Грамадства44

Амерыканец, якога знайшлі ў таварным вагоне ў Маладзечне, двойчы спрабаваў трапіць у Беларусь афіцыйна. Яго дэпартуюць

Памежны камітэт расказаў падрабязнасці затрымання амерыканца, якога знайшлі ў вагоне таварнага цягніка.

Грамадзянін ЗША, якога напярэдадні знайшлі ў пустым таварным вагоне ў Маладзечне, будзе дэпартаваны назад у Літву.

Мужчына 24 сакавіка двойчы спрабаваў уехаць на тэрыторыю Беларусі афіцыйна: раніцай праз пункт пропуску Каменны Лог, а вечарам таго ж дня — праз памежны пераход Беняконі, піша Памежны камітэт.

Аднак пры праходжанні памежнага кантролю ён не змог пацвердзіць наяўнасць сродкаў, неабходных для пакрыцця выдаткаў па яго знаходжанні ў Беларусі і выездзе з краіны. Таму памежнікі двойчы адмовілі амерыканцу ва ўездзе.

Мужчына атрымае адміністрацыйнае пакаранне за незаконнае перасячэнне мяжы, пасля чаго яго адправяць у Літву.

Каментары4

  • Пахомія гейтс
    01.04.2025
    Ляснуты грынга?
  • Answer
    01.04.2025
    Он не набрал достаточное количество миграционных баллов. РБ нужны лучшие!
  • Улад
    01.04.2025
    Калі ён так моцна жадае, няхай жыве у квітнеючай, сацыяльна арыентаванай РБ. Даць яму "койка-месца" у інтэрнаце ці дапамогу па беспрацоўі :)

Цяпер чытаюць

Трамп аб'явіў перамір'е з Іранам на пяць дзён

Трамп аб'явіў перамір'е з Іранам на пяць дзён

Усе навіны →
Усе навіны

У Слуцкім раёне за адну гадзіну на пажарах загінулі два чалавекі

У Наваполацку падчас футбольнага матчу двойчы мячом прабілі дах трыбун ВІДЭА4

У Мядзведжыне татальна высякаюць лес. Афіцыйная версія — ратуюць ад караеда10

Трамп назваў Дэмакратычную партыю галоўным ворагам ЗША пасля Ірана15

Дырэктараў пачнуць штрафаваць за вялікія зарплаты7

Навукоўцы: хімікаты ў нарошчаных валасах могуць павышаць рызыку раку грудзей

Колькасць палітвязняў у Беларусі ўпершыню за чатыры гады знізілася да 897 чалавек2

УСУ заявілі пра знішчэнне ў Бранскай вобласці расійскіх ЗРК «Бук»1

У Мінску ўвялі максімальны кошт праезду ў маршрутках2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп аб'явіў перамір'е з Іранам на пяць дзён

Трамп аб'явіў перамір'е з Іранам на пяць дзён

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць