Свет

Рэзалюцыя Еўрапарламента аб Беларусі адкладзеная на сакавік

Разгляд справы СПБ адбудзецца пасля вяртання місіі парламентароў з Беларусі.

Еўрапейскі парламент прыме рэзалюцыю аб Беларусі пасля больш грунтоўнага азнаямлення з сітуацыяй. Аб гэтым сёння паведаміў старшыня Еўрапейскага парламента Ежы Бузак.
«Хочам спраўдзіць, як выглядае сітуацыя на Беларусі, і пасля гэтага прыняць канчатковую рэзалюцыю еўрапейскага парламента» – заявіў Е.Бузак пасля сустрэчы з Анжалікай Борыс і Аляксандрам Мілінкевічам, што прыляцелі з візітам у Брусэль.

Плануецца, што разгляд справы СПБ адбудзецца на пачатку сакавіка, пасля вяртання чатырохасабовай шматпартыйнай місіі парламентароў з Беларусі, якая накіруецца туды адмыслова для азнаямлення з сітуацыяй.

Паводле іншай версіі, парламент ЕС цяпер не гатовы разглядаць справу СПБ праз незацікаўленасць праблемай еўрапейскіх левых.

Борыс і Мілінкевіч пакуль ніяк не каментуюць такое рашэнне Еўрапарламента. У Брусэлі яны адзінадушна выступілі супраць увядзення санкцый супраць Беларусі і за адкрытасць ЕС да беларускага грамадства. «Ёсць заклікі да ўвядзення санкцый. Але я як грамадзянка Беларусі ад 2005 году ніколі не заклікала да іх увядзення. Я перакананая, што трэба забяспечыць адкрытасць Еўропы грамадзянам Беларусі, беларускаму грамадству ў цэлым. Каб простыя грамадзяне маглі лёгка атрымаць шэнгенскую візу і прыехаць у Еўропу», – зазначыла Анжаліка Борыс.

Падобную пазіцыю заняў і А.Мілінкевіч. «ЕС павінен прадэманстраваць, што мае інструменты ўплыву на дыктатуры і аўтарытарныя рэжымы, бо толькі сілай можна змусіць улады да крокаў у бок дэмакратызацыі, — заявіў Мілінкевіч. — Якія гэта інструменты? — Усё вельмі проста. Беларусь атрымлівае падарункі ў выглядзе крэдытаў, не столькі ад ЕС, колькі ад Міжнароднага валютнага фонду. Але супраца з міжнароднымі інстытутамі павінна адбывацца на падставе правоў чалавека. Гэта прынцыповая рэч, — заявіў Мілінкевіч, лаўрэат прэміі імя Сахарава, што прысуджаецца Еўрапарламентам.

Запланаваныя сустрэчы Мілінкевіча й Борыс з усімі найбуйнейшымі фракцыямі парламента. Борыс таксама спаткаецца з еўракамісарам па пытаннях палітыкі суседства Штэфанам Фюле.

АП, паводле wyborcza.pl

Каментары

Цяпер чытаюць

«Пакінулі на некалькі гадзін аднаго на вакзале». Мужчына памёр пасля падзення з вышыні на працы2

«Пакінулі на некалькі гадзін аднаго на вакзале». Мужчына памёр пасля падзення з вышыні на працы

Усе навіны →
Усе навіны

Аўстраліец пайшоў парыбачыць пасля трэніроўкі і выцягнуў сапраўдную «залатую рыбку»3

Швецыя ўводзіць памежны кантроль на межах з краінамі Еўрасаюза4

І другі нацыянальны акадэмічны тэатр, Коласаўскі, абсадзілі рэжысёрам з Масквы17

Ад імя Офіса Святланы Ціханоўскай рассылаюць фэйкавыя паведамленні1

Кучынскі — Касцюговай: Хачу папрасіць цябе не перапісваць гісторыю22

«Жывы». Мелстрой з’явіўся ў інстаграме пасля паведамленняў пра магчымае затрыманне і смерць2

Арт-менеджара Алега Ларычава судзяць за прыналежнасць да «Вейшнорыі»1

У Depo ля Плошчы Перамогі пачалі прадаваць кватэры ў доме на пешаходнай вуліцы. Адна з іх каштуе амаль $1 мільён2

У Беларусі выбралі расліну наступнага года5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Пакінулі на некалькі гадзін аднаго на вакзале». Мужчына памёр пасля падзення з вышыні на працы2

«Пакінулі на некалькі гадзін аднаго на вакзале». Мужчына памёр пасля падзення з вышыні на працы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць