Вайна3434

Зяленскі гатовы да спынення агню — СМІ

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ўпершыню падаў сігнал, што ён гатовы да спынення агню па цяперашніх лініях фронту. Як паведамляе італьянская газета Corriere della Sera, у абмен на гэта Зяленскі патрабуе «гарантый бяспекі ад Злучаных Штатаў — па ўзоры тых, што амерыканцы далі Японіі, Паўднёвай Карэі і Філіпінам».

Фота: Офіс прэзідэнта Украіны

Акрамя таго, з Рыма, Парыжа і Берліна — еўрапейскіх сталіц, якія Зяленскі наведае сёння і заўтра — ён спадзяецца атрымаць запэўненні ў хуткім уступленні Украіны ў Еўрапейскі Саюз. У прыватнасці, у Рыме Зяленскі мае намер сустрэцца з Папам Рымскім, а таксама з прэм'ер-міністаркай Італіі Джорджай Мелоні, піша Bild.

«У кастрычніку, лістападзе і снежні ў нас ёсць рэальны шанец прасунуць сітуацыю да міру і трывалай стабільнасці. Сітуацыя на фронце дае магчымасць для рашучых дзеянняў, каб скончыць вайну не пазней за 2025 год», — напісаў Зяленскі напярэдадні.

Тым не менш, у цяперашні час ваенныя аналітыкі крытычна ацэньваюць становішча Узброеных сіл Украіны на фронце на ўсходзе краіны. Кіеў ужо даўно просіць у Захаду зброю далёкага радыусу дзеяння, але Джо Байдэн, як і Олаф Шольц, па-ранейшаму вагаюцца ў гэтым пытанні, баючыся далейшай эскалацыі.

Каментары34

  • Не панятна
    10.10.2024
    Ээээ, стоп! А як жа вяртанне да межаў 1991 года? І я жа "формула міру"? Эканамісты ў адзін голас кажуць, што ў 2025-м рашка нарэшце зламае сабе хрыбет праз грашовыя траты і чалавечыя страты. І тут знянацку Зяленскі пачынае спяшацца скончыць вайну да 2025 года. З кім там у вас дагаварнячок?
  • Хлусня
    10.10.2024
    Зноў нехта ўрот. На ўкраінскіх рэсурсах ужо з'явіліся матэрыялы з загалоўкам: "Офис президента опроверг информацию о якобы готовности Зеленского к прекращению огня вдоль нынешней линии фронта"
  • ТЦК
    10.10.2024
    Спадзяемся, спадар Зяленскі не пазбавіць нас заробкаў такім паспешлівым крокам

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка зняла канфлікт паміж падлеткамі, пасля чаго іх выклікалі ў міліцыю8

Таццяну з Рэчыцы асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»6

У «ДНР» збаёдалі мошчы Аляксандра Неўскага. Іх везлі на малебен аб пераадоленні паліўнага крызісу34

Японія развітваецца з гальштукамі3

Беларусы без пашпартоў ва Украіне ў жніўні рызыкуюць стаць нелегаламі — яны не змогуць абнавіць ДНЖ16

Больш за 100 тысяч нарвежцаў зладзілі фірмовае веславанне проста ў цэнтры Осла

ЗША зноў некалькі гадзін білі па Іране1

Спад нараджальнасці можа стымуляваць эканамічны рост3

Іспанія стала першым фіналістам чэмпіянату свету. Францыя зрынутая28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць