«Гэта добрая рыса, трэба гаварыць». Пазняк пахваліў Макрона за званок Лукашэнку
-
30.05.2026[Рэд. выдалена]
-
30.05.2026D, тады галоўнай небясьпекай для Беларусі была Расея і Валет. Сам Пазьняк уцякаў з управы ад забойцаў.
Цяпер галоўная небясьпека, відаць, гэта Сьвета і УСУ. Цяпер "Ціханоўская" будзе сядзець, а з Лукашэнкам будуць размаўляць. Візыт Ціханоўскай Кіеў кепска, а ўдзел Лукі ў палітыцы - добра. "З расейцамі трэба размаўляць і выканаць 28 пунктаў". "Пуціна нельга прыцягваць да адказнасьці ў Гаазе за забор дзяцей".
Але ў мяне паганая навіна для Станіслававіча. Ягоная рыторыка супадае з рыторыкай ня толькі лукі ці медведчука. Ягоная рыторыка - расійская. А на гэтым сайце за яго не чальцы КХП-БНФ, а расійскія боты. -
30.05.2026D, очень приятно смотреть как коробит агентов Мазепина.😊👍
-
30.05.2026Biełarus' forever , даўно звяртаю ўвагу на першакрыніцы таго, што піша Пазьняк ад свайго імя - расійскія прапагандысцкія схемы і тэксты.
-
30.05.2026Biełarus' forever , агент Нафталін працуе
-
30.05.2026а сам он чего с Лу не говорит? или может все таки говорит? ну не с ним так с его доверенным лицом?
-
30.05.2026bynthtcyj, чаму ж не гаворыць? Прасіў жа Шарэнду вызваліць - вызвалілі.
-
30.05.2026Панас,
Вельмі хібная лёгіка.
Пазьняк з кімсьці пагаварыў - вызвалілі чалавека.
А калі чалавека пасадзілі? То гэта вынік таго, што Пазьняк пагаварыў? Ці недастаткова пагаварыў. -
30.05.2026Падтрымліваю вызваленне палітвязняў і спыненне рэпрэсіяў.
-
30.05.2026Падтрымліваю,
Падтрымліваю.
Падтрымліваю зьнішчэньне расейскай імпэрыі, і яе акупацыйнага антыбеларускага рэжыму - лукашызму -
30.05.2026Падтрымліваю усё добрае, не падтрымліваю нічога дрэннага, бла-бла-бла... Нават не асабліва цікава, што ён там зноў кажа, таму што, відавочна, як заўсёды. Але гэта Пазняк, таму будзе хаця б 300 каментароў ці не?
-
30.05.2026Сустрэча адбудзецца на явачнай кватэры, котбаюн?
-
30.05.2026Зянон ратуе Беларусь ад ядзерных удараў.
-
30.05.2026Дзякуй Пазьняку за Незалежнасць ,
А хто падставіў Беларусь пад удары?
Навошта тады ратаваць таго, хто падставіў Беларусь пад удары. -
30.05.2026Трэба адрываць Беларусь ад Расеі.
-
30.05.2026Бо ў гэтай вайне самае важнае – не страціць незалежнасць», – заявіў Пазняк.
-
30.05.2026Пазняк і сам, як шчыры вясковы хлапец, кіраваў бы Белай Руссю з дапамогай дручкоў, кайданкоў і аўтазакаў. Мацаваў бы Дзяржаўнасць. Таму хаця яму і сумна, што не ён стаіць на чале, але прынамсі рады, што этнапсіхалагічны блізкі пацан. Вось і бароніць ува ўсім лукашэначку, бо галоўнае - ўмацаваць Дзяржаўнасць, любым коштам. А ўжо дзеці і ўнукі Красаўцаў прачытаюць Караткевіча, нап'юцца Крамбамбулі і створаць Другую Талаку - першая ж таксама склалалася з дзяцей і ўнукаў чэкістаў ды палітрукоў.
-
30.05.2026Gorliwy Litwin,
Чэкізм павінен быць зьнішчаны. Бо гэта расейская палітычная паліцыя, як дэфэнзыва, гестапа і г.д. Гэта небеларуская зьява. -
30.05.2026Снова таблетки забыл принять.
-
30.05.2026Алекс, ды не, ўсе па справе.
-
30.05.2026Зянон Пазьняк вітае прысутнасць ЗША у Беларусі.
Латушка, Ціханоўская і Радзіна супраць зняцця санкцый з Беларуськалія, супраць геапалітычнай прысутнасці ЗША у Беларусі.
То бок за тое, каб над Беларуссю цалкам захоўваўся расейскі кантроль. -
30.05.2026Розніца пазіцый , расійскія прапазьнякоўскія боты ў суседняй тэме напісалі, што УСУ хочуць акупаваць Беларусь і паставіць Ціханоўскую на пасаду прэзыдэнта. Такое нават конь лаўроў і алкаМарыя не дадумаліся.
П.с. вы відаць толькі Белту чытаеце, на хартыі97 таксама супраць Ціханоўскай. Таму паняцьця "Радзіна і Ціханоўская" быць ня можа. Затое на Хартыі97 часта былі цытаты Пазьняка, покі ён з Радзінай не пасварыўся з 2024
Ваша бурбалка лопнула. -
30.05.2026Сказаў Пазняк - кепска, тое ж самае сказала Света - аргазм. Што з вамі не так?
-
30.05.2026Бот Фядот ,
крыху ў Вашай формуле памяняю словы:
зьезьдзіла Сьвета - кепска, зьезьдзіў лука - аргазм -
30.05.2026"В результате все политзаключенные должны выйти на свободу, а репрессии — прекратиться. С каждым новым раундом переговоров необходимо выставлять Минску новые условия — так, как делают американцы."
+1 -
30.05.2026A хто ведае пра што Макрон размау́ляу́ з самазванцам лукашенко-Валетам
-
30.05.2026[Рэд. выдалена]
-
30.05.2026Освобождение политзаключённых имеет смысл в целом только тогда, когда на их место тут же не садят новых.
Понятно, что это важно для самих освобождённых, для каждого индивидуально, но с точки зрения общей картины это бессмысленная возня, единственным выигрывающим от которой является узурпатор. -
30.05.2026увы, пра ўмову "спыніць рэпрэсіі" вы не дачыталі?
-
30.05.2026увы, слова человека максимум сидевшего на сутках.
-
30.05.2026Чытайце ўважліва, так а какой план прекращения репрессий? Что-то его не видно
-
30.05.2026Чытайце ўважліва, а чаму ж ён спыніўся на ўмовах спынення рэпрэсій? Чаму не прасоўвае ўмовы правядзення сумленных выбарыаў?
-
30.05.2026Янка, якія сумленныя выбары пад расейскай гібрыднай акупацыяй? Можа яшчэ і з удзелам Лукашэнкі як у 2020 годзе?
-
30.05.2026Бывший политический заключённый, а что не так-то?
-
30.05.2026Ўжо колькі амерыканскіх грошай ва Ўкраіне і нічога, сунуў нос. Трамп і Лукашэнка дамовяцца пра калій. А Пуцін як кіраваў Лукашэнкам так і будзе. Як пагражаў балтыйскім краінам так і будзе. Як стаяла ядзерная руская зброя так і будзе. Пустата нейкая ад Пазьняка.
-
30.05.2026Гідрант незалежнасьці, пустата гэта офіс, Пазняк гаворыць пра рэальную палітыку, якая дае вынік, а не сэлфі.
-
30.05.2026Голас з Бядронкі,
"гаворыць пра рэальную палітыку"
вось менавіта што ГАВОРЫЦЬ ПРА ПАЛІТЫКУ -
30.05.2026Пазняк - чалавек архаічных поглядаў, для якога вельмі важнае падпарадкаванне, ўлада, аўтарытэт, дамінаванне.
Памятаеце, як ён крыўдзіўся, калі вызваленыя палітвязні не ішлі да яго на кансультацыі? Як пахваліў Андрэеву не саму, а "за мужа"? І зараз давольны, што нехта пайшоў размаўляць з Лукашэнкай.
Для людзей у аўтарытарнай сістэме важна, хто да каго звяртаецца - гэта прыкмета падпарадкавання. "Значыць, яму нешта трэба". "Пайшоў на паклон". "Звярнуўся да старэйшага па пасадзе".
І Лукашэнка так будуе камунікацыю. Амерыканцы прыехалі, БТ паказвае ягоныя першыя словы: "Чым жа вы так зацікаўлены, што прыйшлі да мяне?"
Для ябацек, карнікаў гэта прыкмета сілы.
І Пазняк туды ж. Па сутнасці ён кажа пра Макрона: "Вой, малайца. Ужо не выдзелываецца, а пайшоў да боса".
І ў чарговы раз віншую прыхільнікаў з тым, што ваш голас гучыць разам з хорам галасоў лукашыстаў. Хтосьці разумны задумаўся б, чаму так. -
30.05.2026., колькі вам плацяць за колькасць знакаў супраць Пазняка? Каб вы столькі супраць Лукі пісалі. Але не, няма вас там
-
30.05.2026Вось якраз вас і вашых там няма, пад артыкуламі пра Лукашэнку.
І пра Лукашэнку, і пра Пуціна пішу. І больш, бо пра іх артыкулы часцей.
А калі пра беларускую культуру, кнігу напішуць, там таксама вашыя адсутнічаюць. Пустэча.
Бо нецікавая вам беларушчына, вам галоўнае пазабівацца за свайго важака з іншымі.
Кожны раз, калі кажаце, што вашыя ворагі нібыта ТОЛЬКІ пра Пазняка пішуць, вы самі сябе выкрываеце.
Бо паказваеце сваю абмежаванасць, што самі ТОЛЬКІ пра Пазняка чытаеце, маніторыце, і што іншае па-за вашаю ўвагаю. -
30.05.2026Офісным ботам , можаш гэта "куміру" адрасаваць, каб ён так з расіяй і лукой змагаўся, як зь Сьветай, Зяленскім, Броўдзі.
Сёньня ў нас у студыі Белсата Пяскоў Марыя Станіславаўна. -
30.05.2026., Беларуская Рада Культуры - далі Бог нат ня ведаў што такая існуе, з эмісарамі ў эўрапейскіх сталіцах, на пазьнякоўскі капыл - грантасосы, прафінансавалі новы альбом Ірдарат Бестыярыюм. Цудоўная рэч. Зычу ўсім схадзіць на канцэрт, натуральна калі Надзея народзіць. Чакайце тур. Вось гэта нацыянальная асьвета прычым ад многа разоў апляваных Пазьняком грантасосаў. Гэта нацыянальная асьвета а не пазьнякоўскія пісулькі. Час Пазьняка зь яго каленапрэклонствам перам Трампам і гонам на Брусэль даўно мінуў. Зараз новы час і новыя героі.
-
30.05.2026У iнтэрвью Мелказёраву Пазняк назваў Макрона Макаронам ды засмяяўся. Узровень.
-
30.05.2026Але Макрон не вядзе перамовы, ЕЗ не будзе гандляваць са злачынцам.
-
30.05.2026Аналiтык, як не вядзе, калі сам тэлефанаваў Лукашэнку, ды яшчэ свайго прадстаўніка на перамовы пасылае. У бліжэйшы панядзелак-аўторак.
Перамовы Макрона з Лукой ужо ва ўсю ідуць... -
30.05.2026Знакавых палітзняволеных было ня болей за 15-20 адсоткаў ад агульнай колькасці афіцыйна прызнаных палітвязняў. Калі іх з большага вызвалілі і дэпартавалі, то улады краін, у якія прыехаў першы вялікі транш, імаверна спыталіся ў амерыканцаў:
- А што далей? Большая колькасць вязняў яшчэ за кратамі, большасць з іх малавядомыя, заўважных палітычных дывідэндаў ад іх прыему мы ўжо не атрымаем, а вось сацыяльныя праблемы цалкам лягуць на нас. Тым больш што ЗША ніводнага вызваленага адразу жа пасля дэпартацыі не прынялі і ніводнага даляра на іх уладкаванне не далі. Атрымліваецца так, што слава вам, а праблемы нам?
Лічу, што менавіта гэты аргумент стаў галоўным, чаму малавядомых вязняў больш не дэпартавалі, а фактычна пачалі пераводзіць у стан сваеасаблівых спецпасяленцаў з моцнай паразай ў правах.
Якім чынам гэта спыніць далейшыя рэпрэсіі - незразумела.
Ну і пра словы Пазняка, маўляў ў гэтай вайне самае важнае - не страціць незалежнасць. То бок не свабода, не правы, ня быць скотам, а папяровая незалежнасць. Ну прыкладна як ў паўночнай Карэі, на намінальную незалежнасць якой ніхто, шчыра кажучы, не спакушаецца. У тым канцлагеры кіруе сабе дынастыя Кімаў, якая спачатку сядзела на савецкай падтрымцы, зараз прадае цяжкі фізычны труд свайго бяспраўнага насельніцтва Кітаю і нават дае ў арэнду вайскоўцаў Расеі, пакуль сваякі тых вайскоўцаў сядзяць у Кіма ў закладзе. І гэты прыклад відавочна натхняе Лукашэнку, які пасля візыту да Кіма захапляўся, нават не разумеючы усей ганебнай глыбіні свайго выказвання: "жывуць яны небагата, але ж як добра яны працуюць!". І хочацца дадаць па-пазнякоўску - і незалежна!
Асабліва цынічна разважанні аб незалежнасці перад усім гучаць з вуснаў таго самага Пазняка, які асабіста ўцёк у 1996 з-пад Лукашэнкі на захад, адкуль ён фактычна абараняе ўладу Лукашэнкі і ганьбіць усіх, хто спрабуе яе абрынуць. Уявіце сабе, як для тых, хто ўнутры, гучаць наратывы аракула з-за акіяна (ну альбо дзе ён зараз), маўляў вы там унутры цярпіце, бо незалежнасць важнейшая, бо калі не Лукашэнка - то толькі Пуцін. -
30.05.2026Янка, адназначна ў сённяшніх умовах у першую чаргу трэба захаваць незалежнасць.
Якія могуць быць свабоды і правы, калі Беларусь канчатковп стане рэгіёнам Расеі? А Масква, нагадаю, мае такі план на 2030 год. Ён апублікаваны.
Дзе вы бачылі свабоды і правы ў Расеі? Там ёсць толькі адно права - заключыць кантракт з Расейскай арміяй. Але і тут свабоды няма - накіруюць у мясны штурм і пытацца не будуць, хочаш ты гэтага ці не.
На сённяшні дзень незалежнасць Беларусі пад пагрозай, моцна абмежваная, але пакуль што цалкам не страчаная.
Трэба яе захаваць і намагацца пашыраць, трэба адрываць Беларусь ад Расеі. -
30.05.2026Янка, незалежнасць для цябе папяровая? Ты ўжо гатовы расейскі пашпарт замест беларускага ўзяць?
-
30.05.2026Янка, пачаў чытаць - не дачытаў. Табе што рабіць няма чаго?
-
30.05.2026Пытанне , ён ўжо абжыўся ў офісе
-
30.05.2026Пытанне , вы нічога не зразумелі. Я даўно кажу аб неабходнасці дэмантажу расейскай каланіяльнай імперыі. Але ніколі нельга забывацца, што незалежнасць, якая пазіцыянуецца як нешта незвязанае са свабодай асобы - гэта ня болей чым інструмант, які дае аднойчы захапіўшай уладу бандзе міжнародны статус і недатыкальнасць. Апроч узгаданага раней прыклада Паўночнай Карэі таксама магчыма паглядзець на прыклад Афрыцы - гэта сапраўдны запаведнік дыктатараў, якія калісьці прыйшлі да ўлады ў выніку дзяржаўных пераваротаў і праз неабмежаваны тэрор сядзяць пры ўладзе дзясяцігоддзямі і часам пакаленнямі. Памылка Пазняка ў тым, што ён фетышызуе незалежнасць, але забывае дадаць, што незалежнасць павінная забяспечваць свабоду і дабрабыт асобы, а не ўзмацняць бяспеку улады ўзурпатара. Гэта адштурхнула беларусаў ад Пазняка ў пачатку 90х і прывяло да ўлады Лукашэнку, але нават гэта нічому не навучыла Пазняка.
-
30.05.2026Янка, ў пачатку 90х ты адштурхнуўся ад Пазьняка і прывёў да ўлады Лукашэнку?
Навошта ты гэта зрабіў? Табе не сорамна сёння за гэта? -
30.05.2026Электарату Л., людзі, якія ў 1994 галасавалі за Лукашэнку, ні ў якім разе не абіралі пажыццёвага цара. Лукашэнка ў тый момант з'яўляўся таленавітым папулістам. Першую моцную паразу Пазняк атрымаў у 1992, калі правалілася яго ініцыятыва датэрміновых парламенцкіх выбараў. Цвярозая ідэя Пазняка не атрымала дастатковай падтрымкі, бо народу ў тый момант ўжо было не да палітыкі, бо на першы план ужо выйшлі вострыя эканамічныя цяжкасці. З улікам невысокай палітычнай адукаванасці тагачаснага грамадства гэта быў чырвоны сцяжок, што пасля дасягнення незалежнасці трэба нашмат больш увагі звяртаць на штодзённыя патрэбы большасці тагачасных беларусаў. Але гэтага не адбылося, і падтрымка Пазняка ў грамадцтве працягнула зніжацца. І калі надыйшоў час прэзідэнцкіх выбараў - Пазняк самаўпэўнена пайшоў на іх з малацікавымі наратывамі ўжо дасягнутай незалежнасці, да гэтага дадалася няздольнасць Пазняка стварыць дэмакратычную кааліцыю з больш цэнтрычным і эмпатычным за Пазняка кандыдатам. А Лукашэнка ў той момант ціснуў па жывому - інфляцыя, заробкі, аднаўленне разбураных эканамічных сувязяў з Расеяй (бо заходняя альтэрнатыва ў тым момант была пакуль яшчэ незразумелай), карупцыя і няўпэўненасць у будучыні. Будучыня высвятліла іншыя рэчы, але на той момант грамадства яшчэ ня мела прышчэпкі ад папулізма, а Пазняк ніколі ня меў таленту тлумачыць. Ды і выглядаў ён даволі адхіляючы.
-
30.05.2026Янка, во лізнуў дыктатару, дык лізнуў....Так нахвальваць Лукашэнку-1994 трэба ўмець....
-
30.05.2026Пажадана адразу правесці ракіроўку - каня паставіць замест лукі. З канём мушкецёру Макрону будзе прасцей пагаварыць і дамовіцца, чым з ромам.)) Loukou na moukoú! Merci beaucoup.
-
30.05.2026Звычайна раніца пачынаецца з Нашай Нівы і кавы.
Сёння раніца з Пазьняком ))
".. калі гэты прадстаўнік Францыі будзе дастаткова разумны..."
Ну канешне, разумныя - гэта за адмену санкцый на суагрэсараў і за легітымацыі узурпатара.
"... Беларусь не можа быць задзейнічаная ў вайне, бо... снарадаў не мае."
Аднак з лічбамі запасаў снарадаў і магчымасцямі вайсковай лагістыкі не азнаёміў. Колькі снарадаў нашыя не ваенныя заводы вырабляюць сёння для Расеі таксама не згадвае. І колькі заводаў таксама.
І пра актыўны без снарадаў удзел рэжыму ў " Кіев за 3 дня" стараемся не згадваць, бо адцягваць ад Расеі давядзецца наўпрост ў Гаагу.
"Лукашэнка не выкарыстае ядзерную зброю...."
Тое ж самае, што глава адміністрацыі Асіповіцкага раёна не выкарыстае ядзерную зброю. Ці прадсядацель мясцовага СВК, дзе салдацікі летась збіралі бульбу.
Калі звярнуцца да першакрыніцы на Белсаце, там што не абзац, то падобны перл.
Я разумею, што ўсімі сіламі хочацца апраўдаць-адбяліць свайго сябрука ды брата па розуму, але ну рэальна ўжо глупства маргінальнае. -
30.05.2026Найперш не галасі!, Калі звярнуцца да першакрыніцы на Белсаце, то там ёсць спасылка на відэа. Дзе Пазьняк дакладна і ясна ўсё тлумачыць. Калі журналісты нешта не так пераказваюць, гэта сведчыць толькі пра ўласны ўзровень саміх журналістаў.
Заўсёды глядзіце першакрыніцы, а не чужыя пераказы.
https://m.youtube.com/watch?v=LFIQTef6EXg -
30.05.2026Так, праглядзеў фрагменты:
"Складаецца такое ўражанне, што Лукашэнка такі адвязаны агрэсар, гатовы тут прымяніць ядзерную бомбу, гатовы напасць на ўсіх: і на Літву, і на Украіну."
А ён жа добры насамрэч, не агрэсар.
Каментарый пра заяву Броўдзі і 500 цэляў:
"Лукашэнка можа падаць у суд, разумееце, гэта сур'ёзныя справы. І таму гэтыя, хто беспілотнікамі камандуюць, яны будуць гаварыць, што хочаш".
Бойцеся, ўкраінскія ваяры, Пазняк вас пужае карным судом Лукашэнкі.
"Бо мяне здзіўляе, што з боку Украіны, ну, такая жорсткая пазіцыя".
А што здарылася? Войскі з Беларусі не заходзілі, ракеты не ляталі? На дзіва жорсткая пазіцыя ўкраінцаў знянацку. Ну-ну.
Далей проста без каментарыяў:
"Тут жа яны ж не могуць цяпер і Кіеў толкам абараніць."
"Вот як працавала гэта агентура. Яна ж уся асталася. Яна ўсё асталася. Яны там сталі украінскімі патрыётамі нават і ўсё, разумееце. Гэта ідзе. Там ёсць легальная агентура абсалютна."
"Значыць, я паўтараю, украінцы павінны былі задумацца над словамі вялікага амерыканскага палітыка Дональда Трампа, які сказаў: "У вас няма козыраў"."
"Дапусцім, дапусцім, украінцы, ну, настолькі добра ўздымуць сваю гэтую пілотную ўсю сістэму, што разбамбяць Крэмль. Вынікам будзе, ведаеце, што? Ядзерная зброя."
Пра выраб кампанентаў для Арэшніка з Беларусі:
"Э, электроніка ў Беларусі даўно развітая і ўсе гэтыя кампаненты былі 10 гадоў таму. Гэта даўно быў было пытанне абмену, пытанне гандлю. Вот. А не то, што тут спецыяльна на іх на Арэшнік гэта працуецца."
Пра Ціханоўскую:
"Чалавека скруцілі ў КГБ, далі 15 000, завезлі на мяжу, завезлі туды і гэтак далей. І усю агентурную групу направілі. Мы ж ўсіх ведаем."
Галоўнае з відэа не трапіла ў артыкулы.
Тут кожны радок можна даваць вялікімі літарамі. Ужо і Крэмль не чапайце, паважайце чырвоныя лініі Пуціна. І хто пасля гэтага "агентура"? -
30.05.2026Найперш не галасі!, я так разумею, што ты самы разумны?
-
30.05.2026Найперш не галасі!, мяне хапіла паўтарэння Пазняком у інтэрвью Пазняком трампаўска-вэнсаўскага наратыву "Украіна ня мае карт". Галоўнай картай Украіны была і з'яўляецца воля большасці украінцаў бараніць сваю свабоду, а не дзяржаву з яе Ермакамі, Арахамія і Каламойскімі.
Пасля гэтага Пазняк пачынае рэтрансляваць наратывы распрацаванага Патрушавым крамлёўскага ядравага шантажу.
Далей пайшлі традыцыйныя істэрычныя напады на Еўропу і на Ціханоўскую і яе каманду з абразамі і канспіралагічна-паранаідальнымі фантазіямі пра ледзь не 100-адсоткавую агентуру. І канешне ж дыфірамбы Трампу. Маўляў давайце пусцім у Беларусь амерыканскія інвестыцыі і гэта нібыта выратуе Беларусь ад Пуціна. Вось толькі Трамп са сваёй сям'ёй - гэта ні разу не інвестар, а толькі драпежны пасярэднік, заклапочаны выключна карупцыйным ўзбагачяэннем сваей сям'і і заўсёды гатовы перадамовіцца з больш моцным бокам. Мо спадар Пазняк не памятае, як Трамп прымушаў Украіну капітуляваць, пакуль Віцёк і зяцёк з захапленнем хАвалі ў Маскве перспектывы засваення 12-трыльённых праектаў? А можа тое, як Трамп імкнуўся прысмактаць сваю сям'ю да збора Іранам рэкецірскай даніны за праход танкераў праз Армузкую пратоку? І што Пазняк збіраецца прапанаваць Трампу, каб падобнага не адбылося ў Беларуссю - свой стары плашч альбо львіную долю прыбытку ад эксплуатацыі беларускіх калійных радовішчаў?! Пазняк жуе гуму пра тое, як Ціханоўскай перад дэпартацыяй усунулі 15 тысяч і вывезлі з краіны. А ты ўцёк 24 гадамі раней, нічога з таго часу не стварыў і не дасягнуў, пішаш свае нікому нецікавыя п'ескі і працягваеш лізаць Трампу, які моцна аблажаўся ў Іране, і абавязкова аблажаецца ў іншых напрамках.
І нарэшце Пазняк рае беларусам не супраціўляцца акупацыйнай уладзе, а выконваць "правілы паводзінаў пад час акупацыі", нават ісці ў акупацыйную уладу, і чакаць свайго часу. Прыехалі, вось табе бабуля і Юреў дзень! Растлумач гэта палякам, якія неаднаразова паўставалі супраць расейскай акупацыі, літоўцам і ўкраінцам, якія па лясах супраціўляліся акупантам да сярэдзіны 50х. Яны не чакалі пад плінтусам, а спрабавалі, калі лічылі гэта неабходным. Так, яны неаднаразова цярпелі паразы, але калі нарэшце прыйшоў час, менавіта народная памяць аб тых, хто ніколі не здаўся, падштурхнула нашых суседзяў да перамогі. А працяглае сядзенне пад плінтусам і прыстасаванне нараджае толькі разважанні кшталту "усё роўна нічога ня змяніць", "а можа так і трэба?", "будзь як усе" і г.д. Дарэчы, спадар Пазняк, калі наведаеце Вільню - не забудзеся паўтарыць свае парады над магілай Каліноўскага і ягоных паплечнікаў. -
30.05.2026.,
Капец, я яшчэ ня слухаў. Я магу яшчэ прабачыць лукашысцкую агітацыю, але за прамаскоўскія тэзісы ніколі. І я доўгі час на гэтым форуме абараняў гэтага чалавека. Не ствары сабе куміра . . .
ПАЗЬНЯК кажа абсалютна ПРАРАСЕЙСКУЮ лухту. Такую лухту кажа Медведчук, Януковіч, усе, што ўцяклі з Украіны. З такімі ж тэзісамі яны нападаюць на прэзыдэнта Ўкраіны У А Зяленскага. Карацей, раней было: "мудлый лідзер", а цяпер прарасейскіх можна біць гэтымі цытатамі -
30.05.2026Факт.
Эвалюцыя ягоных выказванняў:
- Супраць Масквы
- Супраць Лукашэнкі
- Супраць іншай апазіцыі і сваіх "канкурэнтаў"
- Супраць Еўропы
- У падтрымку Лукашэнкі (бо "гарант незалежнасці")
- Супраць Украіны
- У падтрымку Пуціна і Расеі (бо "ядзерная зброя")
А зараз усё гэта разам.
Раю глядзець з уключаным транскрыптам. Можна прамотваць фрагменты, можна бачыць сказанае - ўспрымаецца лепш. -
30.05.2026., "супраць іншай апазіцыі і сваіх нават толькі магчымых канкурэнтаў, а таксама супраць Еўропы" на першым месцы.
Такім ён быў заўсёды.
Пазьняк ад пачатку свайго далучэння да адраджэнскага руху агрэсіўна ставіўся да любой ініцыятывы, што аніяк не рэгулявалася ім асабіста.
Інтэрнэт крыху захаваў сведчання людзей даінтэрнэтнае эпохі, але тое раскідана па шматлікіх інтэрвію. Ніхто не сабраў ў адзін том.
І з кіраўніцтва БНФ яго папрасілі ня проста так. Ня проста папрасілі, а народ прагаласаваў: Пазьняка знялі галасаваннем. На з'ездзе галасавалі самыя-самыя актывісты Адраджэньня.
А цяпер праз 32 гады спрабуюць дурням казкі расказваць пра "стварыў" ды "святую беспамылковасць".
Але як той казаў відаць пана па халявах. -
30.05.2026., і яшчэ насмелюся заўважыць :
"за Лукашэнку" Пазьняк абуджаецца, толькі калі таму штосьці пагражае. Напрыклад, адзіны кандыдат Мілінкевіч, альбо рост электаральнае папулярнасці Бабарыкі або Ціханоўскай. Гэта пра сітуацыю, а не пра дынаміку ў часе.
Астатні час, ў "міжсезонне")), Пазьняк спакоўна жуе жвачку пра агентуру беларускіх актывістаў і кволы народзец, разбаўляючы бяззубае нудоцце лозунгамі кшталту "Мордар павінен быць разбураны!". -
30.05.2026Вось і не чуваць тых людзей са з’ездаў. Пазняк і Навумчык забіваюць эфір сваімі коснымі рэінтэрпрэтацыямі гістарычных падзей.
Замацоўваюцца версіі самых нахабных, і з боку прапаганды, і з боку апазіцыі.
Інтэрнэт тады ўжо быў. Можна было і алічбаваць выданні, запісаць успаміны, пакуль не позна.
Як кажу пад "35 год НН", сумна, што ізноў не шануем, не захоўваем сваё.
Не для перамогі ў часовай каляпалітычнай сварцы, а для праўды, гісторыі. -
30.05.2026Найперш не галасі! , лічу, што проста хворы на месіянства. Ці ёсць для яго людзі разумнейшыя за яго самога ці хаця б не дурней? Мяркую, што няма. Дарэчы, такія ж і трамп з валетам. Абмежаваныя сваёй самазакаханасцю.
-
30.05.2026., Навумчык абсалютна адэкватны. Асабіста мне заўсёды цікава чытаць яго меркаванні. І кнігі пра палітычныя падзеі 90-х ён ужо даўно напісаў.
-
30.05.2026., ну калі ён быў той тырнэт? Тэарэтычна з другой паловы 90х, дык гэта для абраных. Персанальныя камп'ютары калі ў Беларусі сталі нормай на рабочым стале ды ў кватэры?
Усе сведчанні, успаміны, апісанні падзей даюць разуменне, што нават тэлефонамі не карысталіся, толькі ў выключных выпадках, а так ўсё ножкамі, у непасрэдным кантакце.
Агітацыя была - аб'явы расклеілі ды кватэры абышлі у кожныя дзьверы трэба пагрукацца.
А сёння тым дарослым людзям ў Беларусі 70-80, іхняе жыццё прайшло без інтэрнэту, а сёння і не вылезеш ў эфір з успамінамі. -
30.05.2026меркаванне,
падтрымаю.
На сайціке кхп у 2016 г. калі Навумчык прыехаў у Беларусь, напісалі што ён расійскі агент. -
30.05.2026Байка, што Пазняк не галасаваў за Дэклярацыю аб дзяржаўным суверэнітэце 27 ліпеня 1990 года нібыта спецыяльна, каб камуністы прагаласавалі насуперак яму - менавіта з кнігі Навумчыка "Дэпутаты незалежнасці".
І калі ён дазваляе сабе такія сумнеўныя інтэрпрэтацыі заднім чыслом, тады губляецца давер да астатняга ўсяго, што ён напісаў.
Інтэрпрэтацыі астатніх падзей 1990-х у яго таксама ў падтрымку Пазняка. Вось прыкіньце, калі б Пазняк расказаў пра падзеі 2020-2026, а Навумчык, вядома, падтрымаў бы яго - наколькі такі расказ быў бы блізкі да рэальнасці?
У любым выпадку, нават калі нехта лічыць мае аргументы і фактчэкінг не істотнымі, адной крыніцы мала. -
30.05.2026Найперш не галасі! , ну, крытыка Домаша, Мілінкевіча, Казуліна, Вячоркі ст., Някляева, Саньнікава, Дашкевіча, Севярынца, Статкевіча, Багінскай, была зроблена зь вялікім аплёмбам - яны ўсе расейская агентура, а я - чысты розум, чыстая сьведамасьць, цуд некранутае прыроды, дыстыляваная вада. Я галоўны вораг Расейскай імпэрыі за трыста год, апошняя надзея народу, які мяне не абараніў у 1995 г., калі пабілі.
А тут мы чытаем\чуем ад З.П. чыстую азаронкаўшчыну, пуціншчыну, гіркіншчыну. Атлант расправіл плечі. І самы сымбалізм , шьто апалягеты З.П. пісалі ў нулявыя: за Z! За Zянона. Так, V - значыць V (Вэндэта), а Z - значыць Z. -
30.05.2026Bielarus, пісаў можа і з аплёмбам, дык ён заўжды так піша нібы апантаны, але да гэтага ўсе прынюхаліся - ну піша і піша, ён ў нас такі.
Але тая пісаніна па сваёй сутнасці дзіўным чынам супадае з азаронкаўшчынай ды пуціншчынай.
Мяркую невыпадкова адно вырасла ў другое, калі сітуацыя абвастрылася. -
30.05.2026Ботам,
"Я не паэта,
О, крый мяне Божа!" (с),
я толькі пазьнякоўскія тэксты цытую.
Першакрыніцы. -
30.05.2026Янка, усё яшчэ горай. "працяглае сядзенне пад плінтусам і прыстасаванне" прывядзе да таго, што ГІДРАНТ "нізавісімасці" па ўказцы Крамля пашле цябе паміраць у акопы пад Данецк ці Варшаву.
Не супраціўляцца лукашэску = не супраціўляцца мураўёву-вешальніку. -
30.05.2026Bielarus, боты пазьняка галасуюць супраць камэнтара, скіраванага супраць лукашэнкі і пуйла, хоць там пазьняка ўвогуле няма.
дарагія расіяне!!! -
30.05.2026М, мінусуюць за агрэсію ў бок беларусаў, якія зараз у Беларусі пад рэпрэсіямі не могуць падняць галавы без рызыкі трапіць у турму за малейшае дзеянне, нават за лайк у інтэрнэце.
-
30.05.2026Эмігранту, і хто гэтую агрэсію ў бок беларусаў ажыцьцяўляе? Сьвета? Украінскія вайскоўцы?
п.с. вы што? так няможна казаць. Зянон неацэніць. Хто ж гэтых людзей загнаў? вы на каго нямакаеце? ;) -
30.05.2026Зенон как всегда прав!😊👍
-
30.05.2026янка---гэта працаунік н.н.
Мо трэба было "гаварыць" у 96-м? А?