З гомельскай жаночай калоніі № 4 выйшла на волю яшчэ адна палітычная зняволеная. Раней паведамлялася аб вызваленні з гэтай калоніі напрыканцы жніўня — пачатку верасня 14 палітзняволеных-жанчын.

Яшчэ адна палітзняволеная, якая выйшла на волю — Таццяна Ліннік. Яна была асуджана 11 верасня 2023 г. судом Фрунзенскага раёна Мінска да 2 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму па абвінавачванні па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: артыкулы 368 — абраза прэзідэнта РБ, 369 — абраза прадстаўніка ўлады, 391 — абраза суддзі альбо народнага засядацеля, піша Гомельская вясна.
Таццяна Ліннік выйшла на волю па памілаванні 20 жніўня.
На сёння ў жаночай калоніі № 4 у Гомелі налічваецца 108 палітзняволеных-жанчын. На тэрыторыі Гомельшчыны яшчэ 3 палітзняволеныя-жанчыны знаходзяцца ў жаночай калоніі № 24 у г. п. Зарэчча Рэчыцкага раёна, і 4 палітзняволеныя-жанчыны — у СІЗА № 3 ў Гомелі.
-
Мішусцін: Цана газу для стран ЕАЭС не перавышае 200 даляраў за 1000 кубаметраў
-
Ціханоўскі лайкнуў камент «У Вольнай Беларусі Ціханоўская будзе сядзець за свае злачынствы»
-
Памятаеце вар’яцкую гонку ў Брэсце, падчас якой загінула трое? На ВІДЭА з экшн-камеры матацыкліста відаць, што ён разагнаўся да 186 км/г
Каментары