Грамадства1616

Лукашэнка заявіў, што дактары, якія з'ехалі, просяцца назад

Неабходна стварыць усе ўмовы, каб «беларускія медыкі працавалі на роднай зямлі, а не бегалі па свеце ў пошуках лепшага жыцця», заявіў Аляксандр Лукашэнка падчас наведвання Мінскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы ў Бараўлянах, піша БелТА.

Фота: President.gov.by

«Жывяце вы тут у добрых умовах. Я думаў, вы доўга будавалі гэтую бальніцу, але губернатар кажа, за паўтара года ўсё зрабілі. І добра. Цяпер паціху будзем будаваць арэнднае жыллё. Будзем старацца, каб вы на сваёй роднай зямлі працавалі, а не бегалі дзесьці па свеце ў пошуках лепшага жыцця», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

«Але я рады, што некаторыя з вашых пабеглі, а цяпер (у мяне на стале стос матэрыялу і дакументаў) просяцца назад. Я задаю пытанне: «Дык а чаму ж? Што ж вы? Там і заробак, і ўсё». — «Не, не, не. Такой аховы здароўя, як у Беларусі, няма». У комплексе, у цэлым», — адзначыў ён.

Лукашэнка таксама сказаў, што беларускім спецыялістам складана рэалізаваць сябе за мяжой, нягледзячы на высокую кваліфікацыю.

«І дзіўна. Я думаў, што палякі — гэта нашы людзі, нашы родныя, славяне і іншае, ніколі нашых людзей не пакрыўдзяць. Але нічога падобнага: гэта палякі, а вы вось там усё – і ўкраінцы, і беларусы і гэтак далей, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. — Але калі хтосьці хоча паспрабаваць — калі ласка. Не хацелася б, але глядзіце самі, вы робіце свой выбар».

Каментары16

  • Alex
    31.12.2024
    Саша, таблетки! Если тебе назначили сдать анализы, то это не значит, что нужно пропустить прием таблеток.
  • БТ
    31.12.2024
    "Такой аховы здароўя, як у Беларусі, няма"

    Я поверил :D
  • P6619
    31.12.2024
    Дык а што ім забаронена вяртацца?!

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка зняла канфлікт паміж падлеткамі, пасля чаго іх выклікалі ў міліцыю8

Таццяну з Рэчыцы асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»6

У «ДНР» збаёдалі мошчы Аляксандра Неўскага. Іх везлі на малебен аб пераадоленні паліўнага крызісу34

Японія развітваецца з гальштукамі3

Беларусы без пашпартоў ва Украіне ў жніўні рызыкуюць стаць нелегаламі — яны не змогуць абнавіць ДНЖ16

Больш за 100 тысяч нарвежцаў зладзілі фірмовае веславанне проста ў цэнтры Осла

ЗША зноў некалькі гадзін білі па Іране1

Спад нараджальнасці можа стымуляваць эканамічны рост3

Іспанія стала першым фіналістам чэмпіянату свету. Францыя зрынутая28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць