Здарэнні1010

У Гомелі падлетак прынёс у школу нож, каб забіць аднакласнікаў, якія з яго здзекаваліся

Ад імя дзяўчыны ў яго папрасілі інтымныя здымкі, а пасля скінулі ў чат класа.

Ілюстрацыя з выкарыстаннем ШІ. Крыніца: vecteezy.com

«Нашай Ніве» стала вядома пра жахлівы інцыдэнт у адной з гомельскіх школ, што адбыўся напрыканцы 2021 года. 14-гадовы школьнік, якога цкавалі аднакласнікі, не вытрымаў і прынёс на ўрокі нож. Толькі выпадковасць выратавала ад трагедыі.

14-гадовы школьнік пазнаёміўся ў сацсетках з дзяўчынай. Хутка ў іх завязалася рамантычная перапіска, і дзяўчына папрасіла хлопца даслаць свае інтымныя здымкі. Нягледзячы на ваганні, ён усё ж такі зрабіў гэта.

Ужо на наступны дзень фота было апублікавана ў чаце класа, дзе яго пачалі абражаць аднакласнікі. Высветлілася, што ніякай дзяўчыны насамрэч не існуе. Адзін са школьнікаў вырашыў паздзекавацца і стварыў фэйкавы акаўнт, з якога і вёў перапіску, у тым ліку для атрымання аголеных фота.

Не вытрымаўшы працяглых знявагаў, пакрыўджаны падлетак вырашыў забіць тых, хто яго абражае. Для гэтага ён прынёс у школу нож.

Толькі тое, што хлопец прагаварыўся пра свае планы, выратавала ад трагедыі. Адзін са школьнікаў паведаміў пра нож настаўніку, той забраў яго. І справу на ўзроўні школы спадзяваліся замяць.

Аднак зацкаваны падлетак пачаў хадзіць да псіхолага. І той, даведаўшыся пра інцыдэнт з нажом, быў вымушаны па законе паведаміць у міліцыю.

Супраць падлетка завялі крымінальную справу — замах на забойства (ч.1 арт. 139 КК, ад 6 да 15 год зняволення), крымінальная адказнасць за гэта наступае акурат з 14 год. Аднак разабраўшыся, сілавыя органы прыйшлі да высновы, што сапраўднага матыву на забойства ў падлетка не было, а таму спынілі крымінальны пераслед.

Школьніка паставілі на ўлік у камісію па справах непаўналетніх. Дырэктара школы, завуча, псіхолага, сацыяльнага педагога і класнага кіраўніка прыцягнулі да дысцыплінарнай адказнасці за тое, што яны не прадухілілі інцыдэнт, у прыватнасці, недастаткова добра маніторылі сацыяльныя старонкі вучняў.

Тыя ж, хто здзекаваўся са школьніка, фактычна выйшлі сухімі з вады — у Беларусі няма адказнасці непасрэдна за булінг, а адказнасць за распаўсюд парнаграфіі (да гэтага прыраўноўваюць перасылку і публікацыю інтымных фота) наступае толькі з 16 гадоў.

Каментары10

  • Камбо
    22.01.2025
    Псіхолух паскуда.
  • сапраўдны беларус
    22.01.2025
    Схадзі к псіхолагу ці святару - і палучы крымінальную адказнасць!
    Вучыцеся на памылках другіх!!!
  • Хрыч
    22.01.2025
    Камбо,и еще какой! В любой нормальной европейской стране,психолог бы купил юному пубертатному мстителю,ружье и пачку патронов,что бы он довел дело до конца.А этот сдал его ментам! Ну ничего.В Новой Беларуси,именем этого школьника будут названы все улицы в городе Гомеле

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?15

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?

Усе навіны →
Усе навіны

Губазікаўцы заявілі пра затрыманне нацыстаў-паганцаў з БЧБ-сімволікай19

Дзяўчына на каньках пракацілася па тратуарах Гомеля ВІДЭА1

Маршрутка ўрэзалася ў пераход метро ў цэнтры Мінска1

Як планавалася сустрэча Ціханоўскай і Зяленскага і што будзе далей? Расказвае Вячорка6

У Белым доме павесілі сумесную фатаграфію Пуціна і Трампа22

У Вільні ўчора прызямліўся кантрабандны шар з беларускімі цыгарэтамі1

У чацвер на мяжы з Польшчай для фур адкрыюць новую зону чакання памерам з 30 футбольных палёў

Фядута расказаў, як аднойчы ў калоніі яго вялі на «расстрэл». А аказалася, на сустрэчу з Марзалюком10

Даклад CSIS: Расія страціла на вайне забітымі і параненымі 1,2 млн чалавек, Украіна — да 600 тысяч5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?15

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць