Здароўе

Гарманальная кантрацэпцыя і рызыка развіцця раку: якую сувязь паказалі новыя даследаванні

Доўгія гады падазравалася, што гарманальныя кантрацэптывы выклікаюць рак. Але не было доказаў і не была ясная ступень рызыкі. І вось з'явіліся новыя даследаванні.

hormonal contraceptives гарманальныя кантрацэптывы гормональные контрацептивы
Фота: Patricio Nahuelhual / Getty Images

Гарманальная кантрацэпцыя — гэта прыём сінтэтычных аналагаў палавых жаночых гармонаў для падаўлення авуляцыі.

Па сваім складзе гарманальныя кантрацэптывы дзеляцца на два тыпы: гестагенныя (утрымліваюць толькі сінтэтычныя аналагі прагестагену) і камбінаваныя аральныя кантрацэптывы (утрымліваюць аналагі абодвух тыпаў жаночых гармонаў — эстрагену і прагестагену).

Існуе меркаванне, што працяглае прымяненне аральных кантрацэптываў павышае рызыку раку. Але не ўсё так адназначна.

Даследаванні паказалі, што камбінаваныя кантрацэптывы сапраўды нязначна павялічваюць рызыку раку малочнай залозы. Але яна захоўваецца толькі ў час прыёму. Пасля таго, як ён спыняецца, павышаная рызыка павольна знікае.

Вучоныя таксама выявілі ўплыў працяглага перыяду прыёму камбінаваных кантрацэптываў на развіццё раку шыйкі маткі. Пры перыядзе прыёму да 5 гадоў рызыка ўзрастае на 10%, пры выкарыстанні на працягу 5—9 гадоў — на 60% і падвойваецца пры перыядзе прыёму звыш 10 гадоў. Пасля таго, як жанчыны спыняюць прыём, яна ідзе на спад.

У той жа час, як паказала адно з апошніх даследаванняў, прымяненне камбінаваных аральных кантрацэптываў на 80% зніжае рызыку развіцця раку яечнікаў і на 50% раку эндаметрыю (унутраная слізістая абалонка цела маткі).

Спецыялісты адзначаюць, што для большасці жанчын карысць ад выкарыстання камбінаваных таблетак пераважвае рызыкі.

Прагестагенныя кантрацэптывы

Доўгі час даныя аб узаемасувязі кантрацэптываў, якія ўтрымліваюць толькі прагестаген, з ракавымі захворваннямі былі не такімі пераканаўчымі, як даныя аб камбінаваных таблетках.

Збольшага гэта звязана з тым, што іншымі формамі кантрацэпцыі карысталася не так шмат людзей, а значыць, даследчыкі не маглі сабраць досыць вялікую базу для аналізу.

Аднак з 2010 года колькасць тых, хто прымае камбінаваныя таблеткі, скарацілася, а колькасць тых, хто прымае таблеткі, якія змяшчаюць толькі прагестаген, узрасла. Па інфармацыі на 2020 год імі карысталася амаль роўная колькасць жанчын. Гэта дазволіла вучоным больш дакладна вывучыць пытанне.

Аналіз звестак з базы медыцынскіх даных Вялікабрытаніі паказаў, што выкарыстанне гарманальных кантрацэптываў, якія ўтрымліваюць толькі прагестаген, аказваюць падобны ўплыў на рызыку развіцця раку малочнай залозы, як і камбінаваныя таблеткі.

Да такіх высноў даследчыкі прыйшлі шляхам параўнання медыцынскіх запісаў амаль 10 000 жанчын, якія перанеслі рак малочнай залозы, з запісамі каля 18 000 жанчын без гэтага захворвання. Пры гэтым улічваліся такія фактары, як індэкс масы цела і спажыванне алкаголю, якія таксама павялічваюць рызыку.

Што тычыцца раку эндаметрыю, то некаторыя даследаванні паказваюць, што прагестагенныя кантрацэптывы — таксама, як і камбінаваныя, — зніжаюць яго рызыку. Але для таго, каб гэта больш упэўнена сцвярджаць, патрабуюцца дадатковыя даследаванні, таксама як і адносна таго, як уплываюць гэтыя кантрацэптывы на рак шыйкі маткі.

Галоўнае, на што звяртаюць увагу спецыялісты: для большасці жанчын перавагі кантрацэпцыі перавышаюць рызыкі. Значна большую шкоду наносіць алкаголь. Так, у Вялікабрытаніі, па інфармацыі Cancer Research UK каля 400 выпадкаў раку малочнай залозы звязаныя з прыёмам аральных кантрацэптываў, а каля 4 400 з ужываннем алкаголю.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пад Слуцкам падчас нелегальных гонак жонка накіравала Range Rover у Subaru мужа. Цяжка пацярпелі чацвёра

Пад Слуцкам падчас нелегальных гонак жонка накіравала Range Rover у Subaru мужа. Цяжка пацярпелі чацвёра

Усе навіны →
Усе навіны

Асуджаная на смерць Крыста Пайк, якая перажыла дзве смяротныя ін'екцыі, апрытомнела4

Месі завяршыў кар'еру ў зборнай Аргенціны1

«Стыль снобаў» вяртаецца. Зноў модна падымаць каўнер5

Беларусь мінімальна перамагла Фінляндыю8

Беларуска сабрала 1 001 кубак з 76 краін свету. Яе калекцыя каштуе больш за 10 000 рублёў6

У афішы Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі з'явіўся першы рускамоўны спектакль12

Беларусцы ў краме адмовіліся распалавініць кавалак мяса. Ці законна гэта?3

Судна, якое загарэлася пад Сочы — танкер расійскага ценявога флоту

У Мінску ўжо пачалі прадаваць навагоднія ялінкі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Слуцкам падчас нелегальных гонак жонка накіравала Range Rover у Subaru мужа. Цяжка пацярпелі чацвёра

Пад Слуцкам падчас нелегальных гонак жонка накіравала Range Rover у Subaru мужа. Цяжка пацярпелі чацвёра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць