Нерухомасць22

Вось так выглядае самая танная аднапакаёвая кватэра ў Мінску. Яе аддаюць з мэбляй за $46 тысяч

Як выглядаюць самыя бюджэтныя варыянты кватэр на другасным рынку? Такія прапановы з’яўляюцца рэдка, але часам усё ж усплываюць у базах нерухомасці — няхай і выглядаюць яны, на першы погляд, не надта прэзентабельна. Адзін з такіх варыянтаў знайшоўся ў Шабанах, піша Onliner.by.

Аднапакаёўку з мэбляй былыя ўладальнікі аддаюць усяго за $46 тысяч па курсе, або $1530 за квадратны метр. Расказваем і паказваем, як сёння выглядае самая недарагая аднапакаёвая кватэра ў сталіцы.

Кампактнае жыллё з адным пакоем месціцца на вуліцы Ротмістрава, 4, на зручным другім паверсе. Дом панэльны, 1966 года. Агульная плошча кватэры — усяго 30 «квадратаў». Жылая — 16,4. Ёсць балкон, праўда, не зашклёны. Але ў вокнах ужо стаяць шклопакеты.

Санвузел у кватэры сумешчаны і відавочна патрабуе рамонту. Інтэр’ер таксама не перашкодзіла б абнавіць, але ў цэлым, калі ў вас абмежаваны бюджэт, у кватэру цалкам можна заязджаць і жыць.

Нягледзячы на тое, што пяціпавярхоўка ўжо прастаяла на ўскрайку Мінска паўстагоддзя, капітальны рамонт у ёй зроблены, усе камунікацыі абноўлены.

Адзін з не самых відавочных плюсаў, па словах аўтара аб’явы, — развітая інфраструктура. У крокавай даступнасці ад дому — дзіцячыя сады, школа, паліклініка і гандлёвы цэнтр. Выехаць за МКАД можна за 5 хвілін, да метро «Магілёўская» — прыкладна столькі ж на аўтобусе.

Каментары2

  • А
    02.04.2025
    У багатых свае дзівацтвы
  • Woodoo Cult
    02.04.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Арыштаваны міністр прыроды Сяргей Масляк9

Арыштаваны міністр прыроды Сяргей Масляк

Усе навіны →
Усе навіны

Нафтавы «запасны праход»: ад энергетычнага калапсу свет ратуюць усяго два трубаправоды

Стала вядома, якія траўмы атрымаў новы вярхоўны лідар Ірана2

У Гомелі жанчына занесла свайго сабаку на стрыжку да грумеркі. Забрала ўжо мёртвага

Турчын даручыў МЗС пераконваць Захад у тупіковасці санкцый13

Расійскі ўрад збіраецца зрэзаць 10% бюджэту5

Мікола Статкевіч стаў лаўрэатам прэміі Homo Homini 2026

«Шмат бландзінаў і смачны шакалад». Дзяўчына пералічыла стэрэатыпы пра Беларусь — вось што ёй адказалі7

Блогерка засталася ў захапленні ад крамы з таварамі, вырабленымі зняволенымі — яе радасць не зразумелі10

Расія кансультуе Іран, як абыходзіцца з іранскімі дронамі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны міністр прыроды Сяргей Масляк9

Арыштаваны міністр прыроды Сяргей Масляк

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць