Грамадства55

Прызначаны новы кіраўнік Мінскай вобласці

Кіраўніком Мінскай вобласці стаў Аляксей Кушнарэнка, які займаў пасаду міністра энергетыкі.

Кушнарэнка нарадзіўся ў 1975 годзе ў Полацку.

У 1997 годзе скончыў Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт, у 2007 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

У 1997-2003 гадах — майстар, старшы майстар, намеснік начальніка тэхнічнай інспекцыі вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Віцебскаблгаз».

У 2003-2007 гадах — дырэктар Сенненскага і Полацкага філіялаў «Віцебскаблгазу».

З 2007 па 2010 год працаваў на розных кіруючых пасадах таксама ў сістэме «Віцебскаблгазу».

З 2010 па 2019 год — генеральны дырэктар вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Магілёўаблгаз».

З 2019 — па жнівень 2024 года — генеральны дырэктар дзяржаўнага вытворчага аб'яднання па паліве і газіфікацыі «Белпалівагаз».

Са жніўня 2024 года — міністр энергетыкі.

Былы кіраўнік Міншчыны Аляксандр Турчын быў прызначаны ў сакавіку 2025 года прэм'ер-міністрам. 

Міністрам энергетыкі жа прызначаны Дзяніс Мароз, які быў намеснікам міністра.

Каментары5

  • o
    31.03.2025
    'у 2007 годзе - Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь'

    То бишь никаких знаний не обрел.
  • Сатурн
    31.03.2025
    Answer, нужно уточнить у Лойко и Чалого
  • даведка
    31.03.2025
    Пару месяцев побыл министром и в отставку, снова побыл пару недель и на область.

Цяпер чытаюць

Пасля беларускай вёскі Шнайдэраў больш не бянтэжыць пытанне ЛГБТ. Сям'я з Германіі, якая стала героямі прапаганды, вяртаецца ў ЕС27

Пасля беларускай вёскі Шнайдэраў больш не бянтэжыць пытанне ЛГБТ. Сям'я з Германіі, якая стала героямі прапаганды, вяртаецца ў ЕС

Усе навіны →
Усе навіны

Брэндавая сумачка за $4 тысячы і брыльянты. Віцэ-міс Беларусі Алія Кароткая схадзіла з сяброўкай паесці дранікаў59

«Думала, гэта расійскія рублі». Беларусаў абурыла цана лячэння сабакі5

«Убачыла ў Польшчы Conte — шакавала цана». Беларусы расказалі, што вязуць з Польшчы, а што — назад3

Швейцарскі ледавік аддаў целы альпіністаў, якія загінулі 34 гады таму2

Аператар Life мяняе тарыфы: што зменіцца з верасня2

Камандзір роты сам паехаў на пікапе пад агнём, каб выратаваць цяжкапараненых байцоў. Ён стаў Героем Украіны10

«Альбо супрацоўніцтва, альбо ШІЗА і новая справа». Марфа Рабкова і Наста Лойка — пра ціск, страх і змены ў калоніі6

Беларускі крымінальнік з забаронай на ўезд у Расію ламануўся на фронт. Але на мяжы яго арыштавалі і зноў пасадзілі3

Трамп пацвердзіў планы сустрэцца з Кім Чэн Ынам6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля беларускай вёскі Шнайдэраў больш не бянтэжыць пытанне ЛГБТ. Сям'я з Германіі, якая стала героямі прапаганды, вяртаецца ў ЕС27

Пасля беларускай вёскі Шнайдэраў больш не бянтэжыць пытанне ЛГБТ. Сям'я з Германіі, якая стала героямі прапаганды, вяртаецца ў ЕС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць