Меркаванні4747

У заходняй навуцы расце цікавасць да Беларусі. Але з перашкодаў не толькі матрошкі ды чабурашкі

Заходнія навукоўцы раптам зацікавіліся Беларуссю: на канферэнцыях ладзяць даклады пра нашу краіну і абмяркоўваюць беларускае кіно ды будаўніцтва нацыі. Пра гэта «Наша Ніва» пагутарыла з дзвюма беларускімі даследчыцамі, якія цяпер працуюць у ЗША — Жэняй Міронавай і Сашай Рэйзар.

Жэня Міронава і Саша Рэйзар. Фота: Jenya Mironava / Facebook, Sasha Razor / Facebook

Вучоныя перш за ўсё адзначаюць, што яны — не першыя ў амерыканскай акадэмічнай супольнасці, хто ўзяўся працаваць у беларусістыцы. Яшчэ ў другой палове 20 стагоддзя працаваў легендарны беларускі гісторык Янка Запруднік.

Але сёлета нешта змянілася. Вось як гэта апісвае Саша Рэйзар, выкладчыца кафедраў германскіх і славянскіх даследаванняў, кіно і медыя ў Каліфарнійскім універсітэце:

«Раптам беларускія панэлі на канферэнцыях перасталі быць месцам для самотных гутарак з самімі сабой — прыйшлі людзі! І не проста прыйшлі, а селі і слухаюць! Адбыўся цэлы беларускі паток, і мы самі прыемна здзівіліся, што асобныя залі былі поўныя — асабліва падчас дыскусій пра беларускую літаратуру і кінематограф!

Гэта яшчэ не значыць, што заўтра асобныя амерыканскія славісты кінуць умоўнага Дастаеўскага і пабягуць вывучаць беларускую літаратуру. Але ў паветры нешта змянілася, людзі нарэшце пачалі разумець, што руская культура — гэта не ўся культура рэгіёну. І калі раней час ад часу трэба было тлумачыць базавыя рэчы пра Беларусь, цяпер мы можам нарэшце гаварыць пра тое, што там адбываецца».

Літаратура, аднак, адстае. Жэня Міронава, выкладчыца кафедры славянскіх моваў і літаратур у Гарвардзе, адзначае, што амерыканцы надаюць вельмі мала ўвагі беларускім аўтарам. Калі Святлана Алексіевіч атрымала Нобелеўскую прэмію, яе творы апынуліся ў праграмах амерыканскіх універсітэтаў, але іх вывучаюць збольшага ў кантэксце рускай літаратуры ці савецкай гісторыі. У Гарвардзе яшчэ да 2020-га студэнты чыталі творы паэткі Вальжыны Морт. Але ўсё гэта — адзінкавыя прыклады.

Жэня і Саша прааналізавалі, колькі разоў наша краіна згадваецца ў праграме ASEEES, найбуйнейшай канферэнцыі славістаў у Паўночнай Амерыцы. У 2014-м такіх згадак было толькі сем, праз некалькі гадоў іх колькасць пачала павольна расці. У 2021-м адбыўся прарыў — нашу краіну згадалі 31 раз, а сёлета колькасць такіх згадак склала 36 разоў.

Дарэчы, шмат у чым гэта звязана і з працай Жэні і Сашы, таму што беларускі арганізоўвалі на леташняй ASEEES секцыі пра нашу краіну.

Што абмяркоўваюць на гэтых канферэнцыях? На ASEEES, расказвае Саша, развярнулася дыскусія пра рускамоўных літаратараў з Беларусі, таксама была паспяховай панэль на канферэнцыі, прысвечаная беларускаму кіно. Гутараць пра беларускі супраціў і жыццё дыяспар, разважаюць пра будаўніцтва беларускай нацыі. 6 снежня, напрыклад, у Стэнфардскім універсітэце расказвалі пра беларускае грамадства ў выгнанні, разам з Сашай тую лекцыю правялі мовазнаўца Марына Антанюк-Пруто (Стэнфард) і драматург ды выкладчык Ельскага ўніверсітэта Андрэй Курэйчык.

Тым часам амерыканскія славісты ўсё яшчэ схільныя выдзяляць рускую культуру сярод іншых славянскіх, расказвае Саша:

«На фоне халоднай вайны нарадзілася цэлая навуковая плынь, захопленая рускай літаратурай і культурай. У кабінетах многіх маіх калегаў — матрошкі, чабурашкі ды іншыя савецкія цацкі. Усё гэта з'явілася, калі амерыканская дзяржава шчодра фінансавала славістыку. Але замест вывучэння ваенных сакрэтаў СССР амерыканскія прафесары ўлюбіліся ў рускую культуру.

А цяпер мы кажам: «Даруйце, але Расія — гэта не ўся Усходняя Еўропа. Ёсць яшчэ Беларусь, і Украіна, і іншыя краіны, і ідзе жахлівая вайна!» І тут пачынаецца самае цікавае. Кожнае пытанне пра Беларусь — гэта выклік. Калі для Украіны яшчэ адкрываюцца новыя пасады і праграмы, уводзяцца курсы ў праграму навучання, то з Беларуссю гэта пакуль магчыма рабіць толькі праз уключэнне беларускіх матэрыялаў у аглядныя курсы па рэгіёне».

Каб змяніць сітуацыю, Жэня і Саша прыкладаюць шмат намаганняў. Жэня расказвае, што першы кірунак іх працы — павышэнне бачнасці беларускіх даследаванняў, другі — уключэнне беларускай тэматыкі ў больш шырокія навуковыя працы. Але найбольшую ўвагу, паводле словаў Жэні, трэба надзяляць іншай справе:

«Самае важнае цяпер — гэта пераклады беларускай літаратуры, нават важнейшае за стварэнне афіцыйных праграм беларускай мовы ў ЗША! Вось я, напрыклад, выкладаю беларускую мову аднаму студэнту ў Гарвардзе, але гэта, можна сказаць, «партызанская» праца — курс нават не трапіў у афіцыйны каталог. 

Стварыць пакаленне студэнтаў, здольных чытаць і вывучаць беларускую літаратуру ў арыгінале — гэта справа дзесяцігоддзяў, і цяпер якасныя пераклады — асноўны прыярытэт. Выклік заключаецца ў тым, каб, па-першае, знайсці час і энергію для перакладу, што па сутнасці з'яўляецца валанцёрствам, а па-другое, знайсці выдаўцоў, гатовых выдаваць гэтыя кнігі».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары47

  • Расскажите мне про науку
    20.12.2024
    Главное припятствие в том, что бел. наука - это либо провинциальные мальчуганы, которым лень было идти работать, либо старые провинциальные же грибы в маразме. И при том, что язык международной науки - анлийский, и большинство публикаций выходит именно на нам, все эти товарищи под стать главному "учонаму", для которого белорусский - уже иностранный. Вот и "исследуют" то, что 30-40 лет назад давно настоящие ученые исследовали и шагнули дальше. Но из Америки им, конечно, видней...
  • Сергей
    20.12.2024
    Літвін, запарили вы со своею летувую, домашние аналитики. А Словению раньше называли Краиной, Аа Румынию Валахией и Трансильванией и подобного в мире полно. Но нет никаких исторических доукументов что б наши земли нами же назывались Литвой ранее середины 14 века. И Литва не Лиетува. И что значит складзена Летувою ?
  • Не галасі!
    20.12.2024
    Літвін, паплач вазьмі яшчэ.
    Бач ты, скралі ў яго!
    Пабольш выдумляй сабе надуманых перашкод, у вашых ролевых гульнях так прынята.
    )))

Цяпер чытаюць

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ28

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы ўшанавалі памяць Кастуся Каліноўскага і паўстанцаў 1863 года на яго радзіме12

Сёння ноччу тэмпература паветра апускалася да мінус 31°С — рэкорд гэтай зімы1

«Чым больш цемры, тым больш патрэбныя ліхтарыкі». Уладзімір Пугач — пра надзею, Максіма Знака і першы аўтобус да Мінска1

Прапануюць бясплатна пажыць на выспе ля берагоў Уэльса — тым, хто гатовы лічыць тупікаў і іншых жывёл

Памёр экс-намеснік міністра культуры, дыпламат Васіль Чэрнік

Мінэнерга: Людзі павінны з разуменнем ставіцца да зніжэння тэмпературы ў кватэрах8

12‑гадовы хлопчык у рэанімацыі пасля катання на цюбінгу3

Па сённяшнім дні вызначалі, калі прыйдзе вясна2

Уначы над Беларуссю бачылі Снежны Месяц ФОТЫ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ28

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць