Вайна33

Зяленскі адказаў на заклік адміністрацыі Байдэна зменшыць мабілізацыйны ўзрост да 18 гадоў

Паводле слоў прэзідэнта Украіны, праблема палягае не ў недахопе вайскоўцаў, а ў дэфіцыце зброі і тэхнікі для іх.

Фота: Офіс прэзідэнта Украіны

Уладзімір Зяленскі заявіў, што ўкраінская ўлада звярталася да саюзнікаў з просьбай аб поўным аснашчэнні 10 вайсковых брыгад для супрацьстаяння расійскім акупантам. Аднак у выніку цалкам укамплектаваныя былі толькі дзве з паловай брыгады, піша УНІАН.

У інтэрв'ю брытанскаму тэлеканалу Sky News кіраўнік Украіны падкрэсліў, што ключавая праблема заключаецца не ў недахопе вайскоўцаў, а ў дэфіцыце зброі і тэхнікі для іх.

«Яны кажуць аб мабілізацыі, але рэальная праблема заключаецца ў 10 брыгадах, якія нашы партнёры не аснасцілі. Я прасіў пра гэта больш за год таму. Мы дамовіліся са Злучанымі Штатамі і еўрапейскімі саюзнікамі, і на сёння Еўропа і ЗША цалкам аснасцілі толькі дзве з паловай брыгады», — растлумачыў прэзідэнт Украіны.

Паводле яго слоў, такія вынікі звязаны з бюракратыяй, адсутнасцю прыярытэту ў некаторых партнёраў і іншымі фактарамі, якія часта ўзнікаюць падчас вайны.

«Хтосьці спытаў мяне аб мабілізацыі, і я адказаў: вы хочаце, каб людзі ішлі на смерць без зброі?»,— абурыўся Зяленскі.

Кіраўнік дзяржавы дадаў, што Украіна прымае рашэнне аб колькасці свайго войска, зыходзячы з неабходнасці Захаваць як мага больш жыццяў.

«Калі ў еўрапейскіх або амерыканскіх чыноўнікаў ёсць ідэі адносна ўзросту мабілізацыі, я хачу папрасіць нашых партнёраў рабіць сваю справу, а мы будзем рабіць сваю», — падсумаваў Зяленскі.

Згодна з Законам «Аб вайсковым абавязку і вайсковай службе», цяпер 18-гадовыя мужчыны могуць далучацца да арміі толькі па ўласным жаданні.

Аднак, па даных заходніх СМІ, адміністрацыя прэзідэнта Злучаных Штатаў Амерыкі Джо Байдэна аказвае ціск на Украіну, заклікаючы знізіць мабілізацыйны ўзрост да 18 гадоў.

Старшы лейтэнант, афіцэр секцыі аператыўнага планавання з боем батальёна Свабода Андрэй Крывушчанка падкрэсліў, што нельга адправіць на фронт усю нацыю, паколькі сутнасць барацьбы Украіны заключаецца не толькі ў тым, каб не губляць тэрыторыі.

Каментары3

  • Filipp
    30.11.2024
    Гэта смешна, канешне не хапае людзей на фронце, а зброя сама ня страляе .
  • Andrew
    30.11.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Лоль!
    01.12.2024
    Все прэтензіі к партнерам! Не оснастили, не дали, не додали…..
    Нет, братья кролики! Партнеры одни днем психанут и пошлют вас.

Цяпер чытаюць

«На такую х**ню павялася». Расіянка прыехала з Сібіры ў Беларусь і цяпер з мацюкамі расказвае, як тут складана жыць32

«На такую х**ню павялася». Расіянка прыехала з Сібіры ў Беларусь і цяпер з мацюкамі расказвае, як тут складана жыць

Усе навіны →
Усе навіны

«Кватэру зняць цяпер — без шанцаў». Як студэнты засяляюцца ў мінскія інтэрнаты1

Старонку пасла Украіны па беларускіх пытаннях прызналі «экстрэмісцкай»1

Meta заплаціць 18 мільярдаў даляраў праз абвінавачанні ў шкодзе сацсетак для дзяцей3

У Беларусі з 1 верасня ў школах пачнуць надглядаць вучняў, бацькоў і настаўнікаў12

У Мінску ладзяць вялікі жаночы форум з Хакамадай — квіткі ад 250 рублёў, сярод спікераў псеўданавукоўка12

Курыца стала самым спажываным мясам на планеце1

Абараняць Славянск і Краматорск даручана легендарным генералам Білецкаму і Пракапенку. Які план Украіны?4

Краіна Буга. Праехаліся ад Валадавы да Супрасля ў пошуках страчанага раю20

Apple ў верасні збіраецца прэзентаваць першы складны айфон

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«На такую х**ню павялася». Расіянка прыехала з Сібіры ў Беларусь і цяпер з мацюкамі расказвае, як тут складана жыць32

«На такую х**ню павялася». Расіянка прыехала з Сібіры ў Беларусь і цяпер з мацюкамі расказвае, як тут складана жыць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць