Свет

Amazon выпускае дакументальны фільм пра Меланію Трамп. Выканаўчы прадзюсар — сама Меланія

Кампанія Amazon абвясціла пра выхад дакументальнага фільма пра Меланію Трамп. Яго прэм’ера запланаваная на 30 студзеня 2026 года.

Скрыншот з трэйлера фільма

Стужка раскажа пра закуліснае жыццё першай лэдзі ЗША за 20 дзён да інаўгурацыі Дональда Трампа, а фіналам стане вяртанне сям’і ў Белы дом. Аўтары абяцаюць паказаць унікальныя кадры з закрытых мерапрыемстваў і прыватных сустрэч, якія раней не публікаваліся.

Меланія Трамп выступіла выканаўчай прадзюсаркай фільма і спецыяльна для гэтага заснавала ўласную кампанію Muse Films. Паводле чутак, назва адсылае да яе сакрэтнага кодавага імя падчас першага прэзідэнцкага тэрміну Трампа.

Рэжысёрам дакументальнага фільма стаў Брэт Ратнер, вядомы па кінастужках «Гадзіна пік», «Людзі Ікс: Апошняя бітва», «Жахлівыя босы» і серыяле «Уцёкі». Гэта яго першая буйная праца пасля абвінавачанняў у дамаганнях, выказаных у 2017 годзе.

Amazon набыў правы на паказ фільма за 40 мільёнаў даляраў. Зараз праект знаходзіцца на этапе постпрадакшну і павінен выйсці ў кінатэатрах напрыканцы студзеня 2026 года.

Пасля выхаду трэйлера рэакцыя аўдыторыі аказалася неадназначнай: прыхільнікі рэспубліканцаў чакаюць матывацыйную гісторыю пра моцную жанчыну, а крытыкі называюць фільм прапагандысцкім і сумняваюцца ў яго змястоўнасці.

Каментары

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць