Каментары да артыкула

Максім Знак наведаў спектакль «Зэкамерон», пастаўлены па ягонай кнізе, напісанай у СІЗА

  • Аналiтык
    20.12.2025
    Будзем жыць! Жыве Беларусь!
  • **
    20.12.2025
    Які шчыры чалавек . Гонар за наш народ. Дзякуй, Максім!
  • Янка
    20.12.2025
    Цікава, што Максіма Знака, які таксама быў адным з топаў каманды Бабарыкі - таксама трымалі інкамунікада. І калі ў 2020 абмяркоўвалася вяртанне да Канстытуцыі 1994 - ён нават прапанаваў вынесці на рэферэндум асобным пунктам пытанне пра афіцыйнасць адзінай мовы альбо двухмоўя. Але ж якая розніца ў эвалюцыі за кратамі!
  • вясковы
    20.12.2025
    Шаноўная рэдакцыя, а дайце тэкст сказанага Максімам, калі ласка.

    Так будзе смешней, я мяркую.
  • .
    20.12.2025
    І я не ўсе словы пачуў, а ў канцы, дзе смех, ролік абрываецца. Ад падачы навіны адчуванне газлайтынга.
  • вясковы
    20.12.2025
    пару слоў я не разабраў, але гэта неістотна, я мяркую.

    "Пэўны час мяне не было у прасторы, публічнай, і я хачу сказаць, што ёсць адна вельмі добрая змена, і я шчаслівы, што прынамсі штосці атрымалася з гэтага --

    беларусы размаўляюць па-беларуску.


    Так, у Варшаве [смех у залі], але па-беларуску.

    І калі я пачынаю, ну я ж гэта .. быў ..[не разборліва], псіхічны стан у мяне быў не вельмі такі добры, і калі я пачынаю раптам размаўляць на іншай мове, на якой раней размаўлялі мае знаёмыя, яны робяць мне заўвагу:

    - Ты што. Ты што. Гэта ж іншая мова. Чаму? Па-беларуску размаўляеце?

    І гэта супер. Калі гэта атрымалася, і калі Купалаўскі ёсць, калі ёсць беларуская мова, калі ёсць жывое сонца, дык будзем жыць.

    А што датычыцца...Вось адзін каментар дадам. Наконт..не, не наконт [глядзіць у вугал сцэны, робіць жэст рукою, смех у залі].."
  • вясковы
    20.12.2025
    Адным сказам:

    Беларусы гавораць па-беларуску у тэатры у Варшаве.

    Наколькі я зразумеў, Максім адзначыў, што чапляцца да загаварыўшага па-беларуску з заўвагай датычна перахода на іншую, рускую я так разумею, мову -- тыповая з'ява.

    Сам ні бэ, ні мэ, ні кукарэку, а да белай вароны з прэтэнзіяй:

    - Ты што. Ты што. Гэта ж па-руску, маўляў. А ты ж па-беларуску узяўся гаварыць.

    А гэта натуральная з'ява - пераход на тую мову, на якой праграмаваўся мозг у лукашэнкаўскай Беларусі.
  • .
    20.12.2025
    Дзякуй за жаданне растлумачыць.
    Нашмат зразумела не стала. Мабыць, ролік не ўвесь ці яшчэ што.
    Аўтар артыкула, які займаўся ім 20 секунд, гэта "і так сыдзе" і непавага да чытачоў.
  • Олеся
    20.12.2025
    Имелся в виду руководитель одной соседней страны?

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць