Грамадства77

Моўная анамалія. У адным з раёнаў Віцебшчыны толькі 1,44% школьнікаў навучаецца па-беларуску

У Верхнядзвінскім раёне засталася толькі адна беларускамоўная школа на 27 вучняў.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Моўны актывіст Ігар Случак звярнуўся ў розныя раёны краіны, каб атрымаць лічбы, колькі школьнікаў вучацца па-беларуску. Адказы чыноўнікаў ён апублікаваў у твітары.

Здзіўляе сітуацыя ў Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці. Агулам па-беларуску тут навучаецца 1,44% школьнікаў.

Адзіная беларускамоўная школа ў раёне — у вёсцы Дзёрнавічы.

Пры гэтым паводле перапісу 2009 года ў Верхнядзвінскім раёне 69% пазначылі беларускую мову роднай. У 2019 годзе такіх было 49%.

Случак прыводзіць сабраную школьную статыстыку па іншых раёнах — нідзе такой анамаліі не відаць.

Па-беларуску ў школах навучаюцца:

  • у Пінскім раёне — 68% школьнікаў
  • у Столінскім — 57%
  • у Янаўскім — 56%
  • у Ганцавіцкім — 31%
  • у Лунінецкім — 30%
  • у Астравецкім — 28%
  • у Бераставіцкім — 28%
  • у Ляхавіцкім — 25%
  • у Драгічынскім — 24%
  • у Свіслацкім — 21%
  • у Пружанскім — 17%

Летась міністр адукацыі Андрэй Іванец казаў, што агулам у краіне па-беларуску вучыцца 10% школьнікаў.

Каментары7

  • Так
    15.12.2024
    Русіфікацыя - калі пісаць наўпрост, якую на карысць Расіі праводззяць прадстаўнікі лукашэнкаўскай улады, а частка новай апазіцы падтрымлівае тэзісы пра расейскцю мову як нашу.


    Так што атрымліваецца адна беларуская школа на раён.
  • хо
    15.12.2024
    Лукашэнка не на тых паставіў. Беларусь загубяць рускія, а не нацыялісты.
  • Valadzimir
    15.12.2024
    Гэта ў Вялікай Літве-ВКЛ гэтая мова была мовай Статутаў і кіруючай эліты, а тут проста сьмешна, што тутэйшыя на нешта наконт мовы спадзяюцца. Стаўшы "белоруссамі", і выракшыся Літвы і яе сапраўднай гісторыі, яны, як гаворыцца, за што баролісь, на то і напаролісь.

Цяпер чытаюць

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане4

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Усе навіны →
Усе навіны

Былы пасол Расіі атрымаў участак для катэджа ў Драздах. Ён будзе суседам Качанавай2

На беларускія экраны вярнулася інтэлектуальная гульня «Брэйн-рынг»6

Колькі заставалася сядзець палітвязням, вызваленым 16 верасня? Некаторым з іх — яшчэ па восем гадоў

«Па-першае, не Коля, а Мікалай». Ботаў вывелі на абарону Колі-лейтэнанта33

У ЗША з міграцыйнай турмы вызвалілі беларуску, у якой быў рак шчытападобнай залозы

Новы ці ўжываны? Колькі каштуюць Geely і Belgee з прабегам і ці моцна яны страчвалі ў цане5

Статкевіч: Учора было парушана ключавое правіла гандлю25

Трамп падпіша закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі2

Украінскія дроны атакавалі вайсковы аэрадром у Растове-на-Доне і НПЗ у Яраслаўлі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане4

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць