Свет

Улад Бумага банкрутуе свой бізнэс у Расіі

Кампанія беларускага блогера Улада Бумагі «Бумажная бумага» паведаміла крэдыторам аб намеры звярнуцца ў арбітражны суд з заявай аб банкруцтве, вынікае з даных дзяржаўнага партала «Федрэсурс», піша ТАСС.

ТАА «Бумажная бумага», якое займаецца продажам снэкаў пад брэндам блогера Улада А4 Бумагі, з'яўляецца яго асноўнай па даходах структурай у РФ: 3,9 млрд расійскіх рублёў (45 мільёнаў даляраў) выручкі за 2023 год, 186 млн расійскіх рублёў (2,1 млн даляраў) чыстага прыбытку. Звестак за 2024 год пакуль няма. За блогерскі бізнес Бумагі адказвае іншая юрыдычная асоба — ТАА «Ачатыры»(выручка ў 2023 годзе — 794 млн рублёў (9,1 млн даляраў), чысты прыбытак — 377,3 млн рублёў (4,3 млн даояраў), якое цалкам належыць грамадзяніну Беларусі.

ТАА «Бумажная бумага» зарэгістравана на кіпрскую A4Group Limited Улада Бумагі (валодае 45%), астатнія долі належаць былому топ-менеджару гандлёвых сетак «Дыксі» і «Пяцёрачка» Аляксею Клачкову і эксперту ў рэкламе Віталіюсу Паўлюсу.

На дадзены момант судовыя прэтэнзіі да «Бумажной бумаги» складаюць каля 40 млн рублёў (462 тысячы даляраў): гаворка ідзе пра сем пазоваў па кантрактах на пастаўку розных кампанентаў для снекаў і ўпакоўкі. Найбуйнейшы па суме пазоў — на 29,7 млн рублёў (312 тысяч даляраў)— паступіў ад расійскага падраздзялення нямецкага вытв орцы араматызатараў і харчовых дабавак ADM Wild Europe GmbH.

Апавяшчэнне ад «Бумажнай бумагі» на дзяржаўным партале «Федрэсурс» датавана 11 сакавіка. Паводле закона «Аб банкруцтве», працэдура з апавяшчэннем з'яўляецца абавязковай. Цяпер наступны крок па тым жа законе: на працягу 15—30 дзён «Бумажная бумага», як чакаецца, падасць заяву ў суд аб уласным банкруцтве. Далей магчыма фінансавае аздараўленне ( санацыя) і працяг работы бізнесу, альбо распродаж актываў і ліквідацыя кампаніі.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік15

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Усе навіны →
Усе навіны

Хто такая Эліс Хуанг — меркаваная кітайская шпіёнка, якая завяла раман з кіраўніком Nvidia9

У Мінску пачалі ставіць першыя навагоднія елкі ФОТЫ8

УСУ зноў атакавалі найбуйнейшы расійскі НПЗ у Омску

Беларусь не апавяшчае грамадзян аб пралётах дронаў, але перадае інфармацыю пра гэта суседнім краінам. Тыя апавяшчаюць яшчэ на падлёце13

Арменію пазбавілі права голасу ў АДКБ3

Пад ціскам феміністак Фурманаў адмяніў прэзентацыю з удзелам Дзядка129

У Перу адкрылі самую высокую ў свеце статую Папы7

«Камунарка» выпусціла да навагодніх святаў музычную шкатулку2

Старадаўні фальварак з вежамі пад Наваградкам купілі за 94,5 рубля. Што там збіраюцца адкрыць3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік15

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць