Свет1414

Французская журналістка схлусіла, што жонка Макрона нарадзілася мужчынам. І цяпер папрасіла прытулак у Расіі

Раней такія фэйкі былі скіраваныя і супраць іншых вядомых жанчын-палітыкаў.

Эмануэль і Брыжыт Макроны. Фота: Getty Images

У верасні 2021 года Наташа Рэй, якая называе сябе незалежнай журналісткай, апублікавала артыкул у французскім ультраправым выданні «Faits & Documents», які ўтрымліваў сцвярджэнні, што за асобай першай лэдзі Францыі, Брыжыт Макрон, на самой справе хаваецца яе брат Жан-Мішэль Транье. Паводле яе слоў, пасля нейкай аперацыі па змене полу ён нібыта ўзяў імя Брыжыт.

У гэтым «расследаванні» Наташа Рэй сцвярджала, што адсутнасць публічнай інфармацыі пра Жана-Мішэля Транье ставіць пад сумнеў рэальнасць яго існавання і выказвала меркаванне, што адмова Брыжыт Макрон раскрываць больш інфармацыі пра асабістае жыццё можна разглядаць як частку змовы, накіраванай на ўтойванне «праўды».

Тэорыя набыла папулярнасць пасля выхаду ў снежні 2021 года на YouTube чатырохгадзіннага відэа. У ім Наташа Рэй абмяркоўвала свае сцвярджэнні з Амандын Руа, якая назвала сябе «медыумам». Падчас інтэрв’ю яны сцвярджалі, што Брыджыт нібыта не з'яўляецца маці сваіх дзяцей, а таксама распаўсюджвалі непраўдзівую інфармацыю пра яе хірургічныя аперацыі і асабістае жыццё. Тэорыя хутка была падхопленая ў сацыяльных сетках.

Брыжыт Макрон. Фота: Stephanie Lecocq/Pool via AP

У адказ на гэтыя абвінавачванні Брыжыт Макрон і яе брат Жан-Мішэль Транье падалі пазовы супраць Наташы Рэй і Амандын Руа, абвінавачваючы іх ва ўмяшанні ў асабістае жыццё і парушэнні асабістых правоў. Пасля гэтага асноўныя публікацыі былі выдаленыя з інтэрнэту.

У верасні 2024 года парыжскі суд прызнаў Рэй і Руа вінаватымі ў паклёпе і абавязаў выплаціць 8 000 еўра Брыжыт Макрон і 5 000 еўра яе брату Жану-Мішэлю Транье.

3 лютага гэтага года адвакат Наташы Рэй, Франсуа Данглеан, паведаміў, што ягоная кліентка звярнулася з просьбай да дэпутата расійскай Дзярждумы Пятра Талстога аб наданні палітычнага прытулку ў Расіі. Просьбу яна абгрунтавала пераследам у Францыі. Адвакат сцвярджае, што абвінавачванні супраць Рэй фальсіфікаваныя і ўключаюць непраўдзівыя паказанні.

Адзначым, што падобныя фэйкі з трансфобным падтэкстам не новыя. Раней такія непраўдзівыя чуткі былі накіраваныя і супраць іншых вядомых жанчын-палітыкаў, напрыклад, супраць былой першай лэдзі ЗША Мішэль Абамы, былой віцэ-прэзідэнткі ЗША Камалы Харыс і экс-прэм'еркі Новай Зеландыі Джасінды Ардэрн. Іх актыўна распаўсюджвае расійская і лукашэнкаўская прапаганда.

Каментары14

  • Барадзед
    03.02.2025
    NN, не будьте такими как эта французская журналистка, ее явно похищали инопланетяне. Ничего, переедет в рашу, устроится на Рен ТВ.
  • Janina
    03.02.2025
    У этой журналистки последняя стадия рака. С чего бы ей хлусiць?
  • Ботам
    03.02.2025
    Janina, І тваі Салаўёў і Кісеялеў не хлусяць, давай больш лапшы з крамлёўскай метадычкі .

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску90

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

Кіроўцу з Пінска адправілі ў калонію за падрыхтоўку да «масавых беспарадкаў», «абразу» Лукашэнкі і «распальванне варожасці»

Ірына Шэйк апублікавала фоты са свайго чэлябінскага юнацтва16

Камандаванне вайскова-марскіх сіл Ірана: Армузскі праліў ужо ніколі не вернецца да свайго ранейшага стану4

Экіпаж «Артэміды» згубіць сувязь з Зямлёй, але ўсё ідзе па плане5

Мінск рыхтуе новыя зоны для адпачынку: што з’явіцца ў кожным раёне сталіцы

Любыя спробы нармалізаваць адносіны з Лукашэнкам будуць упірацца ў адну вялікую праблему22

Магілёвец спачатку хацеў уцячы ад даішнікаў, а потым — даць ім хабар

У вёсцы ў Іўеўскім раёне на Вялікдзень згарэлі пяць хат і сем пабудоў

Што гістарычнага застанецца ад галоўнага корпуса БДУ пасля рэканструкцыі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску90

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць