонак дэбютаваў за «Нью-Джэрсі» і адразу закінуў шайбу5

Трамп прапанаваў замену кіраўніку NVidia Хуангу2

Маштабны збой закрануў Outlook, Teams, Copilot і іншыя сэрвісы Microsoft4

Памятаеце, «Арэшнік» упаў на гаражы пад Кіевам? Украінцы расказалі, якая сістэма дазволіла адхіліць ракету ад ваеннай цэлі21

Дзве траціны людзей з атлусценнем «тоўстыя, але здаровыя». Навукоўцы просяць дактароў глядзець не толькі на індэкс масы цела7

Зяленскі сустрэўся з Уіткафам і Кушнерам. Абстаноўка была далёка не раскошнай4

Кастрацыя падаўжае жыццё — навукоўцы гэта пацвердзілі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі42

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць