Нерухомасць1212

Самы дарагі катэдж Беларусі каштуе $8 мільёнаў і знаходзіцца ў садовым таварыстве «Малінка» ШМАТ ФОТА

Інтэр'ер у палацавым стылі з італьянскай мэбляй. На ўчастку аўтарскі ландшафтны дызайн і ўласная сажалка. Уражваюць як інтэр'еры, так і кошт.

Тут і далей фота: realt.by

Элітны катэдж, ці, як пазначана ў абвестцы аб продажы, эксклюзіўны загарадны дом, прадаецца ў садовым таварыстве «Малінка» за 15 кіламетраў ад Мінска. Ён адносіцца да Калодзішчанскага сельсавета.

Дом пабудаваны ў 2020 годзе і мае агульную плошчу 1076 квадратных метраў.

Інтэр'ер у палацавым стылі дапоўнены дарагой італьянскай мэбляй і лямпамі. У аздабленні пакояў прысутнічае мармур і граніт. Усё падкрэслівае раскошу.

Лесвіца вядзе з гасцінай на галерэю і другі паверх.

На першым паверсе таксама размешчаны дзве гардэробныя і два санвузлы, спальня, сталовая, кабінет.

А таксама кухня (18 кв.м), укамплектаваная тэхнікай прэміяльных нямецкіх (Gaggenau) і французскіх брэндаў (Lacanche).

Яшчэ адна спальня з санвузлом знаходзіцца на другім паверсе.

Участак маленькі — усяго 12 сотак. Але на ім рэалізаваны «аўтарскі ландшафтны праект з уласнай сажалкай і архітэктурнымі формамі».

Вада на ўчастку з уласнай свідравіны. Каналізацыя — мясцовая. Для ацяплення выкарыстоўваецца газ. 

За ўсю гэтую раскошу просяць $8 мільёнаў, але гатовыя абмяркоўваць кошт. Пачаткова катэдж быў выстаўлены за $9 мільёнаў, але за першы ж месяц элітнае жыллё істотна патаннела.

Каментары12

  • Ola-la!
    21.01.2025
    Владелец сего слишком буквально понимает фразу "в гробу карманов нет": не выбрасывать же денежки. Но строить геленджикский дворец на 15 сотках - как бонсай выращивать.
  • таемная рэзідэнцыя грышы азаронка?
    21.01.2025
    пабудаваны ў 2020-м...
  • дочка Максима Дизайнера
    21.01.2025
    а пэўна ж моліцца габрэйскаму богу

Цяпер чытаюць

Золата, акцыі, нерухомасць. Куды лепей інвеставаць у 2026 годзе12

Золата, акцыі, нерухомасць. Куды лепей інвеставаць у 2026 годзе

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску цэлую вуліцу накрыла «антрапагенным» снегам3

Улады Непала аб'явілі план ачысткі Эверэста ад смецця4

Бабарыка і Калеснікава прыехалі ў Германію. Іх сустрэў міністр замежных спраў30

Міністр сувязі паабяцаў за 5 гадоў павялічыць хуткасць мабільнага інтэрнэта ў 4 разы2

«Можна ўявіць, наколькі амаральнай асобай з'яўляецца стваральнік гэтага нялюдскага механізму»21

У Гдыні на тэрыторыі вайсковай часці затрымалі п'янага беларуса1

Ганне Лукашэнка далі прэмію «За духоўнае адраджэнне»13

Амерыканцы ўпершыню запрасілі на перамовы з украінцамі еўрапейцаў, катарца і турка4

У Чэрвеньскім раёне за 185 тысяч даляраў прадаюць сядзібу з 200‑гадовай гісторыяй2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Золата, акцыі, нерухомасць. Куды лепей інвеставаць у 2026 годзе12

Золата, акцыі, нерухомасць. Куды лепей інвеставаць у 2026 годзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць