Грамадства2929

Андрэй Дзмітрыеў з'ездзіў у Бундэстаг, каб давесці неабходнасць удзелу Лукашэнкі ў мірных перамовах

Былы палітвязень Андрэй Дзмітрыеў два дні знаходзіўся ў Берліне і вёў перамовы ў Бундэстагу, а таксама пагаварыў па тэлефоне з віцэ-старшынёй Еўрапейскага парламента Катарынай Барлі. Пра гэта сам палітык расказаў у сваім блогу ў інстаграме, піша Reform.news.

Старшыня камітэта па замежных справах Бундэстага Міхаэль Рот і Андрэй Дзмітрыеў. 28 лістапада 2024 года

У 12-хвіліннай відэасправаздачы пра паездку Дзмітрыеў па сутнасці паўтарыў ключавыя тэзісы былога кіраўніка МЗС Беларусі Уладзіміра Макея. Той у размовах з заходнімі партнёрамі заўсёды тлумачыў, што нармалізацыя ўнутранай сітуацыі ў Беларусі магчымая толькі пры кроках Захаду насустрач рэжыму Лукашэнкі.

«Гэта шлях умацавання гэтых сувязяў, гэта шлях пошуку кантактаў. Размовы, якія сёння вельмі патрэбныя і якіх сёння вельмі моцна не хапае. Замест стратэгіі «ўсё ці нічога» патрэбна стратэгія step by step, «крок за крокам». І гэтыя крокі, вядома, павінны быць зробленыя абодвума бакамі ў бок нармалізацыі», — патлумачыў Дзмітрыеў.

Выказаўся ён таксама пра магчымы ўдзел Мінска ў мірных перамовах па спыненні расійска-ўкраінскай вайны.

«Для мяне вельмі важна, каб вось гэтыя мірныя перамовы, якія рана ці позна пачнуцца, стварылі новыя інструменты для ўмацавання незалежнасці і суверэнітэту Беларусі. А пагрозу я бачу ў тым, што яны могуць, наадварот, зафіксаваць, па сутнасці, што Беларусь зона ўплыву Расіі, хай там Расія і разбіраецца. І гэта будзе горшы сцэнар для нас, беларусаў. А каб так не было, трэба, каб Беларусь была прадстаўленая і каб нашы інтарэсы былі прадстаўленыя на гэтых перамовах. Таму мы таксама пра гэта вельмі шмат гаворым», — расказаў Дзмітрыеў.

Падводзячы вынікі размоў у Берліне, палітык адзначыў тры пункты — неабходнасць прысутнасці Беларусі ў парадку дня, умацаванне сувязі (па сутнасці — зняцце санкцый) і падтрымка беларусаў унутры краіны.

Пасля праведзеных сустрэч і перамоў Дзмітрыеў зноў вяртаецца ў Беларусь. Відавочна, гэтыя ягоны візіт у цяперашніх умовах не мог бы адбыцца без ухвалення ўладаў у Мінску.

Былы палітвязень Андрэй Дзмітрыеў выйшаў на волю ў красавіку 2024 года, цалкам адбыўшы тэрмін у калоніі. Ён быў асуджаны на 1,5 года пазбаўлення волі па ч. 1 арт. 342 («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх»). 

Каментары29

  • Нялідарка
    28.11.2024
    А так можна было? А мы думалі, толькі з самымі легітымнымі ў Еўропах сустракаюцца.
  • Гигин
    28.11.2024
    Рассказал ли Дмитриев уважаемым депутатам о фильтрационном лагере в Наровле?
  • 19.12.2010
    28.11.2024
    з гэтым сэксотам лукі ўсе даўно зразумела

Цяпер чытаюць

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў16

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Калій пайшоў у Штаты і даў козыры Лукашэнку. А што з гэтага Трампу? І што зменіцца для «Беларуськалія»?19

ЦРУ папярэдзіла еўрапейскія ўрады аб магчымай атацы расійскіх дронаў на Іспанію, Францыю або Італію5

«На ракеце». Зяленскі рэзка адказаў расійскім журналістам19

У Беларусі можна цалкам законна прадаваць і купляць кватэры і машыны за даляры. Вось як гэта зрабіць7

«Усе мамкі, не разбіраючыся, супраць». Ціханоўскі падзякаваў мужчынам за непублічную падтрымку95

Пачобут у ЗША сустрэўся з Коўлам ФОТАФАКТ2

Сі Дзіньпін прыбыў у ЗША з трохдзённым візітам, Трамп асабіста сустрэў яго ў аэрапорце5

Навукоўцы знайшлі пах, які прымушае людзей больш траціць у сэканд-хэндах

Навукоўцы высветлілі, дзе на Зямлі найбольшыя шанцы перажыць глабальную катастрофу4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў16

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць