Грамадства

У Мінску на таргі выставілі знакаміты аўтарынак

Продаж такога буйнога і прыбытковага аб’екта звязаны са старымі фінансавымі і юрыдычнымі праблемамі яго ўласніка.

Аўтарынак «Малінаўка», размешчаны ў аграгарадку Азярцо непадалёк ад Мінска, быў выстаўлены на продаж праз сайт ЗАТ «Белрэалізацыя». Цяпер яго ўласнікам з'яўляецца Сбербанк, да якога рынак перайшоў за даўгі папярэдняга ўладальніка, кампаніі «Гандлёвы Свет Кальцо», піша Blizko.by,

Гэтая арганізацыя, якая некалі належала вядомаму беларускаму бізнесмену Юрыю Авер'янаву, была ліквідавана ў 2023 годзе па рашэнні суда.

У свой час Авер'янаў, які ўваходзіў у лік першых беларускіх мільянераў, кіраваў адным з найбуйнейшых рынкаў для гандлю аўтамабілямі і запчасткамі ў краіне, але з 2016 года знаходзіцца за межамі Беларусі, а ў дачыненні да яго ў краіне ўзбуджана крымінальная справа.

Аўтарынак можа быць прададзены як праз адкрытыя таргі, так і па прамой дамове. Прапанова ўключае продаж адразу 102 аб'ектаў нерухомасці і інжынерных камунікацый, якія займаюць больш за 25 гектараў зямлі.

У аб'яве, апублікаванай на гандлёвай пляцоўцы, не пазначаная цана: па словах прадстаўнікоў кампаніі, прапанова выстаўлена ў адкрыты доступ для вывучэння попыту. Цана і фармат здзелкі будуць вызначаны пазней, калі ўласнік прыме канчатковае рашэнне.

Рынак у Малінаўцы ўжо спрабавалі прадаць у 2021 годзе, калі «Гандлёвы Свет Кальцо» ацэньваў аб'ект прыкладна ў 44 мільёны рублёў, што на той момант складала каля $17 млн. Аднак продаж не адбыўся, і рынак перайшоў пад кіраванне Ашчадбанка як асноўнага крэдытора былога ўласніка.

Для будучых пакупнікоў здзелка можа стаць прывабнай інвестыцыяй, улічваючы вялікую плошчу і інфраструктуру аб’екта, а таксама патэнцыял для далейшага развіцця.

Каментары

Цяпер чытаюць

У дакументах па «справе Эпштэйна» знайшлі сляды буйных грашовых пераводаў у Мінск. Зноў усплыло імя Карыны Шуляк7

У дакументах па «справе Эпштэйна» знайшлі сляды буйных грашовых пераводаў у Мінск. Зноў усплыло імя Карыны Шуляк

Усе навіны →
Усе навіны

Больш за 3400 беларусаў зрабілі ахвяраванні сям'і Мікіты Мелказёрава2

Беларусы расказалі, як іх падманулі ў БРСМ17

Адбылася масіраваная расійская атака. Пад ударам Кіеў, Жытомір, Роўна, Бурштын, Цярнопальшчына і Букавіна6

Загінуў Вінс Зампела — распрацоўшчык відэагульняў Call of Duty і Battlefield 66

Трамп расказаў, навошта яму Грэнландыя8

Навукоўцы папярэджваюць пра эру «нейразброі»2

Калі па нядзелях у ЗША дазволілі працу крам, людзі пачалі больш паміраць5

«Афігенна раздражняе!» Еўразійца Дзерманта больш не радуюць паездкі ў Расію17

У вёсцы пад Маладзечнам у хаце з дзясяткам сабак знайшлі мёртвага мужчыну

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У дакументах па «справе Эпштэйна» знайшлі сляды буйных грашовых пераводаў у Мінск. Зноў усплыло імя Карыны Шуляк7

У дакументах па «справе Эпштэйна» знайшлі сляды буйных грашовых пераводаў у Мінск. Зноў усплыло імя Карыны Шуляк

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць