Гісторыя

Як выглядае раскошны спа-комплекс часоў Рымскай Імперыі? ФОТЫ

Археолагі знайшлі і раскапалі раскошныя прыватныя лазні ў Пампеях, якія былі пахаваны пад пластом вулканічнага попелу пасля трагічнага вывяржэння Везувія амаль 2000 гадоў таму. Вось якія паслугі прапаноўваў і як выглядае «старажытны спа-комплекс», які прызначаўся выключна для рымскіх эліт.

Адзін з пакояў старажытнарымскага лазневага комплексу, знойдзенага на раскопках у Пампеях. Фота: Archeological Park of Pompeii Press Office Via AP

Паводле археолагаў, знаходка ўяўляе сабой раскошны прыватны спа-комплекс, адзін з самых вялікіх і добра прадуманых будынкаў падобнага тыпу, вядомых на сёння. Антычны комплекс з банкетнай залай, тэрмальнымі лазнямі і ўражальнымі мазаікамі, быў знойдзены ў цэнтры вялікага асабняка, што належаў, верагодна, прадстаўніку мясцовай эліты, піша выданне The Sun.

Комплекс пабудаваны больш за 2000 гадоў таму і мог змяшчаць да 30 гасцей. У лазнях былі прадугледжаны тры пакоі: калідарыум (гарачы), тэпідарыум (цёплы) і фрыгідарыум (халодны басейн). Пасля купання госці маглі свабодна накіроўвацца ў банкетную залу, упрыгожаную сцэнамі з грэчаскай міфалогіі, дзе іх чакала вячэра пры свечках.

Такая планіроўка асабняка з убудаванымі прыватнымі лазнямі і ўпрыгожваннямі служыла інструментам дэманстрацыі статусу і багацця прадстаўнікоў рымскіх эліт. Некаторыя з іх таксама імкнуліся ператварыць свае дамы ў грэчаскія палацы, спартзалы і гімназіі, перадае The Sun са спасылкай на археолагаў.

Адзін з лазневых пакояў з мазаічнай падлогай. Фота: Archeological Park of Pompeii Press Office Via AP
Цэнтральны двор комплексу з вялікім басейнам (фрыгідарыум). Фота: Archeological Park of Pompeii Press Office Via AP

Аднак раскопкі выявілі і іншае. На тэрыторыі спа-комплекса знайшлі целы двух рабоў і адной шляхетнай жанчыны, якая сціскала ў руках каштоўнасці і залатыя манеты. Адна з рабынь была знойдзена ў кацельнай, якая ацяпляла лазні, дзе, паводле археолагаў, працавала ў вельмі цяжкіх умовах, а падчас вывяржэння Везувія памерла не ад удушша вулканічным попелам, а ад уздзеяння звышгарачых газаў.

У такіх ахвяраў у Пампеях літаральна закіпала кроў, а галовы выбухалі ад перагрэву.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Оршы затрымалі налётчыка, які днямі абрабаваў ювелірную краму ў Мінску2

У Оршы затрымалі налётчыка, які днямі абрабаваў ювелірную краму ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

Дарожную разметку ў Мінску ўсё часцей наносяць пластыкам4

Беларуска з'ездзіла ў Непал на тры тыдні за $1280. Як там было?3

У Лідскім замку пачалі праводзіць незвычайныя экскурсіі на досвітку

У Германіі выставілі на аўкцыён карціну Фердынанда Рушчыца

Расійскі рэактыўны дрон «Бандэроль» упаў у Петрыкаўскім раёне9

У Еўропе з'явіўся новы лаўкостар з квіткамі ад 40 еўра1

У Пецярбургу партнёр выгнаў беларуску з кватэры ў адной майцы. За яе крыкі яе ж пакаралі арыштам4

У Індыі пры спробе бацькоў выратаваць 18‑гадовага сына ад суіцыду загінулі ўсе трое2

Правесці Аляксандра Мілінкевіча ў апошні шлях прыйшлі сотні беларусаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Оршы затрымалі налётчыка, які днямі абрабаваў ювелірную краму ў Мінску2

У Оршы затрымалі налётчыка, які днямі абрабаваў ювелірную краму ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць