Здароўе33

Прымаць душ лепш увечары, а не зранку — вось чаму

Душ зранку можа падбадзёрыць і дапамагчы развалюхацца, але, як высвятляецца, у вячэрняга душа значна больш пераваг — у тым ліку для здароўя скуры і якасці сну.

Фота: Getty Images

Многія прывыклі пачынаць дзень з душа, каб прачнуцца і адчуць сябе бадзёра. Але дактары сцвярджаюць: гэта не самая карысная звычка.

Паводле дэрматолагаў, на якіх спасылаецца Daily Mail, на працягу дня скура і валасы збіраюць на сабе мноства шкодных рэчываў — пыл, мікрачасціцы выхлапных газаў, пот, рэшткі касметыкі. Асабліва шмат гэтага назапашваецца летам, калі ў паветры больш пылку і людзі больш пацеюць. Калі легчы ў ложак без душу, усё гэта пераносіцца на пасцелю. У выніку — сверб, начная алергія і праблемы са скурай, напрыклад прышчы, з-за брудных прасцін і наўлечак.

Акрамя гэтага, душ перад сном дапамагае лепш заснуць. Паводле спецыялістаў, цёплы душ стымулюе выпрацоўку мелатаніну — гармону, які паведамляе арганізму, што прыйшоў час адпачынку. Акрамя таго, у час перад сном цела натуральным чынам пачынае ахаладжацца, што спрыяе засынанню. Прыём цёплага душу і наступнае выціранне ручніком імітуюць гэты працэс: цела паступова астывае да аптымальнай тэмпературы для сну.

Гэтая з’ява пацверджана навукай: метааналіз 17 даследаванняў, праведзены ў 2019 годзе, вынік якога апублікаваны ў часопісе Sleep Medicine Reviews, паказаў, што вячэрні душ пры тэмпературы ад 40°C да 42,5°C істотна паляпшае якасць сну. 

Вячэрні душ можа быць асабліва карысны тым, у каго сухая або адчувальная скура, акне альбо экзэма. Такія станоўчыя эфекты звязаныя з тым, што скура актыўна аднаўляецца ноччу. І калі перад сном змыць бруд і нанясці ўвільгатняльнік, вільгаць затрымаецца на даўжэй, што дапаможа аднавіць абарончую функцыю скуры.

Спецыялісты не адмаўляюць, што ранішні душ таксама мае сэнс. Ён можа дапамагчы прачнуцца, змыць начны пот і падрыхтавацца да дня. Але калі гаворка ідзе пра агульны ўплыў на здароўе скуры і якасці сну — вячэрні душ мае відавочную перавагу.

Дарэчы, апытанні паказваюць, што людзі дзеляцца прыкладна напалову: частка аддае перавагу ранішняму душу, частка — вячэрняму. Пры гэтым некаторыя мыюцца толькі раз на некалькі дзён, а то і раз на тыдзень.

Калі ж вы хочаце чысціню, здаровую скуру і якасны сон — вячэрні душ можа стаць самай простай звычкай, якая прынясе максімум карысці.

Каментары3

  • Чысцюля
    09.04.2025
    Усё проста: душ раніцай, потым днем пасля фітнэса, потым вечарам.
  • Цім
    10.04.2025
    Для мяне лепш увечары, але не перад сном. Мяне душ бадзёрыць :) Лепшы час для "водных працэдур" - пасля працы, у 18-19 гадзін.
  • Вада
    10.04.2025
    А раніцай і вечарам дрэнна? Раніцай, каб не сьмярдзеў на працы і па дарозе да яе, а ўвечары, каб з жонкай паабдымацца, бо сікаць, а мо і какаць ходзіш цягам дня. Нейкія парады дуркаватыя. Мыла шкодзіць, вада без фільтраў сушыць, валасы там і там нельга галіць і г.д. Таму палова аўтобуса сьмярдзіць сікамі, потам, перагарам.

Цяпер чытаюць

Рэдактара незалежнай баранавіцкай газеты «Інтэкс-Прэс» Янукевіча прысудзілі да 14 гадоў калоніі, яго намесніка Пакаленку — да 12 гадоў7

Рэдактара незалежнай баранавіцкай газеты «Інтэкс-Прэс» Янукевіча прысудзілі да 14 гадоў калоніі, яго намесніка Пакаленку — да 12 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскаму палітвязню дадалі паўтара года зняволення за вокліч «Слава Украіне! Смерць Пуціну!»5

СК расказаў падрабязнасці пра напад расійскіх маладзёнаў на сям'ю ў Смалявіцкім раёне6

У Бярозаўскім раёне міліцыя страляла па п'яным

На МТЗ вырашылі завесці ўласнага маскота3

Чаму муху так цяжка злавіць? Навукоўцы даюць аргументаваны адказ4

На Камароўцы прадаюць маладую бульбу. Праўда, цэны касмічныя2

«Ставяцца як да смецця». Беларус-акупант пакалечыўся на фронце, а цяпер памірае ў курскай бальніцы без дапамогі29

60% супрацоўнікаў беларускіх кампаній незадаволеныя сваім заробкам

Адзіны ў Расіі вытворца шкловалакна пасля атакі ўкраінскіх дронаў не працуе ўжо хутка год1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рэдактара незалежнай баранавіцкай газеты «Інтэкс-Прэс» Янукевіча прысудзілі да 14 гадоў калоніі, яго намесніка Пакаленку — да 12 гадоў7

Рэдактара незалежнай баранавіцкай газеты «Інтэкс-Прэс» Янукевіча прысудзілі да 14 гадоў калоніі, яго намесніка Пакаленку — да 12 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць