Грамадства2424

«Жэсць, яму 29 гадоў? Я думаў, што 45! Як можна так старэча выглядаць?» Што пішуць пра Азаронка падпісчыкі Сабчак

Інтэрв'ю Рыгора Азаронка на ютуб-канале Ксеніі Сабчак выклікала шквал эмоцый у расійскім інтэрнэце

Момант інтэрв'ю. Скрын відэа: sobchak / YouTube

Найбольш лайкаў набраў каментарый адносна знешняга выгляду прапагандыста:

«Жэсць, яму 29 гадоў? Я думаў, што 45. Як можна так старэча выглядаць?»

«Спачатку думаў, яму гадоў 45—48, пакуль не высветлілася, што яму 29. Мама дарагая….», «Валерый Лявонцьеў — 75 гадоў, Рыгор Азаронак — 29 гадоў», — чытаем у каментарыях.

«Так выглядаюць людзі ў 29 гадоў, калі дыхаюць злом», 

— заўважаў на гэта іншы глядач.

«Больш агіднага персанажа складана знайсці. Проста манера гаварыць, тое, што ён гаворыць, яго выгляд. Гэта проста трэш», — дзеліцца іншы.

У сваіх каментарыях людзі дзівяцца безапеляцыйнасці і нахабству Азаронка ў адмаўленні відавочных рэчаў:

«Подласць — гэта лад жыцця. Гэта яго, пэўна, дэвіз па жыцці. Страшна, што такі абмежаваны, неразумны, фанатычны чалавек дарываецца да нейкай улады. З такіх набіралі паліцаяў, падобна, раней».

«Гэтаму «вялікаму мысліцелю сучаснасці» хочацца адказаць словамі з класікі: «Вы, Шарыкаў, лухту гаворыце. І абуральней за ўсё тое, што гаворыце яе ўпэўнена і безапеляцыйна», — дадае іншы.

«Чалавек, які ні разу, напэўна, у сваім жыцці па твары нармальна не атрымліваў, разважае аб кровапраліцці і катаваннях з ухмылкай», — абураецца яшчэ адзін.

«Вайна цудоўная», «чалавек са зброяй цудоўны» — цябе толькі фронт выправіць. І карма (жыццё) цалкам можа гэта зрабіць», — дадае іншы.

«Проста вельмі закамплексаваны з дзяцінства чалавек, які дарваўся да мікрафона», — спрабуе нехта апраўдаць Азаронка.

«Вельмі паказальны сюжэт, што бывае з людзьмі ад беспакаранасці. Страшна і агідна», — лічыць іншы.

На погляд гледачоў інтэрв'ю, Азаронак нават паўзыходзіць расійскага прапагандыста Уладзіміра Салаўёва:

«Я думала, што Салаўёва пераплюнуць немагчыма, але аказалася…», — піша адна з глядачак.

«Ну ён, зразумела, добры! Гэткі крыштальны мярзотнік!)) проста эталон!)) Салаўёў нават злёгку адстае. Ну рэальна цікава пабачыць яго лёс пасля Лукашэнкі».

Цікавасць да будучага лёсу прапагандыста выказваюць і іншыя:

«Вельмі хочацца паглядзець, што будзе рабіць гэты чалавек пасля таго, як сыдзе Лукашэнка. Усім адэкватным беларусам падтрымка».

«А што вы будзеце рабіць, калі не будзе Лукашэнкі, як Хаціко? Брава, Ксенія!!!» — адзін з найбольш лайканых каментарыяў.

Некаторыя папярэджваюць аб непазбежнай адказнасці ў будучыні:

«Азаронак так радуецца катаванням! Ён ці маньяк, ці слабы розумам. І дарэмна ён думае, што ён застрахаваны ад тых катаванняў, бо ён жыве ў гэтай краіне».

Некаторыя лічаць, што інтэрв'ю ў Азаронка не варта было браць.

«Што ў чалавека ў галаве? Нават глядзець на яго няёмка», «Прыйшла ў псіхушку і спрабуе з хворым пагаварыць, як са здаровым», «Я бы сказаў, галоўны блазан Беларусі. Таму што мне цяжка ўявіць чалавека, якога такая шыза можа ў нечым упэўніць» — чытаем у каментарыях.

«Браць інтэрв'ю ў Азаронка — гэта як браць інтэрв'ю ў завадатаркі бабак з Атрадаў Пуціна», «Трэба было назваць выпуск «інтэрв'ю з псіхапатам».

«Якая ён мярзота», «Гэта ж колькі цярпення трэба набрацца, каб не ўрэзаць у гэта рыла», — не хаваюць эмоцый каментатары.

«Цікава, а Сабчак аплаціла курсы псіхалагічнай дапамогі і рэабілітацыі ўсім людзям, якія гэта здымалі і рэдагавалі? Баюся ўявіць, праз якія мукі ім давялося прайсці! Я асабіста пратрымаўся да пытання аб «годнасці» Азаронка».

Але ёсць і тыя хто лічыць, што трэба рабіць інтэрв'ю з такімі, як Азаронак, і хваліць Сабчак.

«Добра, што Ксенія іх паказвае і раскрывае, бо яны і сапраўды лічаць, што гэта іх зорная гадзіна. Можа, і так, але на самой справе гэта больш падобна да кляйма».

«Ксенія, пад кожным відэа буду выказваць сваё захапленне Вашай інтэлігентнасці, вытрымцы, эрудыцыі. Браць інтэрв'ю ў такога скуфа ў кубе — яшчэ тая задача…»

«Лайк Ксеніі і камандзе, гэта відавочна была цяжкая праца, але слухаць гэта вышэй за мае сілы».

Каментары24

  • Пытаннечка
    20.01.2025
    Ды чорт з ім, з Азаронкам, такія людзі ў кожнай нацыі ёсць. Цікава іншае: чаму гэткае лайно на Беларусі не пабіраецца пад крамай, а ходзіць у начальніках? Якія будуць версіі?
  • рытарычнае ваша пытаннечка
    20.01.2025
    якое не патрабуе адказу. вядома ж рыба гніе з галавы
  • Ганьба
    20.01.2025
    Пытаннечка, наш народ азвяронкамі не праняць. Сралін нас таптаў, гітлер таптаў, усе нас тапталі, а мы ўсё адно нацыя паэтаў. Лепш, былі б нацыяй стралкоў, але як ёсць.

Цяпер чытаюць

«У пашпарце бабулі стаіць дата нараджэння 00.00.1945» — «А ў маёй XX.XX.1940». Як такое можа быць?2

«У пашпарце бабулі стаіць дата нараджэння 00.00.1945» — «А ў маёй XX.XX.1940». Як такое можа быць?

Усе навіны →
Усе навіны

Як эксперымент у Слуцку паказаў камунальнікам, што прычына смецця не ў людзях, а ў іх працы10

Казачніца з Мінска паўдзельнічала ў шоу ТНТ на выжыванне2

ГУР Украіны: Перамір'я ў гэтым годзе не будзе3

Рэйтынг Трампа апусціўся да найніжэйшага за часы яго кіравання3

У Расіі беларус знайшоў чужы пашпарт. Тады спаліў свой беларускі і вырашыў прарывацца ў Нарвегію1

Адзін з кіраўнікоў ФІФА звольнены пасля крытыкі плана Інфанціна

Статкевіч: Пяць гадоў таму з нашым народам здарылася трагедыя48

Украінскія беспілотнікі атакавалі Маскву. Атака стала найбуйнейшай за два гады2

Наваполацкі НПЗ рыхтуецца да планавага рамонту. Гэта кепская навіна для Расіі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У пашпарце бабулі стаіць дата нараджэння 00.00.1945» — «А ў маёй XX.XX.1940». Як такое можа быць?2

«У пашпарце бабулі стаіць дата нараджэння 00.00.1945» — «А ў маёй XX.XX.1940». Як такое можа быць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць