Свет11

У Германіі абвясцілі вынікі выбараў у Бундэстаг

 У нямецкі парламент прайшло пяць партый.

«Альтэрнатыва для Германіі» Алісы Вайдэль упершыню ў гісторыі заняла другое месца. Фота: Michael Probst / AP

Першае месца на парламенцкіх выбарах у Германіі займае апазіцыйны блок Хрысціянска-дэмакратычнага саюза і Хрысціянска-сацыяльнага саюза (ХДС/ХСС, «Саюз») Фрыдрыха Мерца, згодна з данымі выбарчай камісіі краіны пасля падліку галасоў ва ўсіх 299 выбарчых акругах. У яго — 28,6% (208 месц у парламенце).

Другое месца — ва ўльтраправых «Альтэрнатывы для Германіі» (АдГ) — 20,8% (151 месца).

Трэцяе — у Сацыял-дэмакратычнай партыі (СДПГ) цяперашняга канцлера Олафа Шольца — 16,4% (121 месца).

Чацвёртае — у партыі «Зялёныя» — 11,6% (85 месц).

Пятае — у «Левых» — 8,8% (64 месца).

Не прайшлі ў Бундэстаг дзве буйныя партыі: «Саюз Сары Вагенкнехт» — 4,9%, Свабодная дэмакратычная партыя — 4,3%.

Каментары1

  • Ботам
    24.02.2025
    Добра. Прарасійскія ультраправыя АДГ не атрымалі шмат, не гледзячы на падтрымку карысных ідыётаў Маска і Венса і будуць маргіналамі з якімі справы ніхто мець не будзе, ультралевыя прарасійскія Вагенхерт увогуле ў пралёце, а Левыя будуць такімі ж маргіналамі, як і АДГ. Свабодныя дэмакраты на жаль у пралёце. ХДС з Мерцам на чале ўраду гэта вельмі добра, каліцыя з сацыял-дэмакратамі нармальна. Мерц яшчэ больш антырасійскі, чым Шольц.

Цяпер чытаюць

«Соевыя экстрэмісты павінны адпрацаваць міску клубніц». Скардзіўся на ўмовы працы ў КДБ, а цяпер уцюхвае трэнінгі сілавікам — хто такі Антон Шабуневіч13

«Соевыя экстрэмісты павінны адпрацаваць міску клубніц». Скардзіўся на ўмовы працы ў КДБ, а цяпер уцюхвае трэнінгі сілавікам — хто такі Антон Шабуневіч

Усе навіны →
Усе навіны

У чэмпіянаце Беларусі па футболе выступае 66‑гадовы гулец3

Спецыялісты папярэдзілі пра рызыку выбуху тушы кіта Цімі каля датскага вострава. Ён проста можа лопнуць

Беларуская кінастудыя здыме поўнаметражны рэмейк «Прыгодаў ката Леапольда»1

Пад Мінскам археолагі знайшлі берасцяны посуд XI стагоддзя1

Лукашэнка пра Кім Чэн Ына: Ён ніякі не дыктатар15

Беларускага добраахвотніка Лахвіча пагалілі налыса і знялі прыніжальнае «пакаяльнае» відэа. Што вядома49

Дэпартаваны беларус вярнуўся ў Расію па прах памерлай жонкі — і атрымаў дзевяць месяцаў калоніі

15 расійскіх вайскоўцаў загінула ад ракетнага ўдару па казармах пад Сімферопалем10

Па што беларусы дагэтуль ездзяць на закупы ў Польшчу і ці наогул папулярныя такія паездкі18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Соевыя экстрэмісты павінны адпрацаваць міску клубніц». Скардзіўся на ўмовы працы ў КДБ, а цяпер уцюхвае трэнінгі сілавікам — хто такі Антон Шабуневіч13

«Соевыя экстрэмісты павінны адпрацаваць міску клубніц». Скардзіўся на ўмовы працы ў КДБ, а цяпер уцюхвае трэнінгі сілавікам — хто такі Антон Шабуневіч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць