У авіякатастрофе на захадзе Казахстана загінулі 38 чалавек.

Фота: Tengrinews.kz
26 снежня абвешчана днём жалобы ў Азербайджане ў сувязі з гібеллю людзей у выніку крушэння самалёта «Азербайджанскіх авіяліній» каля горада Актау ў Казахстане. Адпаведнае распараджэнне падпісаў прэзідэнт Ільхам Аліеў, піша Trend.az.
Учора пасажырскі самалёт Embraer 190 авіякампаніі AZAL, які выконваў рэйс па маршруце Баку — Грозны, разбіўся за тры кіламетры ад аэрапорта Актау. На борце паветранага судна знаходзіліся 67 чалавек, у тым ліку 62 пасажыры і 5 членаў экіпажа. Паводле абноўленых даных, сярод пасажыраў былі:
- 37 грамадзян Азербайджана, з іх 23 чалавекі загінулі, 14 выжылі;
- 3 грамадзян Кыргызстана, усе выжылі;
- 16 грамадзян Расіі, з якіх 7 загінулі, 9 выжылі;
- 6 грамадзян Казахстана, усе яны загінулі.
Абодва пілоты самалёта загінулі. З пяці членаў экіпажа трое засталіся жывымі.
Цяпер чытаюць
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта
Каментары