Усяго патроху

У Швецыі асудзілі мужчыну, які п'яны кіраваў дронам. Такое ўпершыню ў гісторыі

55-гадовога мужчыну з маленькім беспілотнікам арыштавалі на фестывалі класічных аўтамабіляў у шведскім горадзе Рэтвік. Яго п'яныя паводзіны, як бы гэта іранічна ні гучала, паліцыя заўважыла дзякуючы дрону. 

Ілюстрацыйная выява беспілотніка. Фота: belstu.by

У Швецыі вынесены першы прысуд за кіраванне дронам у стане алкагольнага ап’янення. 55-гадовы мужчына быў прызнаны вінаватым за палёт дрона падчас фестывалю класічных аўтамабіляў у шведскім горадзе Рэтвік, дзе выкарыстанне беспілотнікаў было часова забаронена, піша выданне The Guardian. 

Паліцыя заўважыла дрон мужчыны падчас выкарыстання ўласнага дрона для маніторынгу мерапрыемства. Падчас праверкі паліцыянты выявілі ў крыві парушальніка 0,69 праміле алкаголю, што вышэй за дапушчальныя паказчыкі (згодна са шведскім заканадаўствам, караецца ўтрыманне алкаголю ў крыві вышэй за 0,2 праміле, а 1 праміле лічыцца сур’ёзным парушэннем).

Спачатку мужчына прызнаў, што кіраваў прыладай, але пазней адмовіўся ад сваіх словаў і абвінаваціў у п'яным кіраваннем дрона свайго сябра, які адсутнічаў на фестывалі. Суд не прыняў гэтае тлумачэнне і прызначыў штраф у памеры 32 тысяч шведскіх крон (каля 9500 беларускіх рублёў), які мужчына павінен выплаціць на працягу 80 дзён часткамі, піша The Guardian.

Мясцовая пракуратура адзначыла, што хоць і не сустракалася раней з такімі выпадкамі, але цалкам задаволена прысудам. У той жа час старшыня акруговага суда Карын Хельмант патлумачыла, што пры вынясенні вердыкту прымянялася тая ж шкала пакарання, што і пры кіраванні аўтамабілем у нецвярозым стане. 

«Гэта лятаючы апарат. Нягледзячы на тое, што ён рухаецца быццам самастойна, ім кіруе чалавек, які знаходзіцца на зямлі. Дрон можа ўпасці з вялікай вышыні і нанесці шкоду людзям ці маёмасці», — падкрэсліла Хельмант.

Падобны вердыкт стаў першым прэцэдэнтам у свеце, нягледзячы на тое, што заканадаўствы некалькіх краін (напрыклад, тая ж Швецыя, Японія ці ЗША) з нядаўняга часу сталі забараняць кіраванне дронамі ў стане алкагольнага ап'янення.

Каментары

Цяпер чытаюць

Украіна пераразае шляхі забеспячэння расійскай арміі па трасе Таганрог — Марыупаль — Мелітопаль — Джанкой15

Украіна пераразае шляхі забеспячэння расійскай арміі па трасе Таганрог — Марыупаль — Мелітопаль — Джанкой

Усе навіны →
Усе навіны

У Дубаі пачалі будаваць найбуйнейшы аэрапорт у гісторыі чалавецтва2

Найлепшым тэлерэпарцёрам Беларусі назвалі Вікторыю Сянкевіч — за ўключэнні з Аляскі5

12‑гадовага мінчука злавілі на распаўсюдзе наркотыкаў. Яму нічога не будзе1

Украінская пракуратура дала падрабязнасці пра справу, па якой, верагодна, праходзіць Мікіта Шацілін8

Кіт Келаг: Калі Лукашэнка ўступіць у вайну з Украінай — гэта будзе яго канец6

У Італіі рамантуюць унікальную мазаіку, якая пацярпела ад дзіўнага турыстычнага рытуалу1

Расіяне прэзентавалі ў Мінску бел-чырвона-белы цягнік10

«Крызіс ва Украіне з гэтага пачаўся». Пуцін у Астане намякаў на будучыя праблемы ў Арменіі1

Выданне «Руіны Беларусі» прызналі адной з найпрыгажэйшых польскіх кніг2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украіна пераразае шляхі забеспячэння расійскай арміі па трасе Таганрог — Марыупаль — Мелітопаль — Джанкой15

Украіна пераразае шляхі забеспячэння расійскай арміі па трасе Таганрог — Марыупаль — Мелітопаль — Джанкой

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць