Эканоміка11

Польшча ўзмоцніць кантроль за транзітнымі грузамі праз Беларусь

У Польшчы разглядаюць законапраект, які закране транзітныя грузы, што ідуць праз Беларусь і Расію ў трэція краіны. Пра гэта паведамляе Stalogistic.

Фота ілюстрацыйнае

Асноўная мэта новаўвядзенняў — выключыць магчымасць перапродажу тавараў у дарозе для абыходу санкцый ЕС. Такія ж законы раней прынялі Літва і Латвія.

Цяпер для мытнага афармлення юрыдычна замацуюць абавязак экспарцёра выслаць ліст, у якім ён:

  • пацвярджае, што пачатковы і канчатковы пункты маршруту знаходзяцца за межамі Беларусі і Расіі;
  • гарантуе, што на тэрыторыі абедзвюх краін груз не будзе перапрададзены, зменены, змешчаны на захоўванне або выкарыстаны ў парушэнне санкцый;
  • пазначае канчатковага атрымальніка грузу, выключыўшы выкарыстанне тавару ў Беларусі ці Расіі.

У выпадку сумневаў мытныя органы могуць запытаць аналагічны ліст ад вытворцы тавараў, уключаючы інфармацыю пра меры па прадухіленні абыходу санкцый.

Таксама змены закрануць пацвярджэнне дастаўкі грузаў у трэція краіны. На працягу 45 дзён пасля вывазу з Еўрасаюза экспарцёр павінен падаць дакумент, які пацвярджае мытную апрацоўку грузу ў трэціх краінах. За невыкананне гэтага патрабавання прадугледжаны штраф да 500 тыс. польскіх злотых, або каля $120 тыс.

Акрамя таго, асаблівую ўвагу плануюць надаваць таварам, якія паступаюць з краін ЕАЭС. Напрыклад, пры рэзкім росце імпарту драўніны з Казахстана, пастаўкі якой забароненыя з Беларусі і Расеі, мытня будзе запытваць звесткі пра рэгіён паходжання драўніны і лесанарыхтоўку.

Яшчэ адзін важны момант: у выпадку выяўлення парушэнняў санкцыйных абмежаванняў тавар можа быць канфіскаваны і канфіскаваны.

Чакаецца, што гэтыя змены могуць запрацаваць ужо ў сакавіку.

Каментары1

  • Штож
    17.01.2025
    Шел третий год войны и гибридных атак

Цяпер чытаюць

Ці магчымы другі Чарнобыль? І што цяпер робяць людзі на той АЭС? Навукоўка адказвае на важныя пытанні

Ці магчымы другі Чарнобыль? І што цяпер робяць людзі на той АЭС? Навукоўка адказвае на важныя пытанні

Усе навіны →
Усе навіны

«Выпадак адзін на мільён». У Дняпры ў акно кватэры ўляцеў шахед, але не разарваўся1

У Малі паўстанцы-туарэгі ўзялі пад кантроль цэлы горад

Арнітолагі развянчалі стары як свет міф пра зязюль4

У Беластоку пройдзе прэзентацыя кнігі «Гісторыя Беларусі ад сярэдзіны XVIII стагоддзя і да нашага часу»1

Мелоні: Захад павінен патрабаваць крокі наперад ад Пуціна, а не ісці яму насустрач4

У Гродне знайшлі маленькую дзяўчынку, якая не ведае дзе жыве5

Падлеткам дазволілі працаваць трактарыстамі на вёсцы4

У Беларусі створаць новы забаўляльны парк з гістарычнай тэматыкай2

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці магчымы другі Чарнобыль? І што цяпер робяць людзі на той АЭС? Навукоўка адказвае на важныя пытанні

Ці магчымы другі Чарнобыль? І што цяпер робяць людзі на той АЭС? Навукоўка адказвае на важныя пытанні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць