Грамадства44

Ці адчуваюць беларусы рост даходаў, пра які сведчыць статыстыка? Пагутарылі з прадстаўнікамі розных прафесій

Згодна з афіцыйнымі звесткамі, рэальныя даходы насельніцтва за першае паўгоддзе 2024 года выраслі амаль на 10%. Пра рост даходаў кажуць і незалежныя эканамісты. «Наша Ніва» распытала беларусаў, якія працуюць у розных сферах, ці адчуваюць яны перамены на сабе.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Газавік

Офісны супрацоўнік з абласнога цэнтра, які працуе ў аблгазе, кажа, што не адчувае рост заробкаў.

«Стаўка сапраўды расце, але паралельна з гэтым скарачаюцца іншыя сумы выплат, таму выніковая лічба не змяняецца. Проста адбываецца пэўная гульня лічбаў. Зарплаты нібыта павысілі, а па факце мала што змянілася», — кажа мужчына, які атрымлівае 1400 рублёў на рукі.

Па яго словах, калі ўлічыць усе дадатковыя выплаты цягам года, то сярэдняя зарплата складае каля 1600 рублёў на рукі.

«Таму з улікам усіх дадатковых выплат, прысвечаных да пэўных дат, якія практыкуюць на дзяржаўных прадпрыемствах і 13-ю зарплату, выходзяць тыя самыя «па пяцьсот». 

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Суразмоўца адзначае, што хоць у рублях зарплата расце, у валютным вымярэнні — скарачаецца.

«Калі параўноўваць з 2020 годам, то мая сённяшняя зарплата ў валюце нават крыху меншая, чым тады. Таму казаць пра тое, што я магу дазволіць сабе больш, дакладна не выпадае», — прызнаецца супрацоўнік аблгазу.

Менеджар

Менеджар па продажах, які працуе ў кампаніі, якая займаецца аптовым гандлем аўтазапчасткамі, кажа, што ў параўнанні з леташнімі заробкамі ягоная зарплата вырасла прыблізна на 10%.

«Па адчуваннях цэны выраслі прыкметна больш», — кажа ён.

Па словах суразмоўцы, раней ён асабліва не звяртаў увагу на цэны, калі хадзіў у прадуктовую краму.

«Недзе бліжэй да канца мінулага года пачаў глядзець на цэннікі. Бачу, што амаль усе прадукты пастаянна даражэюць. 

Зарплата таксама расце, але цяпер я магу дазволіць усё ж крыху менш, чым было раней», — прызнаецца мужчына, якія ўжо амаль 7 гадоў працуе на гэтай пасадзе.

Кур'ер

Суразмоўца, які працуе ў буйной кампаніі кур'ерам на ўласным аўто, прызнаецца, што за апошні год ягоны заробак сапраўды павялічыўся.

«На месяц разам з выплатамі за амартызацыю аўто выходзіць каля 2400-2500 рублёў на рукі. Плюс за кошт пэўных плюшак штомесяц выходзіць яшчэ каля 200 рублёў. Год назад агульная сума чыстымі была рублёў на 400 менш», — прызнаецца мужчына.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Па яго словах, цяпер сапраўды можна дазволіць сабе крыху больш, чым было год таму:

«Нельга казаць, што гэтыя 400 рублёў моцна палепшылі ўзровень жыцця — зарплата падрасла, але і цэны не стаяць на месцы».

Рост зарплаты мужчына звязвае з тым, што ў параўнанні з мінулым годам у кампаніі павялічыліся аб'ёмы продажаў, што ў выніку і паўплывала на павелічэнне зарплаты.

Доктарка

Вузкая спецыялістка, якая працуе на поўную стаўку ў паліклініцы, цяпер атрымлівае каля 2100 рублёў на рукі. Год таму было каля 1800 рублёў.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

«Зарплаты ў медыкаў паціху растуць. За год, атрымліваецца, прыблізна на 20% вырасла. Магчыма, гэта нават крыху больш, чым выраслі цэны, але не магу сказаць пра тое, што цяпер я магу сабе дазволіць адчувальна больш. Але горш дакладна не стала», — прызнаецца доктарка.

Таксама медык звяртае ўвагу, што сённяшні ўзровень заробкаў для яе не пікавы.

«У часы кавіду каля году ў нас былі сапраўды даволі годныя даплаты. Таму калі параўноўваць з часамі пандэміі, то цяпер я зарабляю горш, бо тады былі месяцы, калі атрымлівала каля $1000 на рукі ў эквіваленце».

Выкладчык

Выкладчык адной з буйных дзяржаўных ВНУ адзначае, што стаўка за гадзіну вырасла літаральна на капейкі.

«Калі летась было 5 рублёў з капейкамі, то цяпер — 6. Агулам атрымліваецца, што намінальная зарплата вырасла на 10-15%. Але ў некаторых ВНУ змянілася сістэма налічэнняў, таму можа атрымлівацца так, што каб мець тыя самыя грошы, што былі летась, фактычна трэба адпрацаваць працэнтаў на 20 болей», — тлумачыць выкладчык.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Па ягоных словах, ніякага рэальнага паляпшэння не адчуваецца. Заробкі ў выкладчыкаў, як былі нізкімі, такімі і застаюцца. Каб за месяц атрымлівалася зарабіць больш-менш прыстойную суму, многія выкладчыкі дадаткова падпрацоўваюць у якасці самазанятых. Яны займаюцца рэпетытарствам, напісаннем работ для студэнтаў на замову, выкладаюць анлайн-курсы (напрыклад, выкладчыкі замежных моваў).

Афіцыйныя лічбы

Згодна з апошнімі афіцыйнымі данымі (за ліпень 2024 года), сярэдняя зарплата ў Беларусі складае 2355 рублёў бруднымі ці 2025 рублёў на рукі. Гэта +115,4% у параўнанні з ліпенем 2023 года. Згодна з афіцыйнай статыстыкай, рэальныя даходы (з папраўкай на інфляцыю), за гэты перыяд выраслі на 9,9%.

Каментары4

  • Ганьба
    21.09.2024
    Не адчуваюць яны. Павышайце сваю адчувальнасць шляхам медытацыі і аўтагеннай трэніроўкі.
  • Даўга_pills
    21.09.2024
    А цяпер пагутарыце з жыхарамі Латвіі. Там яшчэ больш сумна за одну толькі камуналку некалькі сот еўра аддаваць.
  • nummy
    22.09.2024
    Літаральна ў жніўні паднялі гадавую норму па колькасці гадзін для выкладчыкаў! Прынамсі ў БНТУ...

Цяпер чытаюць

Арыштаваны вядомы неўролаг Руслан Бадамшын. Ён быў на хатняй хіміі3

Арыштаваны вядомы неўролаг Руслан Бадамшын. Ён быў на хатняй хіміі

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску прайшоў «Жаночы забег»5

«Хаваеш свой жах, бо гэта шкілет са скурай». Святлана Ціханоўская прызналася, ці пазнала Сяргея праз пяць гадоў4

Цікавыя новыя захапленні выбрала сабе Святлана Ціханоўская12

Упершыню ў Беларусі стварылі вялікую металічную пралётную канструкцыю3

Мікалай I забараніў ужываць назвы Літва і Беларусь? Гэта савецкі міф40

«Проста ім не спадабалася яе карціна». Сталі вядомыя падрабязнасці затрымання мастачкі Людмілы Шчамялёвай2

У Мінску прадаюць мікракватэру ў 18 квадратаў. Стартавая цана — 19 500 даляраў

Граўцоў купіў «Экономическую газету»

Прадпрымальніка з Мінска адправілі ў калонію па чатырох палітычных артыкулах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны вядомы неўролаг Руслан Бадамшын. Ён быў на хатняй хіміі3

Арыштаваны вядомы неўролаг Руслан Бадамшын. Ён быў на хатняй хіміі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць