Меркаванні2323

Навумчык спрачаецца з Міколам Бугаём: Абвяшчэнне незалежнасці Украінай не было вызначальным для беларускай незалежнасці ў 1991-м

Дэпутат Вярхоўнага Савета і журналіст Сяргей Навумчык у сваім фэйсбуку палемізуе з некаторымі тэзісамі да артыкула «Лукашэнка адсвяткаваў 70-годдзе з мінай, якая цікае пад сталом».

Мітынг на плошчы Незалежнасці 25 жніўня 1991 года. Фота Уладзіміра Сапагова. Vytoki.net.

«Мне неяк няёмка ў які ўжо раз спрачацца з Міколам Бугаём, і ўсё ж, колькі слоў пра ягонае сьцьвярджэньне ў «Нашай Ніве», што «ў 1918 і 1991 гадах Беларусь наўрад ці абвясціла б незалежнасць, калі б Украіна не зрабіла таго першай». 

Адносна абвяшчэньня незалежнасьці БНР можна дэбатаваць, а вось наконт падзеяў 25 жніўня 1991 года ісьціна для мяне, як непасрэднага ўдзельніка падзеі, відавочная. 

Увогуле, кожнае тое ці іншае палітычнае рашэньне прымаецца пад узьдзеяньнем розных як унутраных, гэтак і зьнешніх фактараў, і часам цяжка вызначыць, якія зь іх адыгралі галоўную ролю, а якія — другасную. 

Безумоўна, прыняцьце Акту Незалежнасьці Вярхоўнай Радай Украіны 24 жніўня зрабіла істотны ўплыў на дэпутатаў — і на нас, дэпутатаў Апазыцыі БНФ (дадало нам упэўненасьці), і на камуністаў (прымусіла задумацца). 

Але ўпэўненасьці і настойлівасьці ў нас на Сэсіі Незалежнасьці 24 і 25 жніўня хапала — інакш бы мы не патрабавалі зноў і зноў вярнуцца да пытаньня наданьня Дэклярацыі аб сувэрэнітэце статусу канстытуцыйнай сілы, якое парлямэнцкая большасьць адмовілася ўключыць у парадак дня. 

Ці была падзея ў Кіеве вызначальнай для парлямэнцкай камуністычнай большасьці? Задумацца, паўтараю, прымусіла, але вызначальнай — не была.

Магчыма, шаноўны Мікола Бугай блытае абвяшчэньне Незалежнасьці ў жніўні 91-га з ратыфікацыяй Белавескіх пагадненьняў у сьнежні 91-га — вось тады сапраўды, на рашэньне дэпутатаў галасаваць паўплывала паведамленьне, што «ўкраінскія дэпутаты ўжо прагаласавалі». Насамрэч — у той момант яшчэ не; пазьней Лукашэнка і іншыя казалі, што дэпутатаў «падманулі», «абвялі вакол пальца». 

Зрэшты, пры ратыфікацыі Белавескіх пагадненьняў ніхто з аўтаматам Калашнікава над дэпутатамі не стаяў, рукі не выкручваў. Але калі ёсьць паняцьце «ваенная хітрасьць» — хай будзе і хітрасьць парлямэнцкая. 

Не магу не прыгадаць, як аднойчы нам трэба было «кроў з носу» заблякаваць закон аб адкліканьні дэпутата, па якім практычна ўсіх дэпутатаў БНФ маглі пазбавіць мандатаў. Камуністы ўжо паціралі рукі, але мы падрыхтавалі для іх сюрпрыз.

Калі закон быў пастаўлены на галасаваньне, Пазьняк узьняўся са свайго крэсла: «Апазыцыя, галасуем! Баршчэўскі, Навумчык! Хлопцы, давайце хутка на месца, галасуем!». Некалькі дэпутатаў БНФ былі «выпадкова» ў іншых месцах Авальнай залі, і пабеглі да сваіх месцаў, каб нібыта пасьпець націснуць кнопку (давалася 10 сэкундаў, і сэкунды гэтыя адлічваліся на табло).

Камуністы не разумелі, што адбываецца. Адны проста разгубіліся і прапусьцілі гэтыя 10 сэкундаў, іншыя вырашылі, што калі гэты закон раптам зрабіўся выгодны БНФ — галасаваць за яго нельга. У выніку, галасоў для прыняцьця не хапіла. Некаторыя з нашых ня вытрымалі і расьсьмяяліся, зарагаталі і камуністы: «Ну, вы нас абдурылі!» (паўторна закон на сэсію не выносіўся). Вядома, зрабіць такі «фінт» можна было толькі аднойчы. 

Калі ж вярнуцца ў жнівень 1991 га і ўявіць, што 24 жніўня ўкраінцы Незалежнасьць не абвясьцілі — я перакананы, што беларуская Незалежнасьць была б абвешчаная ўсё адно.

Што, ясна, а ні ў якім разе не прымяньшае значнасьць чыну нашых украінскіх калег.

У значна большай ступені на настроі ў Авальнай залі 25 жніўня паўплывалі прыпыненьне ўказам Ельцына дзейнасьці КПСС і адстаўка Гарбачова з пасады генсека. Дэпутаты-камуністы, мякка кажучы, ня мелі сымпатый да Гарбачова, але Ельцына яны не любілі яшчэ болей, і да таго ж баяліся.

Гэта і выкарыстаў Пазьняк, калі выступіў перад галасаваньнем з крытыкай Ельцына (камуністы чакалі, што ён будзе яго як пераможцу путча ўсхваляць — у тыя дні Ельцына ўсхваляў увесь сьвет). Пазьняк сказаў, што расейскія дэмакраты — імпэрцы па сваёй сутнасьці, што Ельцын будзе праводзіць у дачыненьні да нас палітыку шантажу. І што нам, беларусам, незалежна ад палітычных поглядаў, трэба скарыстаць шанец і нарэшце самім вырашаць свой лёс.

Як вядома, Пазьняка падтрымалі сакратары абкамаў і старшыні аблвыканкамаў, а Кебіч паведаміў пра гутарку з кіраўніком расейскага ўраду, сутнасьць якой цалкам укладалася ў тэрмін «шантаж». Вынік галасаваньня быў станоўчы.

Ня ведаю, якую пазыцыю адносна тэорыі «Лукашэнка-гарант Незалежнасьці» займаў Мікола Бугай раней, але ў сваім цяперашнім артыкуле ён слушна адзначае поўную залежнасьць Лукашэнкі ад Крамля (ва ўсялякім разе, я гэтак зразумеў). Мне ад 1994 году даводзілася даказваць, што ніякі Лукашэнка не «гарант», і ў выпадку ўзьнікненьня рэальнага шанцу атрымаць «шапку Манамаха» ён здасьць Беларусь пад Расею за тры сэкунды.

Гарантам беларускай Незалежнасьці можа быць толькі беларускі народ, а ён прыдушаны і пазбаўлены права голасу. У такіх варунках лёс беларускай Незалежнасьці вырашаецца тымі, хто зброяй (зброяй у самым прамым сэнсе) змагаецца з яе галоўным праціўнікам — расейскім імпэрыялізмам і яго арміяй.

Каментары23

  • эта песня хороша начинай сначала
    02.09.2024
    «Мне неяк няёмка ў які ўжо раз спрачацца з Міколам Бугаём, і ўсё ж,

    дык а навошта тады спрачацца, раз няёмка? ды й дзе з боку Навучыка спрэчка? усё той жа спрэс кісель
  • ЯНКА
    02.09.2024
    ❗Навумчык, Вы яшчэ пачніце спрачацца зь ягонай думкай, што «мова Берасьцейшчыны — украінская». Зацемлю, не трасянка, не паляшуцкі дыялект, а менавіта ўкраінская! Ды ўсё з гэтым даўно зразумела, і ціснуць на лёгіку тутака — пустое марнатраўства.
  • Невероятный бугай
    02.09.2024
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі37

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Туск: Сетка Джэфры Эпштэйна магла быць маштабнай аперацыяй расійскіх спецслужбаў па вербаванні заходніх эліт18

«Я была як пад гіпнозам». Рэальныя гісторыі мінчукоў, якіх махляры прымусілі прадаць кватэры — адна сумная, другая амаль шчаслівая1

Сёння ноччу было да мінус 27,6°C

У злітых файлах Эпштэйна ўсплыла яшчэ адна беларуска, мадэль і жонка футбаліста — расказваем, што пра яе вядома17

«У вас ёсць любімая песня?» Знаёмцеся з Максатам — самым вядомым стрыт-відэографам Мінска1

Чэмпіён Польшчы па боксе, што раптоўна вярнуўся ў Беларусь, патлумачыў нечаканае вяртанне10

Ціханоўскі выступіў у Кангрэсе ЗША31

Цана на золата зноў больш за 5000 даляраў за унцыю1

Былога мужа Джыл Байдэн затрымалі за забойства цяперашняй жонкі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі37

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць