Лукашэнка 13 снежня падпісаў закон «Аб рэспубліканскім бюджэце на 2025 год». 5 снежня гэта законапраект прыняла ў другім чытанні Палата прадстаўнікоў.

«Даходы рэспубліканскага бюджэту на 2025 год прагназуюцца ў памеры Br45,8 млрд», — паведамілі ў прэс-службе Лукашэнкі.
Дакладна такая ж сума па даходах была ў законапраекце, падрыхтаваным урадам і апублікаваным у пачатку кастрычніка, а таксама пасля прыняцця дакумента ў другім чытанні Палатай прадстаўнікоў.
Выдаткі ў будучым годзе запланаваныя на суму 50,295 млрд рублёў.
Цяпер чытаюць
«Дэкаланізацыя — гэта прыйсці і заняць сваё месца». Наста Рагатко будзе ўдзельнічаць у фестывалі расійскай кнігі. Суліма яе асудзіў, яна не змаўчала ў адказ
«Дэкаланізацыя — гэта прыйсці і заняць сваё месца». Наста Рагатко будзе ўдзельнічаць у фестывалі расійскай кнігі. Суліма яе асудзіў, яна не змаўчала ў адказ
Ці патрэбная беларуская мова тым, хто размаўляе па-руску? Азаронак задаўся такім пытаннем на СТБ, а выпускнік Акадэміі МУС прапанаваў замяніць урокі факультатывамі
Каментары