Літаратура

Аб'явілі поўны спіс прэтэндэнтаў на прэмію Наталлі Арсенневай

Журы разгледзела ўсе пададзеныя заяўкі і сфармавала поўны спіс кніг, намінаваных на паэтычную прэмію імя Наталлі Арсенневай за 2024 год, паведамляе Bellit.info.

У поўны спіс прэміі ўвайшлі 15 кніг:

1. «Вершы для храмаў, сіза, ічу» — Раман Абрамчук (выдавецтва «hochroth Minsk»);

2. «Момант цішыні» — Надзея Амельчанка (зашыфраваны ўдзел, сапраўдныя звесткі пра кнігу і аўтарства не абвяшчаюцца публічна);

3. «Амаль» — Вера Бурлак (выдавецтва «hochroth Minsk»);

4. «Пад асобнымі коўдрамі» — Вольга Гапеева (выдавецтва «Skaryna Press»);

5. «Некуды» — Яраслаў Гаралюк (зашыфраваны ўдзел, сапраўдныя звесткі пра кнігу і аўтарства не абвяшчаюцца публічна);

6. «Аранжавы» — Віктар Жыбуль (выдавецтва «hochroth Minsk»);

7. «Непрамо(ў)ленае» — Анатоль Івашчанка (выдавецтва «Skaryna Press»);

8. «Акрамя» — Павел Капанскі (без выдавецтва);

9. «Ілюзія» — Дзяніс Мацеша (выдавецтва «Энцыклапедыкс»);

10. «Без Айчыны. Кніга турмы і замежжа» — Уладзімір Някляеў (выдавецтва Калегіума Усходняй Еўропы);

11. «Гіброіды» — Сяргей Прылуцкі (выдавецтва «Мяне няма»);

12. «Нічога нястрашнага» — Сяргей Прылуцкі (выдавецтва «hochroth Minsk»);

13. «DOM. Паэзія выгнання» — Сяржук Сыс (выдавецтва «Skaryna Press»);

14. «Мужыкі» — Ганя Фак’ю (выдавецтва «Лысы Чэрап»);

15. «Дзікае паляваньне караля Стаха: Вершы да опэры» — Андрэй Хадановіч (выдавецтва «Gutenberg Publisher»).

Лідарам паводле колькасці намінантаў стала выдавецтва Дзмітрыя Строцава «hochroth Minsk» — чатыры кнігі. Тры паэтычныя зборнікі са спісу былі выдадзеныя выдавецтвам «Skaryna Press».

Згодна са статутам прэміі, намінанты маюць права дзеля бяспекі захаваць ананімнасць і абраць зашыфраваны ўдзел. У такім выпадку іх імёны застаюцца пад псеўданімамі, не абвяшчаюцца і назвы твораў. Прозвішчы будуць абвешчаныя толькі пасля таго, як гэта стане бяспечна для аўтараў.

Сёлета ў журы прэміі — пяцёра майстраў: паэты і паэткі, літаратуразнаўцы, уважлівыя чытачы і чытачкі, якія па-сапраўднаму любяць і разумеюць паэзію. Менавіта яны вызначаць галоўную інтрыгу прэміі — абяруць паэтычную кнігу года. Сярод публічных сябраў журы — асобы, чые імёны добра вядомыя ў літаратурнай прасторы:

Ульяна Верына — літаратуразнаўца, доктарка філалагічных навук.

Сяргей Дубавец — пісьменнік, рэдактар, літаратуразнаўца, крытык.

Ганна Шакель — паэтка і перакладчыца, рэдактарка часопіса «Taŭbin», лаўрэатка прэміі імя Наталлі Арсенневай за 2023 год.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам23

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам

Усе навіны →
Усе навіны

Знакамітыя салігорскія тэрыконы могуць знікнуць1

Пад Харкавам уцяклі расійскія палонныя і застрэлілі пяцярых салдат УСУ ў доме3

За больш чым год выдалі 600 пашпартоў Новай Беларусі9

Начальнік Цэнтральнага РУУС Мінска пакінуў пасаду4

Па-беларуску выйшла кніга «Дух надзеі» пра тое, як дзейнічаць, калі будучыня палохае, і як супрацьдзейнічаць страху2

«Паглядзіце на тое, што адбываецца ва Украіне проста зараз, у гэтую хвіліну». Экс-прэзідэнт Юшчанка звярнуўся з адкрытым лістом да Трампа20

У Магілёве кафэ дорыць школьнікам слодычы за добрыя адзнакі. Трэба толькі паказаць дзённік1

У Беларусі ўпершыню з'явілася ламаная разметка2

Былога выкладчыка духоўнага вучылішча, які жанаты з маладзейшай за яго на 30 год студэнткай, выпусцілі з ізраільскай паліцыі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам23

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць