Грамадства3636

Ад Пазняка да Цапкалы: літоўскія актывісты склалі топ зацятых «ліцвіністаў»

25 лютага група літоўцаў апублікавала ліст да мясцовых уладаў з патрабаваннем забараніць беларусам выкарыстоўваць «Пагоню». З гэтага тэксту стала зразумела, каго ў краіне лічаць зацятымі «ліцвіністамі». 

Зянон Пазняк. Фота: «Наша Ніва»

Па меркаванні аўтараў ліста, беларусы распаўсюджваюць ідэі «ліцвінізму» анлайн — праз відэаролікі і пасты.

«Ліцвіністамі» літоўцы назвалі палітыка Зянона Пазняка, артыстку Кацярыну Ваданосаву, рэдактарку Наталлю Радзіну, актывіста Сяргея Каваленку, палітыка Валера Цапкалу, паэта і гісторыка Уладзіміра Арлова, пісьменніка Анатоля Тараса, публіцыста Алеся Чайчыца і актывіста Сяргея Бульбу.

У тэксце да літоўскіх уладаў нават пералічаны выпадкі, праз якія згаданых беларусаў палічылі за «ліцвіністаў». Пераважна гэта ці публічныя выступы, ці артыкулы ў беларускіх медыя.

У спісе падпісантаў ліста да літоўскіх уладаў 67 прозвішчаў. Сярод іх ёсць актор Алгіс Раманаўскас — былы тэлевядучы LRT, якога выгналі з тэлеканала пасля таго, як ён прапанаваў расстрэльваць літоўцаў, якія слухаюць рускую музыку. Уплывовыя палітыкі ліст не падпісвалі.

Каментары36

  • Пара-Леановіч
    26.02.2025
    Летувіскія нацыянал-шавіністы яшчэ агалцелей маскоўскіх вялікарашысцкіх. Такое адчуваньне, што вучацца адзін у аднаго. Так і так сама ліцьвініст, прычым яшчэ з 80-х, старой школы...
  • Ганьба
    26.02.2025
    Генерала Жалігоўскага забылі пасмертна запісаць :)))
  • feafania
    26.02.2025
    Ну мы гэтую гістэрыю назіраем увесь апошні год. Тая самая рыторыка, што і ў лукашыстаў. Толькі лукашысты забараняюць сваё, а летувісы забараняюць беларусам выкарыстоўваць тое, што самі ў іх скралі. Што яны будуць рабіць, калі лукашызм скончыцца і нашыя гісторыкі нарэшце змогуць вольна выступаць на сусьветных гістарычных канферэнцыях.

Цяпер чытаюць

У закрытай справаздачы аналітыкаў Сбербанка верагоднасць перамогі Расіі ў вайне супраць Украіны ацанілі на 7%9

У закрытай справаздачы аналітыкаў Сбербанка верагоднасць перамогі Расіі ў вайне супраць Украіны ацанілі на 7%

Усе навіны →
Усе навіны

Завяршыць рамонт моста цераз Свіслач у Мінску плануюць да пачатку верасня

35 гадоў таму Беларусь стала незалежнай27

Аперацыя на сэрцы нечакана вылечыла мужчыну ад раку, але выклікала алергію на пчол

Дзяўчына парвала пашпарт хлопца, каб ён не паехаў без яе за мяжу. Цяпер будзе суд5

SCALP. Што вядома пра ракеты, тэхналогіі вытворчасці якіх Украіне перадаюць Брытанія і Францыя2

Пасярэдзіне ракі — трава. Сож у Гомелі таксама моцна абмялеў1

Моцныя дажджы ў Бразіліі прарочаць дэфіцыт якаснай кавы-арабікі3

Мужчына з перапою прачнуўся ў разгромленай кватэры і пайшоў у міліцыю1

Пачалі спуск целаў двух альпіністаў, якія загінулі ў Кыргызстане

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У закрытай справаздачы аналітыкаў Сбербанка верагоднасць перамогі Расіі ў вайне супраць Украіны ацанілі на 7%9

У закрытай справаздачы аналітыкаў Сбербанка верагоднасць перамогі Расіі ў вайне супраць Украіны ацанілі на 7%

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць