Свет44

Серыяльныя забойцы: справу братоў Менэндэс 35-гадовай даўніны разгледзяць зноў з-за серыяла Netflix

Дзякуючы фільму з'явіліся новыя абставіны, і грамадскасць бурліць.

Браты Менэндэс у судзе ў 1994 годзе. Фота: Getty Images

Справа братоў Менэндэс, асуджаных да пажыццёвага зняволення за забойства сваіх бацькоў у Беверлі-Хілз 35 гадоў таму, будзе перагледжана ў сувязі з новымі абставінамі. Гэтыя абставіны былі апісаны ў серыяле Netflix «Монстры: гісторыя братоў Менэндэс», які нядаўна выйшаў на экраны, піша Бі-бі-сі.

У чацвер пракурор акругі Лос-Анджэлес Джордж Гаскон заявіў пра «маральны і этычны абавязак» разгледзець паказанні братоў, якія яны далі ў мінулым годзе. Браты сцвярджаюць, што сталі ахвярамі сэксуальных дамаганняў з боку бацькі і іх дзеянні былі самаабаронай.

Цікавасць да забойства шматгадовай даўнасці адрадзілася пасля таго, як у верасні гэтага года на Netflix выйшла захапляльная дзевяцісерыйная крымінальная драма.

Па версіі серыяла, ды і следства, браты застрэлілі бацькоў, Хасэ і Мэры Луіз Менэндэс, з двух драбавікоў, каб хутчэй завалодаць спадчынай і заадно атрымаць салідную суму па страхоўцы. Гісторыя дзяцей, якія бязлітасна забілі сваіх багатых бацькоў, шакавала Амерыку.

Следчыя ўстанавілі, што перш, чым стаць падазраванымі, браты выдаткавалі значную частку спадчыны на падарожжы, раскошныя гадзіннікі Rolex, аўтамабілі і прэстыжную нерухомасць.

Амерыка даведалася падрабязнасці гэтай справы з пералікам усіх набытых прадметаў раскошы з прамых трансляцый з залы суда і была шакаваная тым, як дзеці з вельмі шчаслівай сям'і сталі бязлітаснымі забойцамі.

Першы судовы працэс скончыўся так званым «падвешаным журы», паколькі прысяжныя не змаглі прыйсці да адзінага меркавання пра віну падсудных. Браты ўжо тады заявілі аб сэксуальных дамаганнях і гвалце ў сям'і, што доўжылася доўгія гады.

У ходзе паўторнага разбору сцвярджэнні аб сэксуальных дамаганнях пад увагу практычна не прымаліся, і ў 1996 годзе братоў прызналі вінаватымі і прысудзілі да пажыццёвага зняволення без права датэрміновага вызвалення.

Кадр з серыяла

На момант здзяйснення злачынства Лайлу Менэндэсу быў 21 год, а Эрыку — 18.

Сярод новых сведчанняў, якія суд мае намер разгледзець, фігуруе ліст, напісаны за год да забойства Эрыкам Менэндэсам яго стрыечнаму брату, у якім, як сцвярджаецца, ён згадваў пра гвалт з боку бацькі.

Зрэшты, як заявіў на прэс-канферэнцыі акруговы пракурор Лос-Анджэлеса Гаскон, пакуль што ніякія з гэтых сведчанняў не атрымалі пацверджання.

«На гэтым этапе мы не гатовыя сказаць, верым ці не верым мы гэтай інфармацыі, — падкрэсліў пракурор акругі. — Але мы сабралі вас тут, каб заявіць, што ў нас маюцца маральныя і этычныя абавязацельствы разгледзець тое, што нам было прадстаўлена».

Гаскон адзначыў, што яго каманда не спрабуе сцвярджаць, што з першапачатковым судом было нешта не так.

Паводле яго слоў, перагляд патэнцыйна можа прывесці да змены прысуду ці нават новага суда. Слуханні па гэтай справе прызначаныя на 24 лістапада.

Гаскон прызнаў, што пасля выхаду серыяла «Монстры» на пракуратуру абрынуўся шквал званкоў. Сваякі братоў Менэндэс заявілі, што Лайл і Эрык сталі «ахвярамі гратэскавай шокадрамы».

Аўтар серыяла, Раян Мэрфі, паспяшаўся выступіць у абарону свайго твору і апісаў негатыўную рэакцыю сваякоў братоў як «па меншай меры прадказальную».

У чацвер у падтрымку братоў Менэндэс выступіла тэлезорка Кім Кардаш'ян, што яшчэ больш падагрэла цікавасць да гэтай сагі.

«Яны ніякія не монстры, гэта добрыя, інтэлігентныя, сумленныя людзі», — напісала Кардаш'ян у артыкуле для NBC News. 

Каментары4

  • Оттуда
    05.10.2024
    Посадить на 5 лет авторов сериала. Кардашьян штраф 1 млн.
  • CV
    05.10.2024
    Там яшчэ адзін з акцёраў ездзіў у турму да братоў.
  • Эмм
    05.10.2024
    "З-за серыяла"? А хіба не "праз серыял"?

Цяпер чытаюць

Амерыканскі журналіст Шустэр расказаў, як яго ўгаворвалі зрабіць інтэрв'ю з Лукашэнкам. Нават прапаноўвалі грошы3

Амерыканскі журналіст Шустэр расказаў, як яго ўгаворвалі зрабіць інтэрв'ю з Лукашэнкам. Нават прапаноўвалі грошы

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску і ваколіцах пабудуюць новыя жылыя раёны3

Мужчына тачыў нож і загінуў

«Трэба разварочваць аўтобусы». Перавозчыкі дамовіліся змагацца з людзьмі, якія перасаджваюцца на мяжы9

Італія плануе пабудаваць найдаўжэйшы падвесны мост у свеце — у Сіцылію6

Азербайджан і Арменія адкрыюць транспартны калідор пры ўдзеле ЗША і без удзелу Расіі6

«Адчуванне — фантастычнае». Ігар Кулей здзейсніў дзіцячую мару і стаў прыватным пілотам у Польшчы5

Сергеенка носіць гадзіннік «Смерць шпіёнам», а Вакульчыку жонка не дазволіла6

У Мінску мужчына чапляўся да маладога хлопца на прыпынку. Хлопец аказаўся амапаўцам17

Ціханоўская адказала, чаму дагэтуль не вывучыла літоўскую мову10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Амерыканскі журналіст Шустэр расказаў, як яго ўгаворвалі зрабіць інтэрв'ю з Лукашэнкам. Нават прапаноўвалі грошы3

Амерыканскі журналіст Шустэр расказаў, як яго ўгаворвалі зрабіць інтэрв'ю з Лукашэнкам. Нават прапаноўвалі грошы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць